Мікалай Мікалаевіч Зацепін (н. 16.01.1917, с. Сцежкі, Дегтянского, р-на, Тамбоўскай вобл., Расія), вучоны ў галіне электрамагнетызму і фізікі неразбуральнага кантролю. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972), доктар тэхнічных навук (1967), прафесар (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Стварыў новыя навуковыя напрамкі і атрымаў фундаментальныя вынікі па нелінейнай тэорыі метаду вышэйшых гарамонік, нелінейным магнітадынаміцы і магнітастатыцы, тэорыі многопараметровых метадаў неразбуральнага кантролю, стварэнню метадаў і сродкаў кантролю і якасці механічных уласцівасцяў і ўмацаваных слаёў вырабаў. Распрацаваў навуковыя асновы магнітнай і віхрэтакавай дэфектаскапіі.
Аўтар больш за 370 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, больш за 120 вынаходстваў.
Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г. за даследаванне, распрацоўку і ўкараненне электрамагнітных метадаў і сродкаў неразбуральнага кантролю механічных уласцівасцяў ферамагнітных матэрыялаў і вырабаў.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1979), ордэнам Чырвонай Зоркі (1968), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі.