Всего: 58471 документов. Показано: 19 за последние 30 дней.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі разгорнута кніжная выстава, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта і пісьменніка, члена-карэспандэнта НАН Беларусі Алега Лойкі.
Источник: Наша слова, 16.06.2021У Нацыянальнай бібліятэцы адбылася навукова-практычная канферэнцыя "Электронная культура". Удзел у ёй узяў і загадчык лабараторыі Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Юрась Гяцэвіч.
Источник: Наша слова, 12.05.2021З сумам успрыняла грамадскасць вестку пра адыход Анатоля Клышкі, аўтара лепшага беларускага Буквара. З 1958 года Анатоль Клышка вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР.
Источник: Наша слова, 21.04.2021Творчасць і грамадская дзейнасць І. Шамякіна знайшла шырокае прызнанне. Ён быў народным пісьменнікам беларусі, акадэмікам НАН Беларусі.
Источник: Наша слова, 10.02.2021Сёлета ў краіне творчымі конкурсамі і мастацкімі выставамі шырока адзначаецца 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Жонка Уладзіміра Караткевіча Валянціна Браніславаўна працавала ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.
Источник: Наша слова, 25.11.2020XVI Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, пырмеркаваныя да 500-годдзя заснавання Жыровічкага манастыра і бібліятэкі ў гэтым годзе адбыліся ў незвычайнай форме - у анлайн-фармаце з відэатрансляцыяй ў рэжыме рэальнага часу, але сталі плённымі і паспяховымі. Удзел у іх узяла і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алена Мікалаеўна Філатава.
Источник: Наша вера, 20.05.2020 №15 студзеня ў Менску ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі прайшла канферэнцыя "Праблемы і выклікі дзяржаўнага двухмоўя ў Беларусі і Велікабрытаніі". У канферэнцыі ўзялі ўдзел першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец, дырэктар Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі Ігар Капылоў і інш.
Источник: Наша слова, 22.01.2020Даследчык кірылічнага кнігадрукавання Беларусі і дзейнасці беларускага першадрукара Францішка Скарыны, вядучы медыявіст, доктар гістарычных навук Георгій Якаўлевіч Галенчанка, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі пачынаў свой працоўны шлях у аддзеле рэдкай кнігі Ленінскай бібліятэкі.
Источник: Наша слова, 26.12.2019Пра запачаткаванне ТБМ распавядае акадэмік НАН Беларусі Радзім Гарэцкі.
Источник: Наша слова, 26.06.201921 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла прэзентацыя чатырохтомнага выдання "Вялікі гістарычны атлас Беларусі". На прэзентацыі сабраліся прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук беларусі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі на чале з В. В. Даніловічам, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці РБ, міністэрстваў рэспублікі, дыпламаты, навуковыя дзеячы, журналісты і інш.
Источник: Наша слова, 28.11.2018Твочая вечарына вядомага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара Алеся Краўцэвіча адбылася ў Менскай кавярні "Грай". Працай жыцця і галоўнай кнігай прафесар лічыць "Гісторыю Вялікага Княства Літоўскага 1248-1377". Над гэтай тэмай прафесар працаваў 10 гадоў, і яна стала тэмай доктарскай дысертацыі, якую ён абараніў 4 снежня 1998 года ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Источник: Наша слова, 03.10.2018Кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрусь Унучак распавядае пра калектыўную працу "Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў 1772-1917 гг.", якая выйшла ў выдавецтве "Беларуская навука" да 100-годдзя БНР.
Источник: Наша слова, 03.10.20181 лістапада ў Менску адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання газеты "Крыніца", прымеркаваная да яе стагоддзя. Праект ажжыццяўлялі сябры партыі БХД і каманда міжканфесійнага хрысціянскага інфармацыйнага парталу Krynica.info. Нумары газеты былі знойдзены ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі і ў Віленскіх архівах.
Источник: Наша слова, 15.11.201731 ліпеня споўнілася 215 гадоў з дян нараджэнян навукоўца-мінеролага, геолага Ігната Дамейкі. У навуковай канферэнцыі "Геалогія і мінеральныя рэсурсы Захаду Усходне-Еўрапейскай платформы", прысвечанай юбілею даследчыка, якая праходзіла ў Нацыянальнай акадэмі навук Беларусі, прынялі ўдзел нашчадкі Дамейкі. 31 ліпеня адбылася прэзентацыя кнігі сеньёры Дамейкі "Ігнат Дамейка: з Мядзведкі - Сант'яга-дэ-Чылі (1802-1889)".
Источник: Наша слова, 09.08.2017Урачыстая вечарна з нагоды 85-гадовага юбілею доктара гістарычных навук, прафесара Леаніда Міхайлавіча Лыча адбылася ў Цэнтральнай акадэмічнай бібліятэцы імя Я. Коласа.
Источник: Наша слова, 19.02.2014Аўтар публікацыі – Э. Дзвінская – дзеліцца ўспамінамі пра мужнага і прынцыповага Васіля Барысавіча Несцярэнку (1934-2008), члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972), доктара тэхнічных навук (1968), заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР, стваральніка і кіраўніка інстытута радыяцыйнай бяспекі «Белград».
Источник: Наша слова, 02.05.2013У менскім Батанічным садзе прайшоў фестываль ледзяной скульптуры. На працягу трох дзён прафесійныя скульптары і навучэнцы мастацкіх каледжаў ляпілі са снегу і выразалі з тонаў лёду фігуры легендарных і казачных персанажаў.
Источник: Наша слова, 20.02.20136 жніўня, у Дзень беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, 495 гадоў таму, калі асветнік і гуманіст Францішак Скарына выдаў “Псалтыр” у Празе, новае эцыклапедычнае выданне “Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае” прадставіў у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы ім. Я. Коласа НАН Беларусі творчы калектыў на чале з пісьменнікам Уладзімірам Арловым, мастаком і дызайнерам Змітром Герасімовічам, рэдактарам Змітром Санько.
Источник: Наша слова, 15.08.2012Офіс па правах асобаў з інваліднасцю, які працуе на працягу года ў Мінску,ініцыяваў конкурс пераклада на беларускую мову Канвенцыі па правах інвалідаў. Да конкурсу таксама праявілі цікавасць знаўцы беларускай мовы з Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы.
Источник: Наша слова, 18.04.2012