Данііл Кірылавіч Забалотны (28.12.1866, с. Забалотны, Вінніцкай вобл., Украіна – 15.12.1929), мікрабіёлаг і эпідэміёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1928), акадэмік Усеўкраінскай акадэміі навук (1922), акадэмік АН СССР (1929).
Навуковыя працы аб чуме, халеры, малярыі і іншых інфекцыйных хваробах. Даказаў на сабе, што ўвядзенне халернай вакцыны праз рот засцерагае ад захворвання халерай. Эксперыментальна даказаў ідэнтычнасць паходжання бубоннай і лёгачнай чумы і лячэбны эфект супрацьчумнай сыроваткі. Стварыў вучэнне аб прыроднай ачагавасці чумы. Распрацоўваў актуальныя праблемы барацьбы з газавай гангреной, дыфтэрыяй, брушным і сыпным тыфам, малярыяй, грыпам.