Ювеналій Аляксандравіч Вейс (05.01.1878, г. Екацерынбург, Расія – 12.12.1950), вучоны ў галіне машыназнаўства. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1940; чл.-кар. з 1936), доктар тэхнічных навук (1937), прафесар (1909). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1940).
Работы па пытаннях праектавання і прымянення сельскагаспадарчых машын і механізмаў. Сканструяваў і ўжыў на практыцы шэраг сельскагаспадарчых машын, вымяральных і навучальных прыбораў.
Аўтар больш за 90 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1940), медалямі.