Туркі бін Сауд бін Махаммед Аль-Сауд (н. 03.10.1953, Саудаўская Аравія) - вучоны ў галіне фізікі – аэранаўтыкі і астранаўтыкі, дзяржаўны дзеяч. Ганаровы член НАН Беларусі (2017). Доктар філасофіі (1997).
Навуковыя працы ў галіне высокатэмпературнай газавай дынамікі, касмічных даследаванняў і сучасных спадарожнікавых тэхналогій, распрацоўкі новых матэрыялаў, эксперыментальнай праверкі эфектаў спецыяльнай і агульнай тэорыі адноснасці, па пытаннях фарміравання навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Каралеўства Саудаўская Аравія. Выканаў вымярэння выпраменьвання і тэмпературы факелаў рухавікоў рэактыўнай сістэмы кіравання шматразовага касмічнага карабля "Спейс Шатл" па праграме палёту STS-51G (1985). Ужыў метад буйных часціц для колькаснага мадэлявання працэсаў обцякання і звышгукавых цячэнняў. Паказаў магчымасць паляпшэння характарыстык полікрышталічнага крамянёвых сонечных элементаў за кошт нанясення на іх звыштонкіх плёнак высокамонадысперсных люмінесцэнтных наначасціц крэмнія. Даследаваў фарміраванне новых малекулярных комплексаў (суперэкскіплексаў) пры ўзбуджэнні малекул кумарыну наносекунднымі імпульсамі перабудоўваемага тытан-сапфіравага лазера. Адзін з распрацоўшчыкаў новага пакалення касмічных архітэктур-шматмэтавых пераканфігурыруемых размеркаваных сістэм на аснове микраспадарожнікавых платформаў, праекта эксперыменту па праверцы спецыяльнай тэорыі адноснасці на нізкай калязямной арбіце з выкарыстаннем высакаякасных аптычных эталонаў частоты і міні-спадарожнікаў вытворчасці KACST.
У 2006 сумесна з кіраўніцтвам НАН Беларусі сфарміраваў доўгатэрміновую праграму Беларуска-Саудаўскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, якая прадугледжвае рэалізацыю найбольш перспектыўных прапаноў вядучых акадэмічных інстытутаў у галіне аэракасмічных даследаванняў і тэхналогій, нанатэхналогій, энергетыкі і оптыкі, нацэленых на стварэнне пілотных узораў абсталявання і тэхналагічных працэсаў з палепшанымі характарыстыкамі.