Всего: 58523 документов. Показано: 6 за последние 30 дней.
Рыгор Рыгоравіч Ганчарэнка — член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар біялагічных навук, прафесар, заснавальнік айчыннай навукова-педагагічнай школы малекулярнай і папуляцыйнай генетыкі. З аднаго боку, прафесар Р.Р.Ганчарэнка ўражвае сваѐй сабранасцю, логікай і інтэлектам, а з другога — тонкім пачуццём гумару, адкрытасцю і добразычлівасцю.
Источник: Настаўніцкая газета, 25.09.2021Вядомыя вучоныя-фізікі з усёй краіны сабраліся ў Гомельскім дўяржаўным універсітэце на анлайн-канферэнцыі, прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння Фёдара Фёдарава, выдатнага фізіка-тэарэтыка, акадэміка НАН Беларусі.
Источник: Настаўніцкая газета, 01.07.2021Дырэктар навукова-даследчага фізіка-хімічнага інстытута ГДУ імя Ф.Скарыны, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, доктар хімічных навук, прафесар Аляксандр Уладзіміравіч Рагачоў удастоены звання "Ганаровы грамадзянін правінцыі Цзянсу (Кітай)". Высокая ўзнагарода прысвоена вучонаму за істотны ўклад у развіццѐ беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў сферы навукі і адукацыі.
Источник: Настаўніцкая газета, 14.01.2021Сярод новых спецыяльнасцей, адкрытых сёлета ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны, адной з найбольш папулярных стала "Прыкладная інфарматыка (праграмнае забеспячэнне камп’ютарных сістэм)" са спецыялізацыяй "Мультымедыйныя сістэмы і інтэрнэт-праграмаванне". Рыхтаваць спецыялістаў па гэтым напрамку пачалі на факультэце матэматыкі і тэхналогій праграмавання. На факультэце працуе Гомельская алгебраічная школа, заснаваная акадэмікам АН БССР Сяргеем Чуніхіным.
Источник: Настаўніцкая газета, 14.01.2021Вядома, што большасць беларускіх вучоных атрымліваюць навуковую ступень доктара навук ва ўзросце каля 50 гадоў. І толькі каля 8% дактароў навук абараняюць дысертацыі да 40 гадоў. Адзін з такіх таленавітых людзей - дацэнт кафедры радыёфізікі і электронікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Максім Ярмоленка. Малады доктар навук распавядае пра свой шлях у навуку. Гэты дзіўны шлях яму адкрыў дыпломны кіраўнік - член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Рагачоў.
Источник: Настаўніцкая газета, 16.04.2020У адным з найбуйнейшых выдавецкіх дамоў свету Elsevier выйшла манаграфія “Крэйзінг у тэхналогіі поліэфірных валокнаў”. Аўтары кнігі — прафесар кафедры радыёфізікі і электронікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Віктар Гальдадэ і старшы навуковы супрацоўнік Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі (ІММС НАН Беларусі) Наталля Вінідзіктава.
Источник: Настаўніцкая газета, 28.11.2017