Всего: 58457 документов. Показано: 10 за последние 30 дней.
Коску ў гэтым сказе можна ставіць па-рознаму. Але хацелася б спадзявацца, што правілы, якія ўсталёўваюцца для палявання, улічваюць інтарэсы як ахоўнікаў прыроды, так і аматараў пастраляць. Апошнія змены ў заканадаўстве па гэтай тэме выклікалі сур’ёзнае абмеркаванне сярод грамадзян. Як можна прыйсці да кансэнсусу ў гэтым пытанні? Загадчык сектара міжнароднага супрацоўніцтва і навуковага суправаджэння прыродаахоўных канвенцый НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Аляксандр Казулін распавядае, які існуе навуковы погляд на гэтае пытанне.
Источник: Родная прырода, 17.08.2018 № 8 С. 6-8Дзе гэты будынак, у Тураве ведаюць усе. Менавіта сюды, у дом з сімвалам вялікага зуйка, з'язджаюцца арнітолагі, бёрдвотчары ды і проста аматары птушак, якія хочуць паназіраць за рознымі відамі і дапамагчы прыродзе. Працуе станцыя кальцавання ў доме, які набыла сям'я Паўла Пінчука, Наталлі Карліёнавай і іх сына Лёні. Наталля працуе вядучым навуковым супрацоўнікам лабараторыі арніталогіі Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах. Тут жа старшым навуковым супрацоўнікам працаваў і Павел да гэтай вясны. Цяпер ён застаўся на пасадзе дырэктара Беларускага цэнтра кальцавання птушак.
Источник: Звязда, 02.06.2018«Аднойчы зімовым вечарам сустрэліся тры каралі на небасхіле...» Так магла пачынацца адна з казак, якую расказвала маці сваім дзеткам на беларускай зямлі некалькі стагоддзяў таму. Тры Каралі — гэта, як мы называем сёння, пояс Арыёна. Адкуль узяліся Тры Каралі і якія іншыя назвы атрымалі вядомыя сузор'і ў народных беларускіх легендах, распавядае Цімафей Авілін, навуковы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Источник: Звязда, 20.01.2018На ІІ З'ездзе вучоных ухвалілі стратэгію «Навука і тэхналогіі: 2018—2040». У Палацы Рэспублікі сабраліся больш за 2500 прадстаўнікоў навукі (і айчыннай, і замежнай), каб падвесці вынікі года і скласці планы на будучыню. Уладзімір Гусакоў, старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, звярнуў увагу, што толькі сёлета было распрацавана каля 40 нарматыўна-прававых актаў, накіраваных на ўдасканаленне навуковай, навукова-технічнай і інавацыйнай дзейнасці.
Источник: Звязда, 14.12.2017У парадку дня чарговага пасяджэння трэцяй сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання былі законапраекты, звязаныя з двухбаковымі міжнароднымі адносінамі, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, ЕАЭС, Мэтамі ўстойлівага развіцця.
Источник: Звязда, 01.12.2017Беларусь пакажа каля 50 высокатэхналагічных распрацовак на Міжнароднай спецыялізаванай выставе "ЭКСПА-2017" у сталіцы Казахстана. Будуць прадстаўлены распрацоўкі Мінадукацыі, Мінпрама і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Источник: Звязда, 09.06.2017Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч распавядае пра актуальные праблемы і накірункі дзейнасці ў краіне. Сярод іншага старшыня ўзгадвае добрыя паказчыкі працы Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства НАН Беларусі.
Источник: Звязда, 25.01.2017На першай сесіі верхняй палаты парламента быў выбраны Прэзідыум. Таксама адбыліся выбары кіраўніцтва пастаянных камісій. Старшыні камісій абазначылі задачы, якія стаяць перад Саветам Рэспублікі. Сярод 57 сенатараў 30% — жанчыны. Восем членаў ужо працавалі ў мінулых скліканнях. Традыцыйна ў верхнюю палату прайшлі найбольш аўтарытэтныя прадстаўнікі грамадства, сярод іх ёсць два члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і 8 прафесараў.
Источник: Звязда, 13.10.2016Выбары — гэта «лакмусавая паперка» палітычнай актыўнасці насельніцтва. Але зацікаўленасць электарату залежыць і ад ініцыятыўнасці кандыдатаў у дэпутаты. Пра тое, чаго чакаюць беларусы ад будучых парламентарыяў і як сёння працуюць цэнтры па сацыялагічных даследаваннях, распавядае дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Ігар Катляроў.
Источник: Звязда, 06.09.2016Гонка за выбаршчыкам пачалася. Пасведчанні ўжо атрымалі 522 кандыдаты. У тым ліку паспяхова прайшлі рэгістрацыю 331 з 387 кандыдатаў, вылучаных ад партый. Чаго чакаць ад палітычных сіл падчас барацьбы за месцы ў Палаце прадстаўнікоў, распавядае малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтра сацыяльна-філасофскіх і антрапалагічных даследаванняў Інстытута філасофіі НАН Беларусі Пётр Пятроўскі.
Источник: Звязда, 17.08.2016