Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58471 документов. Показано: 4 за последние 30 дней.

Прысвячэнне “Полацкаму сшытку”   / Гаравы, Марат /

Вечарам 3 снежня ў Мінску, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ЦНБ) адбылася прэзентацыя манаграфіі доктара мастацтвазнаўства, прафесара кафедры правазнаўства Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта “МІТСО” Людмілы Сідаровіч “Феномен белорусского музыкального искусства XVII века”. Да імпрэзы супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ падрыхтавалі выставу “Старонкі гісторыі музычнай культуры Беларусі”. На ёй прадстаўлены дакументы XVII–XXI стагодзяў, прысвечаныя гэтай тэме.

Источник: НОВЫ ЧАС,   04.12.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Мітрафан Доўнар-Запольскі — даследчык гісторыі трох народаў   / Гаравы, Марат /

Выстава пад такой назвай адкрылася 14 чэрвеня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы (ЦНБ) НАН Беларусі. ЦНБ прадставіла каля ста адзінак захавання XVIII–XXI стагоддзяў са сваіх фондаў: працы Доўнар-Запольскага (кнігі, артыкулы, рэцэнзіі), у тым ліку прыжыццёвыя выданні, літаратуру пра жыццё і дзейнасць даследчыка, кнігі з яго аўтографамі і пячаткамі з асабістага кнігазбору навукоўцы, фотаздымкі і ўспаміны з асабістага архіва вядомага беларускага гісторыка і археографа Мікалая Улашчыка. Дэманструюцца таксама копіі дакументаў з Санкт-Пецярбургскага філіяла Архіва Расійскай акадэміі навук, Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Украіны, Дзяржаўнага архіва горада Кіева, Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя Уладзіміра Вярнадскага, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнага навуковага архіва НАН Беларусі.

Источник: НОВЫ ЧАС,   15.06.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Адкрылася выстава "Старонкі гісторыі паўстання 1863–1864 гадоў"   / Гаравы, Марат /

У экспазіцыі, падрыхтаванай аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі(ЦНБ) сумесна з Польскім інстытутам у Мінску, прадстаўлена больш за 100 друкаваных і рукапісных дакументаў XIX–XXI стагоддзяў з фондаў ЦНБ. Гэта апісанні ваенных дзеянняў, зборнікі справаводчых матэрыялаў і публіцыстыкі, мемуары, даследаванні айчынных і замежных навукоўцаў.

Источник: НОВЫ ЧАС,   01.03.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Выданне “Беларускага кнігазбору” патрабуе падтрымкі   / Гаравы, Марат /

Выданне тамоў “залатой двухсоттомнай серыі “Беларускі кнігазбор патрабуе фінансавай падтрымкі, заявіў 14 снежня на сустрэчы ў мінскай сядзібе рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны аўтар ідэі серыі, галоўны рэдактар сталічнага выдавецтва “Кнігазбор, кандыдат гістарычных навук, пісьменнік Кастусь Цвірка. Ён нагадаў, што тамы “Беларускага кнігазору выходзяць з 1996 году ў дзвюх серыях, распрацаваных ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, – “чырвонай (“Мастацкая літаратура) і “зялёнай (“Гісторыка-літаратурныя помнікі).

Источник: НОВЫ ЧАС,   16.12.2012
Рубрика: НАН Беларуси