Мікалай Емяльянавіч Заяц (04.01.1943, в. Страдзічы, Берасьцейскага р-на, Брэсцкай вобл. – 27.04.2004), вучоны ў галіне эканомікі і фінансаў. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996-2002). Доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1993). Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь (1998).
Навуковыя працы ў галіне фінансава-крэдытнай і падатковай палітыкі, валютна-фінансавага і бюджэтнага рэгулявання, цэнаўтварэння, эканомікі і фінансаў аграпрамысловага комплексу. Узначальваў навуковыя калектывы па распрацоўцы праектаў Падатковага кодэкса і канцэпцыі фарміравання бюджэту, якія ўвайшлі ў Закон Рэспублікі Беларусь "Аб бюджэце"; пілотнай праграмы па страхаванні крэдытаў, выдадзеных на інавацыйныя мэты; на працягу шэрагу гадоў кіраваў працай па штоквартальным маніторынгу тэндэнцый у макраэканамічнай сферы; удзельнічаў у распрацоўцы праграмы фінансавага аздараўлення эканомікі Рэспублікі Беларусь, прынятай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да рэалізацыі. З'яўляецца каардынатарам Дзяржаўнай праграмы "Нацыянальная эканоміка і стратэгія развіцця", шэф-рэдактарам, навуковым кансультантам, адным з заснавальнікаў навукова-практычнага часопіса "Фінансы, улік, аўдыт". Пад яго кіраўніцтвам упершыню ў Рэспубліцы Беларусь выдадзены падручнікі па тэорыі фінансаў, падатках, фінансах прадпрыемстваў і інш.
Аўтар больш за 130 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій, 12 падручнікаў.