Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58456 документов. Показано: 129 за последние 30 дней.

Факты, імёны, напрацоўкі   / Дзядзюля, Алена /

«Беларускі гістарычны часопіс» выпусціў юбілейны, 300-ы, нумар. Прэзентацыя юбілейнага нумара прайшла ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, супрацоўнікі якога плённа ўзаемадзейнічаюць з рэдакцыяй, выступаюць на старонках «БГЧ» з артыкуламі. З юбілейнага нумара чытачы могуць даведацца пра радавод падпольшчыцы Алены Мазанік, над якім працаваў загадчык аддзела даследавання старадрукаў і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Вадзім Урублеўскі.

Источник: Звязда,   15.10.2024
Рубрика: Мероприятия НАНСотрудники НАНЦНБ НАН Беларуси
Артэфакты, дакументы, судовыя справы   / Дзядзюля, Алена /

Ужо стала добрай традыцыяй напярэдадні дня нараджэння сталіцы праводзіць міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі». Сёлета ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук яна сабрала вучоных, работнікаў музеяў, архіваў, выкладчыкаў, краязнаўцаў ужо сёмы раз. Канферэнцыя была прысвечана 525-годдзю надання Мінску Магдэбургскага права.

Источник: Звязда,   10.09.2024
Рубрика: Мероприятия НАННаука и общество
Захоўваць ідэнтычнасць далека ад радзімы   / Дзядзюля, Алена /

У Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь была прэзентавана кніга Елізаветы Квілінковай «Малдаване Беларусі: этнакультурная ідэнтычнасць і інтэграцыя». Доктар гістарычных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора НАН Беларусі Елізавета Квілінкова таксама прыехала сюды з Малдовы. Ідэю ўзяцца за даследванне этнасаў спачатку — гагаўзаў, а пасля — малдаван, ёй падкінуў муж, які ў Малдове працаваў паслом Рэспублікі Беларусь.

Источник: Звязда,   10.09.2024
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Дзень беларускага пісьменства: якім стане трыццаць першае свята ў сваей дваццаць семай сталіцы?   / Дзядзюля, Алена /

Каля тыдня засталося да ХХХІ Дня беларускага пісьменства. Традыцыя адзначаць яго распачата ў 1994 годзе. За гэты час яго сталіцамі станавіліся 26 беларускіх гарадоў і паселішчаў, некаторыя з іх двойчы, а старажытны Полацк — тройчы. Сёлета Дзень беларускага пісьменства прымае Брэсцкая вобласць, горад Івацэвічы. Пра тое, якія мерапрыемствы пройдуць у дваццаць сёмай сталіцы свята, ішла гаворка ў Нацыянальным прэс-цэнтры. Так, 31 жніўня пройдзе навукова-практычная канферэнцыя «Івацэвіцкія чытанні», якую Міністэрства інфармацыі праводзіць разам з Нацыянальнай акадэміяй навук.

Источник: Звязда,   22.08.2024
Рубрика: Мероприятия НАН
Пяты фронт, цытадэлі мужнасці, сатыра пераможцаў   / Дзядзюля, Алена /

У нашай краіне робіцца вельмі шмат для захавання памяці аб тых, хто змагаўся і загінуў на беларускай зямлі ў Вялікую Айчынную вайну. Пабудавана больш як восем тысяч помнікаў і мемарыялаў, насыпана 180 курганоў памяці. Беларускія вучоныя надрукавалі каля 12 тысяч навуковых прац. На гэта звярнуў увагу акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя падчас міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны: гісторыя і сучаснасць».

Источник: Звязда,   30.07.2024
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Мы яшчэ не залячылі раны...   / Дзядзюля, Алена /

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі прайшоў міжнародны круглы стол «Ваенная проза: вытокі, эвалюцыя, імёны», прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі.

Источник: Звязда,   11.06.2024
Рубрика: ЦНБ НАН БеларусиМероприятия НАНМеждународное сотрудничество
Пачатак самастойнага шляху   / Дзядзюля, Алена /

У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі прайшоў круглы стол "Гістарычны шлях Савецкай Беларусі".

Источник: Звязда,   27.12.2023
Рубрика: Мероприятия НАННаука и общество
Падмурак беларускай дзяржаўнасці быў закладзены ў савецкі час   / Дзядзюля, Алена /

У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук прайшоў круглы стол «Гістарычны шлях Савецкай Беларусі», прысвечаны 105-годдзю абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, якое адзначаецца 1 студзеня. Разам з вучонымі ў ім прынялі ўдзел палітычныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі музеяў, бібліятэк, ВНУ і школ, грамадскіх арганізацый. Такі прадстаўнічы склад удзельнікаў сведчыць пра важнасць гэтай тэмы ў сучасным грамадстве. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар ЛУЦКІ адзначыў, што з абвяшчэннем Савецкай Беларусі наш народ атрымаў шанц на суверэнны шлях.

Источник: Звязда,   26.12.2023
Рубрика: Мероприятия НАННАН Беларуси
Перачытайце знаўцу беларускай душы   / Дзядзюля, Алена /

У Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі нядаўна прэзентавалі першы том Збору твораў Кузьмы Чорнага ў 12 тамах. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел вучоныя, пісьменнікі, настаўнікі.

Источник: Звязда,   21.10.2023
Рубрика: Мероприятия НАН
Словы яднання   / Дзядзюля, Алена /

У Доме літаратара прайшоў круглы стол «Шляхі вялікіх выпрабаванняў», прысвечаны Дню народнага адзінства. Яго арганізатарамі выступілі Саюз пісьменнікаў Беларусі, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы.

Источник: Літаратура і мастацтва,   15.09.2023
Рубрика: Мероприятия НАННаука и общество
У гасцях у Коласа   / Дзядзюля, Алена /

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшоў фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Калі адгуло дзіцячае свята, музей ператварыўся ў дыскусійную пляцоўку. Пры ўдзеле Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі прайшоў круглы стол, на якім разглядалася пытанне стварэння энцыклапедыі Якуба Коласа.

Источник: Звязда,   07.06.2023
Рубрика: Мероприятия НАН
Падручнік жыцця   / Дзядзюля, Алена /

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук сабраў вучоных з Беларусі, Расіі, Абхазіі, Прыбалтыкі і носьбітаў традыцыйнай культуры на ІІІ Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі.

Источник: Звязда,   30.05.2023
Рубрика: Мероприятия НАНМеждународное сотрудничество
Дакументальны летапіс   / Дзядзюля, Алена /

Сёння архівы перасталі быць толькі месцам, дзе захоўваюцца гістарычныя крыніцы. Вялікая ўвага ўдзяляецца папулярызацыі дакументальнай спадчыны, яе алічбоўцы і стварэнню праектаў, якія дапамагаюць большай колькасці людзей знаёміцца з рознымі старонкамі гісторыі нашай краіны. Напрыклад, на сайце «Архівы Беларусі» створаны раздзел «Дакументальны летапіс Беларусі». Як паведаміў дырэктар Нацыянальнага архіва Андрэй Дземянюк, да рэалізацыі дадзенага праекта далучыліся навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   11.02.2023
Рубрика: НАН Беларуси
Зварот да памяці   / Дзядзюля, Алена /

Дух творчасці ў народа існаваў, існуе і, я перакананы, будзе існаваць. Без гэтага няма адчування паўнаты жыцця, заўважае дырэктар музея стражытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Барыс Лазука. Пра культуру і традыцыі - размова з навукоўцам.

Источник: Звязда,   07.02.2023
Рубрика: Сотрудники НАН
Культурныя коды   / Дзядзюля, Алена /

Адбыўся міжнародны семінар «Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД у кантэксце глабальных выклікаў». Галоўныя задачы семінара, які сабраў даследчыкаў у галіне аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД, — пошук шляхоў захавання здабыткаў, якія стагоддзямі назапашваліся народам, пашырэнне рэгіянальнага супрацоўніцтва ў галіне іх захавання і папулярызацыі, што будзе спрыяць падтрымцы культурнай разнастайнасці і развіццю міжкультурнага дыялогу. Загадчыца аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Валодзіна прывяла прыклад, як няведанне пэўных абрадаў можа пагражаць іх знікненню.

Источник: Звязда,   22.11.2022
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Купала спачывае побач з Коласам   / Дзядзюля, Алена /

Сёння Вайсковыя могілкі — адзін з самых старых сталічных некропаляў, якія захаваліся. Часам назва можа ўводзіць у зман — насамрэч чырвонаармейцаў тут пахавана толькі каля 40 працэнтаў. Проста ў ХХ стагоддзі могілкі былі пры вайсковым шпіталі — адсюль і іх назва. Можна зладзіць не адну пазнавальную лекцыю, распавядаючы пра тое, колькі знакавых асоб, пісьменнікаў жыло побач з могілкамі, ці пра тое, чыім месцам спачыну яны сталі. Напрыклад, тут знаходзіцца пахаванне грамадскага і палітычнага дзеяча, гісторыка, вучонага, першага прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Усевалада Ігнатоўскага.

Источник: Звязда,   19.07.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Новыя загадкі для археолагаў   / Дзядзюля, Алена /

У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук штогод праходзіць міжнародная канферэнцыя «Вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі». Даследчыкі распавядаюць пра вынікі сваіх прац, знаходкі, згадваюць працы папярэднікаў, уздымаюць актуальныя пытанні, звязаныя з вывучэннем гісторыі. Галоўны навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алена Калечыц распавяла пра першабытную стаянку Юравічы.

Источник: Звязда,   21.06.2022
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Новыя загадкі для археолагаў   / Дзядзюля, Алена /

У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук штогод праходзіць міжнародная канферэнцыя «Вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі». Даследчыкі распавядаюць пра вынікі сваіх прац, знаходкі, згадваюць працы папярэднікаў, уздымаюць актуальныя пытанні, звязаныя з вывучэннем гісторыі. Наш карэспандэнт пабыла на гэтым форуме археолагаў і сабрала самыя цікавыя факты.

Источник: Звязда,   21.06.2022
Рубрика: Наука и обществоСотрудники НАН
Нашчадкі Магдэбургскага права   / Дзядзюля, Алена /

Ужо стала добрай традыцыяй кожную вясну збіраць у ратушы даследчыкаў, якія дзеляцца сакрэтамі з мінулага жыцця горада. У Год гістарычнай памяці абмяркоўваліся пытанні, звязаныя пераважна з гісторыяй Мінска ў ХVІІ-ХVІІІ стагоддзях падчас дзеяння на беларускіх землях Магдэбургскага права. Так, навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных даследаванняў Інстытута гісторыі НАН Беларусі Надзея Палтаржыцкая распавядала пра ўнікальныя старажытныя крыніцы — магістрацкія кнігі.

Источник: Звязда,   29.03.2022
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАН
Жывыя карты   / Дзядзюля, Алена /

У нашай краіне вядзецца работа па стварэнні Беларускага фальклорна-этналінгвістычнага атласа. Гэтае ўнікальнае выданне дазволіць больш даведацца пра культуру і традыцыі, светаўспрыманне нашага народа, убачыць, на якіх тэрыторыях пашыраныя пэўныя ўяўленні. За доўгія годы экспедыцый у архіве Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі назбіралася багата фальклорных запісаў з розных куткоў краіны.

Источник: Звязда,   01.03.2022
Рубрика: НАН Беларуси
Нам трэба глядзець на гісторыю вачыма нашага народа, праз прызму беларускай дзяржаўнасці   / Дзядзюля, Алена /

У прэамбуле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі, якія выносяцца на рэферэндум, дадаецца такая каштоўнасная ўстаноўка, як самабытнасць. Які сэнс сучасныя гісторыкі ўкладаюць ў гэтае слова? Якія напрацоўкі стаяць за такім канстытуцыйным пасылам? Чаму важна ведаць гісторыю з глыбіні вякоў і чым пагражае страта гістарычнай інфармацыі? З такімі пытаннямі «Звязда» звярнулася да кандыдата гістарычных навук, рэктара Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вячаслава Даніловіча, які ў сваёй прамове не раз згадаў Акадэмію навук Беларусі.

Источник: Звязда,   24.02.2022
Рубрика: НАН БеларусиНаука и общество
Гульня формаў, колераў і сэнсаў, або Дзе схавана "золата дурняў"   / Дзядзюля, Алена /

Бабруйскі мастацкі музей створаны на базе выставачнай залы Мастацкага фонду БССР, які дзейнічаў з 1976 года. Установа мае багатую калекцыю агатаў, а на асобнай вітрыне прадстаўлены найбольш рэдкія камяні свету. Падобнай калекцыяй сёння могуць пахваліцца толькі музей геафака БДУ і музей інстытута геалогіі НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   08.02.2022
Рубрика: НАН Беларуси
Пад крылом салаўя   / Дзядзюля, Алена /

Падведзены вынікі літаратурнага конкурсу «Беларускі салавей», ініцыіраванага Нацыянальнай бібліятэкай. Сярод удзельнікаў журы - вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Анатоль Трафімчык.

Источник: Звязда,   08.02.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Наш першы лінгвагеограф   / Дзядзюля, Алена /

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» НАН праводзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю Інстытута беларускай культуры: круглыя сталы, прэзентацыі, сустрэчы вучоных са студэнтамі. Адзін з круглых сталоў, што прайшоў ў Інстытуце мовазнаўства, быў прысвечаны выдатнаму лінгвісту, супрацоўніку Інбелкульта Пятру Бузуку і набыткам нацыянальнай лінгвагеаграфіі. У хуткім часе з працамі вучоных Інбелкульта можна будзе азнаёміцца ў інтэрнэце. Супрацоўнікі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі ўжо перавялі многія з іх у лічбавы фармат.

Источник: Звязда,   25.01.2022
Рубрика: Сотрудники НАНИстория НАНЦНБ НАН Беларуси
Сакральная спадчына   / Дзядзюля, Алена /

У Музеі старажытнабеларускай культуры ствараецца ўнікальная экспазіцыя, прысвечаная духоўнай спадчыне нашага народа. Скульптуры, абразы іканастасаў і алтароў, царкоўнае адзенне, літургічныя прадметы знаёмяць з культурнай спадчынай праваслаўнай, каталіцкай і ўніяцкай канфесій. У экспазіцыі можна ўбачыць старажытныя абразы, якія за стагоддзі існавання пацвердзілі сваю выключную сілу. Часам дырэктар Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Барыс Лазука, прапануе маладым наведвальнікам проста спыніцца перад абразамі. Пастаяць, памаўчаць, падумаць.

Источник: Звязда,   18.01.2022
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Стэпавая "Адысея"   / Дзядзюля, Алена /

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі быў прэзентаваны чатырохтомны раман-эпапея выдатнага казахскага пісьменніка, буйнога вучонага, акадэміка і грамадскага дзеяча Мухтара Аўэзава "Шлях Абая", перакладзены на беларускую мову.

Источник: Звязда,   05.01.2022
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Зорны світанак   / Дзядзюля, Алена /

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася літаратурна-дакументальная выстаўка «Залатая раніца беларускага адраджэння», прысвечаная гістарычнаму перыяду, знакаваму для гісторыі, літаратуры, адукацыі і культуры Беларусі. Як заўважыў вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ-ХХІ стагоддзя Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Анатоль Трафімчык, літаратура 1920–1930 гадоў доўгі час замоўчвалася, сёння яна даследавана мала.

Источник: Звязда,   30.11.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
След на зямлі   / Дзядзюля, Алена /

Не стала вядомага беларускага археолага, гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, галоўнага навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вольгі Мікалаеўны Ляўко.

Источник: Звязда,   02.11.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Ляўкі пад Сянно і цікавінкі Чыжоўкі   / Дзядзюля, Алена /

Пытанні, звязаныя з магчымасцямі міжнароднага і трансгранічнага турызму, выкарыстаннем сучасных тэхналогій і патэнцыялу гісторыка-культурнай спадчыны, краязнаўчых даследаванняў, пошукам новых альтэрнатыў былі ўзнятыя на першай Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Перспектывы развіцця турызму ў сучасных умовах: сусветныя тэндэнцыі і рэгіянальныя кантэксты», арганізаванай Дэпартаментам па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Нацыянальным агенцтвам па турызме сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук.

Источник: Звязда,   15.10.2021
Рубрика: Мероприятия НАН
Сцежкамі палешукоў   / Дзядзюля, Алена /

Новы турыстычны маршрут «Дарогамі Палескага Загароддзя» быў прэзентаваны ў рамках выязнога семінара, які правялі Нацыянальнае агенцтва па турызме і Упраўленне спорту і турызму Брэсцкага выканаўчага камітэта, дзе прысутных азнаёмілі з турыстычным патэнцыялам Драгічынскага, Іванаўскага і Пінскага раёнаў. На маршруце можна пабачыць мясціны, дзе засталіся рэшткі Тараканскага манастыра. Вучоныя НАН вывучалі мясцовы царкоўны жывапіс.

Источник: Звязда,   06.08.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Самыя старажытныя творы   / Дзядзюля, Алена /

Казка мае неацэннае значэнне для фарміравання любові да Радзімы, да роднай беларускай мовы і нацыянальнай культуры, заўважыў падчас адкрыцця ІІ Міжнароднага форуму даследчыкаў беларускай казкі акадэмік—сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя. І ў наш час народная казка не страчвае свайго значэння, і служыць яна не толькі дзецям, пра што ў сваіх выступленнях гаварылі даследчыкі з Беларусі, Расіі, Украіны, Балгарыі, краін Балтыі і іншых.

Источник: Звязда,   08.06.2021
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАН
Аўтэнтычныя запісы беларускіх народных казак пачынаюць аблічбоўваць   / Дзядзюля, Алена /

Менавіта казка вучыць маленькага чалавека адрозніваць дабро і зло, хвалявацца за іншых, любіць прыроду, знаёміць з законамі і правіламі паводзін. «Казка развівае высакародную душу беларускага народа, мае неацэннае значэнне для фарміравання любові да Радзімы, да роднай беларускай мовы і нацыянальнай культуры», — заўважыў падчас адкрыцця ІІ Міжнароднага форуму даследчыкаў беларускай казкі акадэмік — сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя. І ў наш час народная казка не страчвае свайго значэння, і служыць яна не толькі дзецям, пра што ў сваіх выступленнях гаварылі даследчыкі з Беларусі, Расіі, Украіны, Балгарыі, краін Балтыі і іншых.

Источник: Звязда,   07.06.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Спраўджаная мара паэта   / Дзядзюля, Алена /

100 гадоў таму ў цяплушцы — таварным вагоне Якуб Колас разам з жонкай, сынамі і двума козамі вяртаўся на радзіму, якую яго сям’я вымушана была пакінуць у сувязі з ваеннымі падзеямі. У 1920-ыя гады ў Мінску на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі пачаў працу Інстытут беларускай культуры. Колас быў яго дзейным супрацоўнікам. А ў 1928 годзе, калі Інбелкульт быў рэарганізаваны ў Беларускую Акадэмію навук, Колас зацверджаны яе правадзейным членам, а з 1929 віцэ—прэзідэнтам (на гэтай пасадзе ён працаваў да апошніх дзён жыцця).

Источник: Звязда,   22.05.2021
Рубрика: История НАНСотрудники НАН
Таямніцы "дома пад таполяй"   / Дзядзюля, Алена /

Толькі рукапісаў самога паэта ў калекцыі музея Янкі Купалы — 561 адзінка захоўвання. Прадметам № 1 стаў верш «Мая доля». Гэта першы напісаны па-беларуску верш паэта (у ліпені 1904 года, калі яшчэ не было ў песняра псеўданіма, твор падпісаны «І. Луцэвіч»). Нядаўна адкрыўся «сакрэт» гэтага музейнага прадмета. Супрацоўнікі Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі рыхтавалі да выдання збор твораў Янкі Купалы. Іх зацікавіла, чаму верш размяшчаецца на заклееных лістках. Калі рэстаўратары знялі прыклееную паперу, убачылі яшчэ адзін верш — «Аб кабеце».

Источник: Звязда,   18.05.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Беларуская Амазонка   / Дзядзюля, Алена /

У межах кампаніі «Захаваем Палессе» рыхтуецца намінацыйная заяўка на прыданне Прыпяцкаму Палессю статусу аб'екта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута эксперыментальнай батанікі Дзмітрый Грумо развянчаў міф пра тое, што не створана інфраструктура для турызму ў лясной гаспадарцы.

Источник: Звязда,   14.05.2021
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Калі ўзыходзіць сонца...   / Дзядзюля, Алена /

У пачатку 1950-х гадоў Вярхоўны Савет БССР даручыў Акадэміі навук зрабіць экскіз адметнага нацыянальнага сцяга. Справа ў тым, што да і пасля Вялікай Айчыннай вайны сцягі рэспублік, якія ўваходзілі ў склад Савецкага Саюза, адрозніваліся толькі назвамі, што змяшчаліся на чырвоных палотнішчах. З уваходжаннем Украіны і Беларусі ў склад ААН неабходна была новая сімволіка.

Источник: Звязда,   08.05.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Памяць пакінутай зямлі   / Дзядзюля, Алена /

Драўляны і гліняны посуд, маляваныя дываны, мэбля, прылады для вырабу абутку, абразы, ручнікі, калаўрот, верацяно, калыскі... Рэчы з асірацелых хат... Іх удалося адшукаць у адселеных пасля аварыі на ЧАЭС вёсках. Сёння іх можна ўбачыць на выстаўцы «Пакінутая зямля», прымеркаванай да 35-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі. За дзесяцігоддзе Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук было зладжана 22 экспедыцыі, даследчыкам удалося выратаваць каля дзвюх тысяч помнікаў этнаграфіі і народнай творчасці.

Источник: Звязда,   04.05.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Літаратурнае завяшчанне   / Дзядзюля, Алена /

На працягу года будзе завершаны буйны праект па выданні першага навуковакаментаванага збору твораў Янкі Брыля. У Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі былі прэзентаваны першыя шэсць тамоў.

Источник: Звязда,   10.04.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Як дзялілі Беларусь? 100 гадоў таму быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор   / Дзядзюля, Алена /

Пошукі адказаў на хвалюючыя пытанні, звязаныя з самавызначэннем беларускага народа, яго гісторыяй і фарміраваннем дзяржаўнасці працягваюцца. У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя «Рыжскі мір 1921 года ў лёсе беларускага народа».

Источник: Звязда,   22.03.2021
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАН
Вучоныя абмяркавалі пытанні, звязаныя з Рыжскім мірам   / Дзядзюля, Алена /

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце правялі маштабную навуковую канферэнцыю, прысвечаную стагоддзю заключэння Рыжскага міру. Дзясяткі вучоных абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з тым, якія перадумовы былі ў Савецка-польскай вайны і як заключэнне дадзенага пагаднення паўплывала на лёс беларускага народа.

Источник: Звязда,   19.03.2021
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАН
«Будучы прыродным беларусам...»   / Дзядзюля, Алена /

Энцыклапедыст, заснавальнік беларусазнаўства, навуковага айчыннага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, дыялектолаг, славіст, адзін з аўтараў статута Інстытута беларускай культуры, кіраўнік камісіі па стварэнні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, педагог і рэктар Варшаўскага ўніверсітэта, акадэмік расійскай і чэшскай Акадэмій навук, дырэктар Музея антрапалогіі і этнаграфіі... Заслугі Яўхіма Карскага можна пералічваць доўга. Як заўважыла падчас «круглага стала» загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі Вераніка Курцова, якія б яго працы мы ні называлі, усе яны вельмі каштоўныя не толькі для нацыянальнага мовазнаўства, але і для ўсѐй нацыянальнай культуры.

Источник: Звязда,   10.03.2021
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
Чым мы абавязаны Яўхіму Карскаму   / Дзядзюля, Алена /

Энцыклапедыст, заснавальнік беларусазнаўства, навуковага айчыннага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, дыялектолаг, славіст, адзін з аўтараў статута Інстытута беларускай культуры, кіраўнік камісіі па стварэнні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, педагог і рэктар Варшаўскага ўніверсітэта, акадэмік расійскай і чэшскай Акадэмій навук, дырэктар Музея антрапалогіі і этнаграфіі... Заслугі Яўхіма Карскага можна пералічваць доўга. Навуковая спадчына Я. Ф. Карскага — 1052 асабістыя працы і 18 публікацый у суаўтарстве. І як заўважыла падчас «круглага стала», прысвечанага 160-годдзю выдатнага вучонага і 100-годдзю Інбелкульта, загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі Вераніка Курцова.

Источник: Звязда,   09.03.2021
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАН
Унікальныя крыніцы   / Дзядзюля, Алена /

Гэтыя манускрыпты ствараліся з XVІ стагоддзя татарамі, якія пасяліліся на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Спачатку кітабамі называлі асобны від літаратуры, а пасля згаданым тэрмінам даследчыкі сталі абазначаць наогул усю рукапісную спадчыну татараў Вялікага Княства Літоўскага і іх нашчадкаў. Зноў да кітабаў навукоўцы звярнуліся пасля Другой сусветнай вайны, тут ужо — дзякуючы рабоце прафесара Віленскага ўніверсітэта Антона Антановіча. Дарэчы, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі ёсць кніга з аўтографам гэтага вучонага, якую ён падпісаў для Пятра Глебкі.

Источник: Звязда,   20.02.2021
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Цэлы том тлумачальнага слоўніка прысвечаны адной літары   / Дзядзюля, Алена /

Сучасная беларуская літаратурная мова, самабытная і адна з высокаразвітых славянскіх моў, з'яўляецца неад'емным скарбам народа, які выяўляе прыналежнасць чалавека да той ці іншай нацыі, — сцвярджаюць навукоўцы. Пытаннямі станаўлення, развіцця і нармалізацыі літаратурнай мовы займаецца Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук.

Источник: Звязда,   20.02.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Пачым заняткі для нашчадкаў?   / Дзядзюля, Алена /

Знаёміцца з рознымі прафесіямі сёння можна нават з малодшага школьнага ўзросту. Былыя палацы піянераў перасталі быць месцамі, дзе дзеці выключна малююць, танцуюць ці спяваюць. Сёння там хлопчыкі і дзяўчынкі атрымліваюць разнастайныя сучасныя веды. У сталіцы юныя даследчыкі могуць займацца на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Звязда,   18.02.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Ператварэнне сукенкі   / Дзядзюля, Алена /

У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася незвычайная выстаўка, якая не толькі знаёміць з рарытэтамі, але і сведчыць, што здабыткі продкаў могуць уплываць на сучасных творцаў. Праект «Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн» паказвае, якую важную ролю ў папулярызацыі нацыянальнай культуры адыгрываюць рэчы. Дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, доктар гістарычных навук, акадэмік Аляксандр Лакотка заўважыў, што традыцыйнае мастацтва з'яўляецца невычэрпнай крыніцай.

Источник: Звязда,   05.01.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Пра што раскажуць камяні   / Дзядзюля, Алена /

Як за некалькі гадзін прайсці ўсю Беларусь, пабываць на Мінскім моры і на Нарачы, патрапіць на берагі Нёмана і Заходняй Дзвіны, забрацца на Ашмянскае і Навагрудскае ўзвышшы? Для гэтага трэба толькі наведаць самы незвычайны музей Мінска, «Парк камянёў», што знаходзіцца ва Уруччы. Не ўсе ідэі ў музеі былі рэалізаваныя. Тут планавалася яшчэ паставіць скульптуру маманта. Дарэчы, пабачыць косткі мамантаў можна ў Геалагічным музеі, што знаходзіцца побач з паркам камянёў. Ён размешчаны ў будынку Навукова-практычнага цэнтра па геалогіі. Музей створаны на базе калекцыі Інстытута геахіміі і геафізікі НАН Беларусі, РУП «Белгеалогія» і Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут».

Источник: Беларусь,   18.12.2020 № 12 С. 34-35
Рубрика: НАН Беларуси
Пра што раскажуць камяні?   / Дзядзюля, Алена /

Як за некалькі гадзін прайсці ўсю Беларусь, пабываць на Мінскім моры і на Нарачы, патрапіць на берагі Нёмана і Заходняй Дзвіны, забрацца на Ашмянскае і Навагрудскае ўзвышшы? Для гэтага трэба толькі наведаць самы незвычайны музей Мінска, «Парк камянёў», што знаходзіцца ва Уруччы. Не ўсе ідэі ў музеі былі рэалізаваныя. Тут планавалася яшчэ паставіць скульптуру маманта. Дарэчы, пабачыць косткі мамантаў можна ў Геалагічным музеі, што знаходзіцца побач з паркам камянёў. Ён размешчаны ў будынку Навукова-практычнага цэнтра па геалогіі. Музей створаны на базе калекцыі Інстытута геахіміі і геафізікі НАН Беларусі, РУП «Белгеалогія» і Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут».

Источник: Звязда,   24.11.2020
Рубрика: НАН Беларуси
Якія сакрэты хавае Музей валуноў   / Дзядзюля, Алена /

Як за некалькі гадзін прайсці ўсю Беларусь, пабываць на Мінскім моры і на Нарачы, патрапіць на берагі Нёмана і Заходняй Дзвіны, забрацца на Ашмянскае і Навагрудскае ўзвышшы? Для гэтага трэба толькі наведаць самы незвычайны музей Мінска, што знаходзіцца ва Уруччы.

Источник: Звязда,   24.11.2020
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Як зараджаўся партызанскi рух?   / Дзядзюля, Алена /

У межах сумеснага праекта Нацыянальнага архiва Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальнай бiблiятэкi падрыхтавана электроннае дакументальнае выданне «Зводкi i спецпаведамленнi кiруючых органаў партызанскага руху ў Беларусi: 1942 год». Супрацоўнiк Iнстытута гiсторыi НАН Беларусi Анатоль Крыварот расказвае, чым быў складаны 1942 год i чаму кiраўнiцтва СССР надавала сапраўды вялiкае значэнне партызанскаму руху.

Источник: Звязда,   03.11.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
1 2   3