Всего: 58471 документов. Показано: 8 за последние 30 дней.
Асобай Максіма Танка і плёнам яго дзейнасці ўжо многія гады займаецца Мікола Мікуліч. Калі ён паступіў у аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, атрымаў тэму «Максім Танк і сучасная беларуская паэзія». А потым пазнаёміўся з самім творцам.
Источник: Літаратура і мастацтва, 30.08.2013Цэнтральная навуковая бібліятэка іям Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў, пры падтрымцы Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі абвясціла правядзенне V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі маладых навукоўцаў і спецыялістаў «Бібліятэка і грамадства: праблемы і кірункі развіцця», якая пройдзе восенню гэтага года.
Источник: Літаратура і мастацтва, 02.08.2013Прэзентацыя электроннага дыска "Брэсцкая Біблія: да 450-годдзя выдання" прайшла ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ЦНБ НАН). На DVD прадстаўлена сама Біблія, артыкулы пра гісторыю яе стварэння, тыпаграфію Радзівілаў і пра асобнікі выдання. Стварэнне электроннага выдання, ініцыятарам якога з'явілася ЦНБ НАН, пракаментаваў загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэкі Аляксандр Сцефановіч.
Источник: Літаратура і мастацтва, 05.07.2013У маі 2011 года ў Мінску прайшлі Першыя «Беркаўскія чытанні». Цяпер надышоў час другога форуму. Арганізатарамі Другой Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беркаўскія чытанні. Кніжная культура ў кантэксце міжнародных кантактаў» выступілі Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі, а таксама Навуковы і выдавецкі цэнтр «Навука» Расійскай акадэміі навук.
Источник: Літаратура і мастацтва, 14.06.2013Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала месцам правядзення «круглага стала», прысвечанага выхаду тысячнага нумара часопіса «Полымя». Літаратуразнаўца, акдэмік НАН Беларусі Уладзімір Гніламёдаў зрабіў сціслы экскурс у гісторыю выдання і нават прапанаваў правесці спецыяльны пленум Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, прысвечаны юбілею. На думку акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандра Кавалені, на старонках «Полымя» часам адчуваецца недахоп матэрыялаў крытычнага характару. Таксама у «круглым стале» ўзяў удзел дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч.
Источник: Літаратура і мастацтва, 05.04.2013Адна з галоўных падзей у кніжным жыцці краіны – выхад альбома-каталога «Кнігі кірылаўскага шрыфту XVI – пачатку XX ст у зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь» - сумеснага праекта музея і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Навуковымі рэдактарамі выдання сталі Георгій Галенчанка, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, і Алена Карпенка, загадчык аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея.
Источник: Літаратура і мастацтва, 01.02.2013Старэйшы літаратурна-мастацкі часопіс краніны адзначыў свой 90-гадовы юбілей. Акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя адзначыў плённае супрацоўніцтва «Полымя» і НАН. Акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Гніламёдаў звярнуў увагу, што з шэрагу літаратурных часопісаў, якія былі заснаваны ў Савецкім Саюзе ў 1920-я гады, дагэтуль выходзяць толькі «Полымя» і «Сибирские огни».
Источник: Літаратура і мастацтва, 28.12.2012Асновай любой біяграфічнай працы пра пісьменніка з´яўляецца летапіс яго жыцця і творчасці. Але сёння ў айчыннай гуманітарыстыцы маюцца толькі чатыры асобныя выданні такога кшталту. Яны прысвечаныя Якубу Коласу (аўтар - Міхась Мушынскі), Максіму Гарэцкаму (Таццяна Дасаева), Міхасю Лынькову (Міхась Кенька) і Аркадзю Куляшову (Тэрэза Голуб). Днямі ў выдавецтве “Беларуская навука” выйшла новая кніга члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара філалагічных навук Міхася Мушынскага “Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа”.
Источник: Літаратура і мастацтва, 23.11.2012