Аркадзь Дзмітрыевіч Закрэўскі (н. 22.05.1928, г. Ленінград, Расія), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972), доктар тэхнічных навук (1967), прафесар (1969).
Працы па тэорыі аўтаматаў, сістэмнаму праграмаванні, логіка-камбінаторным метадам у тэхніцы і інфарматыцы. Прапанаваў мову праграмавання лагічных задач ЛЯПАС, на базе якога была створана серыя сістэм аўтаматызаванага праектавання дыскрэтных прылад, і метады рэалізацыі паралельных алгарытмаў лагічнага кіравання ўзаемадзеючымі працэсамі. Распрацаваў серыю практычна эфектыўных алгарытмаў мінімізацыі булева функцый і сістэм, рашэнні вялікіх сістэм лагічных ураўнанняў і пераазначаных сістэм лінейных лагічных ураўнанняў з прыкладаннямі ў лагічным сінтэзе і абароне інфармацыі. Абагульніў метады тэорыі булева функцый на канчатковыя прэдыкаты, распрацаваў лагічны падыход да распазнання вобразаў у прасторы булева і мнагазначных прыкмет.
Аўтар 500 навуковых прац, у тым ліку 23 манаграфій.
Узнагароджаны медалямі.