Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58471 документов. Показано: 6 за последние 30 дней.

Працяг працы фундатараў мовы   / Бяганская, Алена /

21 снежня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя новых выданняў – «Беларуска-рускага слоўніка» ў трох тамах і «Русско-белорусского словаря» ў трох тамах, якія выйшлі напрыканцы года ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі».

Источник: Навука(Веды),   04.01.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Насуперак духоўнай інфляцыі   / Бяганская, Алена /

17 мая ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання выдавецтва Беларускага Экзархата “Жыціе блажэннай Еўфрасінні, ігуменіі манастыра Уседзяржыцеля Святога Спасу ў градзе Полацку” (спіс сярэдзіны XVI стагоддзя). У падрыхтоўцы выдання непасрэдны ўдзел прынялі навукоўцы Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы.

Источник: Навука(Веды),   28.05.2012
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Унёсак у вяртанне гістарычнай памяці   / Бяганская, Алена /

Філолаг, гісторык і філосаф, доктар філалагічных навук Іван Саверчанка адзначыў 2 красавіка 2012 года сваё 50-годдзе. З гэтай нагоды 10 красавіка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі адбылася прэзентацыя манаграфіі і кніжная выстава “Творчая лабараторыя даследчыка: каштоўнасці кніжна-пісьмовай культуры”.

Источник: Навука(Веды),   25.04.2012
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
З павагай да роднай мовы   / Бяганская, Алена /

З 21 лютага 2000 года па рашэнні ЮНЭСКА ў краінах свету адзначаўся Дзень роднай мовы. Вядучыя беларускія гуманітарныя ўстановы традыцыйна падтрымалі гэту ініцыятыву. Напрыклад, ЦНБ імя Я. Коласа НАН Беларусі ў гэтым годзе правяла акцыю “Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх – беларуская родная мова”. Цэнтральнае месца занялі літаратурныя чытанні твораў беларускіх песняроў - Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Источник: Навука(Веды),   05.03.2012
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Трымацца высокіх ідэалаў Купалы   / Бяганская, Алена /

На базе ЦНБ імя Я. Коласа НАН Беларусі 15 лютага 2012 года адбылося пасяджэнне чарговага круглага стала. Навуковыя і творчыя сілы сабраліся, каб абмеркаваць пытанні актуальнасці купалаўскай спадчыны. З фонду ЦНБ да юбілею класіка была падрыхтавана выстава кніг “Нам засталася спадчына”, а таксама фільм пра вехі біяграфіі і лёсу Янкі Купалы, створаны супрацоўнікамі бібліятэкі.

Источник: Навука(Веды),   27.02.2012
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Прыемныя імгненні кніжнай выставы   / Бяганская, Алена /

Аб XIX Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў Мінску. Узнагародай за зробленую працу для выдавецтва “Беларуская навука” стаў Дыплом першай ступені ў намінацыі “АРТ-Кніга” Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі-2012” за поспехі ў мастацка-тэхнічным аздабленні і паліграфічным выкананні за выданне кнігі “Бібліятэка Радзівілаў Нясвіжскай ардынацыі: каталог выданняў з фонду ЦНБ імя Я. Коласа НАН Беларусі, XV-XVI стст.”.

Источник: Навука(Веды),   13.02.2012
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси