Уладзімір Пятровіч Затонскі (08.08.1888, с. Лысец, Хмяльніцкай вобл., Украіна – 29.07.1938), дзяржаўны і партыйны дзеяч, хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1933), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (1929).
Праводзіў навукова-арганізацыйную працу як старшыня Камітэта па хімізацыі народнай гаспадаркі УССР (1928–1934). Надаваў увагу рабоце навукова-даследчых устаноў і падрыхтоўцы навуковых кадраў.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (1921).