Байба Арвідаўна Рыўжа (н. 01.12.1949, г. Вентспілс, Латвія) – эканаміст, палітычны і дзяржаўны дзеяч. Замежны член НАН Беларусі (2017). Акадэмік Латвійскай Акадэміі сельскагаспадарчых і лясных навук (1992), Латвійскай АН (1999; чл.-кар. з 1995), член-карэспандэнт ВАСХНИЛ (1991-1992), замежны член-карэспандэнт Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1992-2014), замежны член Фларэнтыйскай акадэміі земляробства (2002), Каралеўскай Шведскай акадэміі лясной і сельскай гаспадаркі (2005), Літоўскай АН (2007), Расійскай АН (2014). Доктар эканамічных навук (1990), доктар хабілітіраваны (1992).
Навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням сацыяльнага развіцця вёскі і развіцця сельскіх раёнаў, сельскагаспадарчага прадпрымальніцтва, рэгіянальнага развіцця, рызык, даследаванняў рынку, распрацоўцы сістэмы мікракрэдытаў для жанчын. Шэраг работ асвятляе пытанні вышэйшай адукацыі.
Прэмія Ленінскага камсамола Латвіі(1980).
Узнагароджана Ордэнам Трох зорак IV ступені (2000), Вялікім медалём Латвійскай акадэміі навук (2017).