Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58471 документов. Показано: 5 за последние 30 дней.

Кіраўніцтва Інстытута гісторыі абурыла зруйнаванне пахаванняў у Гальшанах   / Карней, Ігар /

Будаўнічыя работы на тэрыторыі Гальшанскага замку прыпынілі, частку парэшткаў перавезьлі ў Інстытут гісторыі НАН для антрапалягічнай экспэртызы. Такі вынік розгаласу гісторыі з пашкоджаньнем 700-гадовых пахаваньняў, якія тут былі яшчэ да будаўніцтва палаца Сапегаў.

Источник: Наша Ніва,   16.12.2019
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
Пракаповіч: банкір, які абяцаў, што не дапусьціць дэвальвацыі   / Карней, Ігар /

Пётар Пракаповіч атрымлівае ўсё новыя пасады і грамадскія абавязкі. Чаму ў 70 гадоў ён — тыповы прадстаўнік савецкай палітыка-эканамічнай намэнклятуры — па-ранейшаму застаецца незаменнай фігурай? Свае меркаванні наконт асобы Пракаповіча выказваюць эканамічны аглядальнік Марк Бэрнштэйн, экс-дырэктар Інстытуту эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар эканамічных навук Генадзь Лыч і іншыя.

Источник: Радыё Свабода,   16.04.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Колькі каштуе беларускі пашпарт   / Карней, Ігар /

Прадстаўленне расійскага грамадзянства французскаму акцеру Жэрару Дэпардзье працягвае выклікаць супярэчлівую рэакцыю ў грамадстве. Тым часам можна згадаць, што падобная практыка даўно выкарыстоўваецца і ў Беларусі. Другой радзімай стала Беларусь і для знанага літаратара Карласа Шэрмана. Нарадзіўшыся ў сталіцы Ўругваю Монтэвідэо, у Менск прыехаў зь сям’ёю ў 1956-м. У Беларусі больш за паўтара дзясятка гадоў працаваў загадчыкам рэдакцыйна-выдавецкага сэктару фундамэнтальнай бібліятэкі імя Якуба Коласа Акадэміі навук, адзін з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтру. Стаў галоўным звяном у літаратурным ланцугу, перакладаючы на гішпанскую мову беларускіх класікаў і даўшы беларусам магчымасць чытаць на роднай мове грандаў гішпанамоўнай літаратуры.

Источник: Радыё Свабода,   10.01.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Колькі каштуе абслужыць журналістаў-прапагандыстаў   / Карней, Ігар /

90 журналістаў з розных рэгіёнаў Расіі завяршылі чарговы, ужо дзясяты прэс-тур па Беларусі. Цягам трох дзён расіян прымалі ў Нацыянальнай акадэміі навук, Парку высокіх тэхналёгій, Рэспубліканскім цэнтры трансплянтацыі органаў і тканак.

Источник: Радыё Свабода,   16.10.2012
Рубрика: Международное сотрудничество
Навукоўцы ці нахлебнікі?   / Карней, Ігар /

Аляксандар Лукашэнка выступае з ініцыятывай мадэрнізацыі навуковай сфэры. Найперш, ён ставіць пад сумнеў мэтазгоднасьць існаваньня шматпрофільнай Нацыянальнай акадэміі навук, якая праз сваю неразваротлівасьць нашмат больш спажывае, чым аддае. Лукашэнка не ўпершыню за апошні час пагражае абрэзаць фінансаваньне навукі, патрабуючы, каб навукоўцы ня толькі самі зараблялі інавацыйнай дзейнасьцю, але і давалі прыбытак дзяржаве. Прадстаўнікі акадэмічных інстытутаў прэтэнзіі лічаць беспадстаўнымі. Былы дырэктар Інстытуту эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук, акадэмік Генадзь Лыч кажа, што тэндэнцыя на зьніжэньне падтрымкі навуковай сфэры цягам некалькіх апошніх гадоў прасочваецца выразна.

Источник: Радыё Свабода,   08.02.2012
Рубрика: Наука и власть