Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

КЛІМУК Пётр Ільіч

Пётр Ільіч Клімук (н. 10.07.1942, д. Камароўка (цяпер – Тамашоўка), Брэсцкага р–на) – лётчык-касманаўт, вучоны ў галіне тэхнічных навук. Ганаровы член НАН Беларусі (2017). Акадэмік Расійскай акадэміі касманаўтыкі ім. К.Э. Цыялкоўскага (1991), акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматыкі (2000), член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі (1999), доктар тэхнічных навук (2000). Герой Савецкага Саюза (1973, 1975), лётчык-касманаўт СССР (1973). Генерал-палкоўнік авіяцыі (1998). Ганаровы грамадзянін г. Брэста (1974), Брэсцкай вобласці (2009) і Брэсцкага раёна. Ганаровы грамадзянін гарадоў Калуга( Расія), Гагарын (Расія), Джезказган (Казахстан), Кременчуг (Украіна), Чарнігаў (Украіна).

Навуковыя працы па спектрафатаграфаванню зорак і актыўных абласцей Сонца ў ўльтрафіялетавым дыяпазоне, шматзанальнай здымцы зямной паверхні, метадам арыентацыі і стабілізацыі касмічных апаратаў.

Дзяржаўная прэмія Эстонскай ССР (1977) за вынікі даследавання серабрыстых аблокаў і паверхні Зямлі з выкарыстаннем інфрачырвонага тэлерадыёметра "Мікрон" з арбітальнай навуковай станцыі "Салют-4". Прэмія Ленінскага камсамола (1978) за сцэнарый дакументальнага фільма «Звычайны космас». Дзяржаўная прэмія СССР (1978) за цыкл работ па медыцынскім абгрунтаванні і ўкараненні комплексу метадаў і сродкаў прафілактыкі неспрыяльнага ўплыву бязважкасці на арганізм чалавека, якія забяспечылі магчымасць ажыццяўлення працяглых пілатуемых касмічных палётаў. Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі (2001) за працу "Кіраванне рухам пры сэнсарных парушэннях ва ўмовах мікрагравітацыі і інфармацыйнае забеспячэнне максіміннага кантролю якасці візуальнай стабілізацыі касмічных аб'ектаў".

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1973, 1975, 1978), "За службу Радзіме ва Ўзброеных Сілах СССР" III ступені (1984), "За заслугі перад Айчынай" III (2000, Расія) і IV (1996, Расія) ступеняў, "За службу Радзіме" II ступені (2002, Беларусь), Дружбы народаў (2007, Беларусь), "Крыж Грунвальда" I ступені (1978, Польшча), Высакароднасці (1995, Казахстан), Ганаровага легіёна II ступені (2004, Францыя), залатым медалём НАН Беларусі "За вялікі ўклад у развіццё навукі" (2017).

Асноўныя працы:

  1. Спектрофотометрирование Земли с пилотируемого космического корабля «Союз-13» // Докл. АН СССР. 1975. Т. 221, № 6 (в соавт.).
  2. Физическая интерпретация спектров серебристых облаков // Оптические исследования излучения атмосферы, полярных сияний и серебристых облаков с борта орбитальной научной станции «Салют-4». Тарту, 1977 (в соавт.).
  3. Зоры – побач: кніга аднаго палёту. Мінск, 1977.
  4. Атака на невесомость // Москва. 1978. № 6.
  5. Визуальные наблюдения и загрязнение оптики в космосе. М., 1983 (в соавт.).
  6. «Интеркосмос» – это сотрудничество. М., 1987 (в соавт.).