Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ЦАЙЛІНГЕР Антон

Антон Цайлінгер (н. 20.05.1945, г. Рід (Інкрайс), Аўстрыя) – фізік. Замежны член НАН Беларусі (2014). Сапраўдны член Аўстрыйскай АН (1998), Еўрапейскай Акадэміі (2011). Член Еўрапейскай акадэміі навук і мастацтваў (2000), Берлінска-Брандэнбургскай АН (2002), Германскай АН «Леапольдзіна» (2005), сусветнай АН (2014). Замежны член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (2006), АН Францыі (2009), НАН ЗША (2014), Расійскай АН (2016). Ганаровы член славацкай АН (2005). Член Амерыканскага фізічнага таварыства (1999), Амерыканскай асацыяцыі па развіцці навукі (2012). Хабілітіраванны доктар (1979). Ганаровы доктар Берлінскага універсітэта ім. Гумбальдта (2005, Германія), Гданьскага ўніверсітэта (2006, Польшча), НАН Украіны (2014). Ганаровы прафесар навукова-тэхнічнага ўніверсітэта Кітая (1996).

Навуковыя працы ў галіне пераблытаных (квантава-карэляваных) станаў і заснаваных на іх квантава-інфармацыйных тэхналогій. Пад яго кіраўніцтвам выкананы такія піянерскія працы па квантавай інфарматыцы, як квантавая тэлепартацыя станаў асобных фатонаў, квантавае шчыльнае кадаваньне інфармацыі, перанос пераблытаных станаў аптычных палёў, рэалізацыя квантавай крыптаграфіі на аснове пераблытаных фатонаў, кадаваньне квантавай інфармацыі ў стану арбітальнага вуглавога моманту фатонаў. Адзін з двух магчымых класаў пераблытанага стану трох часціц атрымаў назву стану Грынбергера-Хорна-Цайлингера па імёнах аўтараў тэарэтычнага прадказання.

Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій.

Прэмія Фонду Тэадора Кернер (1980, Аўстрыя). Вучоны года Аўстрыі (1996). Прэмія за ўклад у навуку (2000, Аўстрыя). Прэмія "Правідец года ў галіне навукі" (2001, Аўстрыя). Прэмія Іагана Кеплера (2002, Аўстрыя). Прэмія "Prix Vinci d'Еxcellence" фонду LVMH (1995, Францыя). Прэміі Еўрапейскага фізічнага таварыства (1996, 2007). Прэмія Еўрапейскага аптычнага грамадства (1997). Прэмія Гётынгенскай АН (2003, Германія). Прэмія Пола Клопстега Амерыканскай асацыяцыі выкладчыкаў фізікі (2004). Прэмія Дэкарта Еўрапейскай камісіі (2005). Прэмія Караля Фейсала (2005, Саудаўская Аравія). Прэмія ў галіне квантавых камунікацый Універсітэта г. Тамагава (2008, Японія). Прэмія Вольфа ў галіне фізікі (2010, Ізраіль).

Узнагароджаны ордэнам "За заслугі ў навуцы і мастацтве" (2001, Германія), крыжам "За заслугі" з зоркай ордэна "За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія «(2009), ордэнам "Großer Tiroler Adler" федэральнай правінцыі Ціроль (2013, Аўстрыя), ганаровым знакам за ўклад у навуку і мастацтва (2001, Аўстрыя), ганаровым залатым знакам г. Вена (2006, Аўстрыя), ганаровым залатым знакам "За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай" (2015), медалямі Вільгельма Экснера Аўстрыйскай асацыяцыі прадпрымальніцтва (2005), Ісаака Ньютана Брытанскага інстытута фізікі (2008), Лорэнца Окена Грамадства нямецкіх навукоўцаў і фізікаў (2004), навуковага таварыства «Уранія» (2013, Германія).

Асноўныя працы:

  1. Experimental quantum teleportation // Nature. 1997. Vol. 390, N 6660 (в соавт.).
  2. Quantum Information: An Introduction to Basic Theoretical Concepts and Experiments. Springer, 2001 (в соавт.).
  3. Физика квантовой информации. М., 2002 (в соавт.).
  4. Einsteins Schleier: Die neue Welt der Quantenphysik. München, 2003.
  5. Einsteins Spuk: Teleportation und weitere Mysterien der Quantenphysik. München, 2005.
  6. Dance of the Photons: From Einstein to Quantum Teleportation. N. Y., 2010.