Сямён Якаўлевіч Вальфсон (08.06.1894, г. Бабруйск – 1941), філосаф. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1928), прафесар (1921).
Даследаваў праблемы дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму, гісторыі філасофіі, сацыялогіі, навукі і культуры. Аўтар першага ў СССР ўніверсітэцкага падручніка "Дыялектычны матэрыялізм" (ч. 1-2. Мн., 1922). Шэраг работ прысвечаны стану рэлігійнага жыцця ў Беларусі, праблемам сям'і і шлюбу, крытыцы ідэалогіі фашызму і расавых тэорый.
Апублікаваў больш за 30 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1931).