Аркадзь Іосіфавіч Жураўскі (05.08.1924, в. Янава, Талачынскага р-на, Віцебскай вобл. – 09.01.2009), мовазнаўца. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980). Доктар філалагічных навук (1968), прафесар (1970). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). У гады Вялікай Айчыннай вайны, удзельнік партызанскага руху.
Даследуе гісторыю беларускай мовы і беларускага мовазнаўства. Першым у славянскім мовазнаўстве даказаў існаванне беларускага варыянту царкоўнаславянскай мовы ў старабеларускі перыяд, прааналізаваў мову дзеячаў беларускай культуры мінулага (Фр. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага і інш.). Вывучае пытанні нармалізацыі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 15 манаграфій і слоўнікаў.
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1994 за цыкл работ "Скарына і беларуская культура".Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), медалём Францыска Скарыны.