Фёдар Пятровіч Вінакураў (17.02.1900, в. Расказань, Саратаўскай вобл., Расія – 15.06.1990), вучоны ў галіне гідратэхнікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1960; чл.-кар. з 1950), прафесар (1943). Акадэмік Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1957-64). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954).
Распрацоўваў пытанні праектавання і будаўніцтва комплексаў гідратэхнічных збудаванняў, механікі тарфяных грунтоў. Аўтар праектаў і кіраўнік каля 20 будаўнічых комплексаў, якія маюць важнае народнагаспадарчае значэнне.
Аўтар больш за 50 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені (1945), "Знак Пашаны" (1944), медалямі.