Чуньлі Бай (н. 26.09.1953, г. Даньдун, правінцыя Ляанін, Кітай) – вучоны ў галіне фізічнай хіміі і нанатэхналогіі. Замежны член НАН Беларусі (2017). Член Кітайскай АН (1997), сусветнай АН (TWAS, 1997), член-карэспандэнт Аўстралійскай АН (2013), замежны член НАН ЗША (2006), Расійскай АН (2008), Дацкай Каралеўскай акадэміі навук і літаратуры (2012), Каралеўскага таварыства (2014, Вялікабрытанія), Еўрапейскай акадэміі (2016). Ганаровы член Каралеўскага хімічнага грамадства (2007, Вялікабрытанія), Індыйскай НАН (2009), Кітайскай асацыяцыі па навуцы і тэхніцы (2011), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2016). Доктар філасофіі (1985), прафесар (2014). Ганаровы доктар Орхускага ўніверсітэта (2007, Данія), універсітэта Лунда (2007, Швецыя), Універсітэта Мінесоты (2011, ЗША), універсітэцкага каледжа Лондана (2012, Вялікабрытанія), Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта (2014), універсітэта Атавы (2015, Канада).
Навуковыя даследаванні ў галіне фізічнай хіміі, нанатэхналогій і сканіруючай зондавай мікраскапіі. Выканаў даследаванні структур і ўласцівасцяў палімерных каталізатараў, працэсаў дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў у крышталічных арганічных злучэннях, працяглай тонкай структуры рэнтгенаўскага спектру паглынання (EXAFS) па праводзячым палімерам; ў галіне малекулярнай механікі. З'яўляецца адным з заснавальнікаў работ у галіне сканіруючай зондавай мікраскапіі. Унёс вялікі ўклад у развіццё сканавальнай тунэльнай мікраскапіі як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні.
Аўтар больш за 350 навуковых работ, у тым ліку манаграфіі 12.
Награжден медалью ЮНЕСКО «За вклад в развитие нанонауки и нанотехнологий» (2010).