Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58471 документов. Показано: 32 за последние 30 дней.

А вашы дзеці любяць кефір?   / Барысенка, Святлана /

Дзіцячае харчаванне, якое мы сёння бачым на паліцах у крамах, — як айчыннай, так і замежнай вытворчасці — абсалютна бяспечнае. Як паведамляюць у Рэспубліканскім кантрольна-выпрабавальным комплексе па якасці і бяспецы прадуктаў харчавання Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні, айчынная прадукцыя цалкам адпавядае ўстаноўленым нормам не толькі бяспекі, але і якасці. Пра распрацоўкі ў галіне здаровага харчавання распавядаюць загадчык аддзела тэхналогій мясных прадуктаў Інстытута мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі Святлана Гардынец і загадчык аддзела біятэхналогій Інстытута мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі Наталля Жабанос.

Источник: Звязда,   16.09.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и производствоНаука и общество
Чым вабіць Глыбоччына?   / Барысенка, Святлана /

Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Беларусі Глыбоцкі раён з'яўляецца адным з найбольш індустрыяльна развітых на Віцебшчыне. Экспарт паслуг за 1-е паўгоддзе склаў каля 1,5 млн долараў. На добрым узроўні трымаецца і прафілакторый Дзвінскай эксперыментальнай лясной базы Інстытута лесу НАН Беларусі, распавядае старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат.

Источник: Звязда,   05.09.2017
Рубрика: НАН Беларуси
Яшчэ менш солі, цукру і тлушчу   / Барысенка, Святлана /

Да 2030 года плануецца асвоіць і вывесці на рынак новыя прадукты функцыянальнага прызначэння. Змяніць плануецца і харчаванне ў арганізаваных калектывах дзіцячых і школьных адукацыйных устаноў. Асноўныя пытанні ў гэтым кірунку абмяркоўваліся падчас першага міжнароднага кангрэса «Навука, харчаванне і здароўе». Паводле слоў намесніка генеральнага дырэктара па якасці і стандартызацыі Навукова-практычнага цэнтра па харчаванні НАН Беларусі Алены Маргуновай, у цэнтры ўвагі аказалася, напрыклад, узбагачэнне харчовых прадуктаў мінеральнымі злучэннямі і вітамінамі. Актуальным пытаннем застаецца ўзаемаразуменне паміж прадпрыемствамі, якія вырабляюць прадукцыю для дзіцячага харчавання, і гандлёвымі арганізацыямі, адзначае загадчыца аддзела біятэхналогій Інстытута мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі Наталля Жабанос.

Источник: Звязда,   23.06.2017
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАНМеждународное сотрудничество
Адчапіцеся ад гамеапатыі!   / Барысенка, Святлана /

СМІ Расіі паведамілі на пачатку лютага, што Камісія па барацьбе з ілжэнавукай пры прэзідыуме Расійскай акадэміі навук падрыхтавала мемарандум, у якім прапанавала выдаліць гамеапатычныя сродкі з дзяржаўных лячэбных устаноў і спыніць рэкламу аб наяўнасці ў іх лячэбных вартасцяў. Меркаванні на конт альтэрнатыўнай медыцыны выказваюцца розныя. Свой погляд агучвае і намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі Уладзімір Кульчыцкі.

Источник: Звязда,   11.03.2017
Рубрика: Сотрудники НАН
Як зрабіць лекі больш актыўнымі?   / Барысенка, Святлана /

Беларускія фізікі за апошнія гады вынайшлі некалькі спосабаў эфектыўнага выкарыстання лазераў і іншых крыніц святла ў медыцыне. Пра айчынныя распрацоўкі распавядае намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі Віталь Плаўскі.

Источник: Звязда,   19.01.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и обществоНаука и технологии
Замест вінаграду і персікаў - буракі і цыбуля   / Барысенка, Святлана /

Недахоп энергіі, якая атрымліваецца з ежай, дэфіцыт спажыўных рэчываў і мікраэлементаў, у тым ліку жалеза, ёду і вітаміну А, а таксама хуткі рост колькасці людзей з лішняй вагой — галоўныя сусветныя праблемы ў дакладах экспертаў апошняй сесіі Камітэта па сусветнай харчовай бяспецы. Пра забяспячэнне харчовай бяспекі ў Беларусі распавядаюць загадчыца сектара харчовай бяспекі Інстытута сістэмных даследаванняў у аграпрамысловым комплексе НАН Беларусі Святлана Кандраценка, генеральны дырэктар НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Зянон Лоўкіс, старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.

Источник: Звязда,   24.11.2016
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Пачынаем з хады на месцы   / Барысенка, Святлана /

Для нармальнай работы сэрца неабходны няспынны прыток кіслароду, пажыўных рэчываў і вывядзенне прадуктаў распаду. Падчас фізічнай работы абменныя працэсы ў міякардзе павялічваюцца ў 4-5 разоў, а ў спартсменаў высокага класа — у 7. Даследаванні, праведзеныя ў Інстытуце фізіялогіі НАН Беларусі, паказваюць: калі шкілетныя мышцы ўзмоцнена працуюць, то гэта не толькі не абцяжарвае работу сэрца, а, наадварот, дапамагае яму гнаць кроў па сасудах арганізма.

Источник: Звязда,   02.11.2016
Рубрика: НАН Беларуси
Прадуктам будучыні — больш функцый!   / Барысенка, Святлана /

Праект Закона «Аб дзіцячым харчаванні» знаходзіцца ў парламенце і, трэба спадзявацца, будзе разгледжаны ў бліжэйшы час. Гэта дапаможа гарантаваць якасць прадукцыі, прызначанай для дзяцей ад нараджэння да школьнага ўзросту, мяркуе распрацоўшчык важнага дакумента — Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні. Генеральны дырэктар цэнтра, доктар тэхнічных навук, прафесар Зянон Лоўкіс, распавядае пра працу сваёй установы.

Источник: Звязда,   13.10.2016
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
Ад гарбаты з мятай да пушчанскага першаку   / Барысенка, Святлана /

Каманда журналістаў шукае па краіне найлепшыя прадукты Беларусі, і цяпер гэта была спроба знаёмства з аўтэнтычным алкаголем заходняй часткі краіны — традыцыйным пушчанскім першаком з Белавежскай пушчы. Усе знакавыя і смачныя прадукты, унікальныя гаспадаркі і гісторыі людзей, якія імі зай маюцца, стано вяцца часткай унікальнага праекта, які ствараецца, —гастранамічнай карты «Баржомі». Першым прыпынкам у маршруце сталі Самахвалавічы, Інстытут пладаводства НАН Беларусі, дзе на плошчы ў 286 га спецыялісты выводзяць новыя сарты чарэшні, яблыкаў, вішні, сліў, вінаграду — з чаго толькі не зробіш пладова-ягаднае...

Источник: Звязда,   13.07.2016
Рубрика: НАН БеларусиНаука и общество
Што варта рабіць пасля 40 і ад чаго не трэба адмаўляцца пасля 70?   / Барысенка, Святлана /

Яшчэ ў 2010-м Навукова-практычны цэнтр па харчаванні НАН Беларусі завяршыў трохгадовую праграму па распрацоўцы прадуктаў харчавання для людзей пажылога ўзросту. Прапаноўваліся тэхналогіі, рэцэптуры вытворчасці кісламалочных, мясных, хлебабулачных і іншых вырабаў. Гэтыя прадукты змяшчалі комплексныя ўзбагачаныя сумесі «Даўгалецце». Праведзеныя даследаванні паказалі: унікальныя прадукты вельмі добра ўплываюць на арганізм пажылога чалавека. У ідэале такія прадукты можна было б выпускаць у кожным раённым цэнтры. Аднак іх выраб аказаўся нерэнтабельным — булачка для старых была б даражэйшай за звычайную...

Источник: Звязда,   08.07.2016
Рубрика: НАН БеларусиНаука и общество
Сок з гарантыяй   / Барысенка, Святлана /

Па словах генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні, доктара тэхнічных навук, прафесара Зянона Лоўкіса распрацаваныя нашымі вучонымі новыя стандарты для прадуктаў харчавання істотна абаранілі рынак ад няякаснай імпартнай прадукцыі.

Источник: Звязда,   12.09.2015
Рубрика: Сотрудники НАННаука и производство
Дранікі на "хуткую руку"   / Барысенка, Святлана /

На лідскім прадпрыемстве «Лідахарчканцэнтраты» прадукцыя і ў савецкі час, і сёння выпускаецца адмысловай якасці. Усе шматкампанентныя прыправы гатуюцца па водле адпаведнай рэцэптуры, распрацаванай спецыялістамі самога прадпрыемства або Навукова-практычнага цэнтра НАН па харча ванні. Не выключана, што ў хуткім часе лідскія прыправы пачнуць выкарыстоўвацца айчыннымі мясаперапрацоўчымі прадпрыемствамі.

Источник: Звязда,   06.01.2015
Рубрика: НАН Беларуси
Надзейная апора   / Барысенка, Святлана /

Сёння Мінскі завод тэхналагічных металаканструкцый — гэта адно з вядучых айчынных прадпрыемстваў, якое вырабляе будаўнічыя металічныя канструкцыі, тэхналагічныя металаканструкцыі, рэзервуары і тэхналагічныя трубаправоды для прадпрыемстваў машынабудаўнічага комплексу, будаўнічай індустрыі, хімічнай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці, дрэваапрацоўчай галіны. На працягу сваёй гісторыі завод не раз мяняў назву, але яго прадукцыя заўсёды славілася якасцю. Сярод вырабаў завода нават агароджа маста цераз Свіслач, дэкаратыўная агароджа з чугунным ліццём каля БНТУ і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Источник: Звязда,   31.07.2014
Рубрика: НАН Беларуси
Тут і піва, тут і збіцень, і мядуха з медавухай   / Барысенка, Святлана /

Завяршыўся моладзевы конкурс «Летапіс напояў у цэнтры Еўропы». Паўгода беларуская моладзь шукала цікавыя звесткі, звязаныя з культурай ужывання напояў на тэрыторыі роднага краю. Арганізатарам такога спаборніцтва выступіла ААТ «Лідскае піва» пры навуковай падтрымцы Музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   18.12.2013
Рубрика: Мероприятия НАН
Шлюб лёгка ствараецца і лёгка... разбураецца?   / Барысенка, Святлана /

У межах першага этапу рэспубліканскага даследвання "Фарміраванне сям'і, стабільнасць сямейных стасункаў беларусаў і нараджальнасць у зменлівых сацыяльна-эканамічных умовах жыцця", якое адбылося пры падтрымцы ААН, ўпершыню ўдалося сабраць поўныя звесткі па шлюбах і разводах у Беларусі з 1946 па 2010 год. Разам з іншымі экспертамі паказчыкі шлюбнасці ў Беларусі каментуе аўтар даследчай працы "Аналіз тэндэнцый шлюбнасці і разводаў насельніцтва Рэспублікі Беларусь з 1946 па 2010 год", галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі НАН Беларусі, прафесар Людміла Шахоцька.

Источник: Звязда,   05.07.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Наводчык, разведчык і спецвадзіцель   / Барысенка, Святлана /

Ганароваму ветэрану аб´яднання ветэранаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі Мікалаю Прадко — 85 гадоў. У свой час ён быў і наводчыкам, і разведчыкам, і не зусім звычайным кіроўцам. Пасля звальнення з органаў вазіў яшчэ віцэ-прэзідэнта НАН Сцепаненку, іншых акадэмікаў. З вучонымі Прадко працаваў толькі пры дапамозе запісак. Прасіў, каб яму пісьмова пазначалі, у колькі каго сустрэць.

Источник: Звязда,   10.05.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Маладым вучоным – стыпендыі на падставе конкурсу   / Барысенка, Святлана /

Зацверджаны 100 стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным, якія працуюць у арганізацыях, занятых навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі ў галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, сацыяльных, гуманітарных навук. Дакументы на конкурс прадастаўляюцца да 1 ліпеня 2013 года у Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.

Источник: Звязда,   09.04.2013
Рубрика: НАН Беларуси
Знайдзіце… сябе. На кніжнай выставе   / Барысенка, Святлана /

ХХ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш, якая пройдзе з 6 па 10 лютага ў Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа" пад дэвізам "Чытаючы кнігу, знаходзіш сябе!", стане фінальным акордам леташняга Года кнігі. У межах мерапрыемства выдавецтва "Беларусь" прадставіць альбом "Беларусь" і выданне "Помнікі мастацкай культуры Беларусі" дырэктара Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Б. Лазукі.

Источник: Звязда,   02.02.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Ікра – вельмі салёная…   / Барысенка, Святлана /

Здароваму харчаванню трэба вучыцца. Будзем рабіць гэта з дапамогай начальніка аддзела харчавання Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні, доктара медыцынскіх навук Элеаноры Капітонавай.

Источник: Звязда,   13.12.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Пухліны баяцца чырвонага колеру   / Барысенка, Святлана /

Здароваму харчаванню трэба вучыцца. Будзем рабіць гэта з дапамогай начальніка аддзела харчавання Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні, доктара медыцынскіх навук Элеаноры Капітонавай.

Источник: Звязда,   15.11.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Як на Беларусі піва пілі…   / Барысенка, Святлана /

На 136-м годзе існавання ААТ "Лідскае піва" вырашыла звярнуцца да піўных традыцый на Беларусі, стварыць летапіс вытворчасці і спажывання пеннага напою. Паводле слоў дырэктара Музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі, кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта Барыса ЛазукІ, на нашай зямлі было шмат цікавых традыцый, звязаных з прыёмам гасцей, уласна гасцяваннем, падачай страў на стол і г.д.

Источник: Звязда,   25.10.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Каваманам пагражае мочакаменная хвароба   / Барысенка, Святлана /

Колькі могуць захоўвацца сыры, расфасаваныя не вытворцам, а прадаўцом? Ці праўда, што кафеін валодае мачагонным дзеяннем, але пры гэтым не здольны прафілактаваць мочакаменную хваробу? Як правільна размарозіць рыбу і рыбнае філе? На гэтыя пытанні адказвае начальнік аддзела харчавання Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні, доктар медыцынскіх навук Элеанора Капітонава.

Источник: Звязда,   24.10.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Адмаўляемся ад яблыкаў. Але не ад алкаголю   / Барысенка, Святлана /

За апошнія 10 гадоў у беларусаў крыху змяніўся характар харчаывання. Мы пачалі ўжываць менш хлеба і хлебабулачных вырабаў, тлушчаў і бульбы. Менш такіх відаў мяса, як ялавіна і свініна. Больш – мяса птушкі, садавіны і ягад. Сярод пладоў усё большай папулярнасцю карыстаюцца бананы і цытрусавыя. Фактычна на ранейшым узроўні застаюцца ў нашым рацыёне малако і малочныя прадукты, а таксама цукар і кандытарскія вырабы. — Нашы людзі маглі б купіць больш рыбы ці мяса птушкі, аднак пераважала звычка, і рука цягнулася да макароны і рысу, — кажа начальнік аддзела харчавання Навукова-практычнага цэнтра па харчаванні НАН Беларусі Элеанора Капітонава.

Источник: Звязда,   19.10.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
"Сярэдняга" павышэння цэн на лекі не існуе   / Барысенка, Святлана /

Бліжэйшае павышэнне цэн на лекавыя прэпараты айчыннай вытворчасці будзе досыць нязначным. Больш за тое, кожнае найменне ў нашай краіне разглядалася і разглядаецца асобна, па кожным прымаецца свой каэфіцыент. — Вельмі добра, што ў нас мадэрнізуецца фармвытврчасць, — кажа намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі Алена Калінічэнка.

Источник: Звязда,   13.10.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Праверка для суставаў   / Барысенка, Святлана /

З 12 па 28 кастрычніка ў цэнтральных раённых і гарадскіх паліклініках усіх раёнаў сталіцы, медыка-санітарных частках заводаў, паліклініцы Акадэміі навук можна будзе праверыць сваё здароўе на прадмет развіцця астэаартрозу.

Источник: Звязда,   12.10.2012
Рубрика: НАН Беларуси
Цукар можа быць і скрытым   / Барысенка, Святлана /

Здароваму харчаванню трэба вучыцца. Будзем рабіць гэта з дапамогай начальніка аддзела харчавання Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні, доктара медыцынскіх навук Элеаноры Капітонавай.

Источник: Звязда,   25.09.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Этнасвята кліча на Палессе   / Барысенка, Святлана /

Фестываль этнакультурных традыцый "Покліч Палесся", які сёння і заўтра праходзіць у вёсцы Ляскавічы, — гэта знаёмства з багаццем рамёстваў, промыслаў, традыцый палескага краю, асноўнымі этапамі развіцця ўнікальнага рэгіёна Беларусі. Сёння ўпраўленне культуры Гомельскага райвыканкама сумесна з Мiнiстэрствам культуры i Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi правядуць мiжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Традыцыйная культура Палесся i сучасны свет".

Источник: Звязда,   24.08.2012
Рубрика: Мероприятия НАН
Марозіва з какосавым алеем не шкоднае   / Барысенка, Святлана /

Здароваму харчаванню трэба вучыцца. Будзем рабіць гэта з дапамогай галоўнага навуковага супрацоўніка аддзела харчавання Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні, доктара медыцынскіх навук Элеаноры Капітонавай.

Источник: Звязда,   27.07.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Айчыннае віно павольна загіне?   / Барысенка, Святлана /

Аб дзейнасці РУП "Талачынскі кансервавы завод". "Мы распрацоўвалі рэцэптуру для беларускага віна так, каб там не было ніякіх штучных дабавак, за выключэннем хіба антыакісляльніка”, — кажа намеснік начальніка аддзела лікёра-гарэлачнай, вінаробчай і півабезалкагольнай прадукцыі Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні Карынэ Алексанян.

Источник: Звязда,   18.07.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Здаровае харчаванне   / Барысенка, Святлана /

Аб правілах здаровага харчавання распавядае галоўны навуковы супрацоўнік аддзела харчавання Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні, доктар медыцынскіх навук Элеанора Капітонава.

Источник: Звязда,   05.06.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Топчам бульбу з яйкамі   / Барысенка, Святлана /

Беларускія вучоныя гатовы заняцца маніторынгам харчавання розных груп нашага насельніцтва. Аб неабходнасці рэалізацыі канцэпцыі дзяржаўнай палітыкі здаровага харчавання разважаюць супрацоўнікі НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Элеанора Капітонава і Ірына Громава.

Источник: Звязда,   29.05.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Вайна на клетачным узроўні, або Адкуль бярэцца алергія?   / Барысенка, Святлана /

Прычыны і механізм узнікнення алергіі тлумачыць галоўны навуковы супрацоўник аддзела харчавання НПЦ НАН Беларусі па харчаванні, доктар медыцынскіх навук Элеанора Капітонава.

Источник: Звязда,   19.04.2012
Рубрика: Сотрудники НАН