Іван Іванавіч Замоцін (01.11.1873, в. Крыуліна, Бежацкага р-на, Цвярской вобл., Расія – 25.05.1942), літаратуразнаўца. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1928), член-карэспандэнт АН СССР (1929). Доктар філалагічных навук (1934).
Аўтар прац па гісторыі рускай літаратуры XIX – пачатку XX ст. найбольш значныя працы прысвечаны рускаму рамантызму 1820 – 30-х гадоў ва ўзаемасувязі з заходнееўрапейскай літаратурай, станаўленню рэалістычнага метаду ў рускай літаратуры 1840 – 60-х гадоў (творчасць В. Бялінскага, М. Чарнышэўскага, І. Тургенева, Ф. Дастаеўскага, Л. Талстога). Даследаваў гісторыю і тэорыю беларускай літаратуры, творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Т. Гартнага. Займаўся пытаннямі методыкі выкладання літаратуры.
Аўтар больш за 70 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій.