Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58471 документов. Показано: 10 за последние 30 дней.

Модуль высокага палёту   / Касель, Аліна /

Лічбы, тэкставая інфармацыя, выявы... У свеце кожны дзень збіраецца мноства даных, якія трэба прааналізаваць, зразумець, зрабіць па іх высновы. Ці магчыма і далей гэта рабіць чалавеку? Ды і колькі трэба спецыялістаў у кожнай галіне, каб яны кожны дзень апрацоўвалі шматтысячную «армію» даных? На самай справе чалавеку больш няма сэнсу ўсё аналізаваць. У лічаныя секунды гэта могуць зрабіць камп’ютары са штучнымі нейроннымі сеткамі. Вось-вось навукоўцы і інжынеры Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларуси скончаць працу над мікрамодулем, здольным аператыўна распазнаваць любы аб’ект. Распавядае пра распрацоўку Загадчык лабараторыі № 255 АІПІ НАН Васіль Кавалёў.

Источник: Рэспубліка,   26.03.2020
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологии
Новая старонка зорнага атласа   / Касель, Аліна /

З тых часоў як трэці касманаўт з беларускімі каранямі Алег Навіцкі ў другі раз вярнуўся з Міжнароднай касмічнай станцыі, прайшло больш за два гады. Рэабілітацыя, падвядзенне вынікаў эксперыментаў занялі часу не менш, чым сам палёт. Касманаўт распавядае пра тое, як праходзіць падрыхтоўку да чарговага палёту. Ублізкім часе Алег Навіцкі спадзяецца наведаць Нацыянальную акадэмію навук Беларусі.

Источник: Рэспубліка,   21.11.2019
Рубрика: НАН Беларуси
На глыбіні стагоддзяў   / Касель, Аліна /

Бярэзіна. Чуецца замежная мова. Французы, бельгійцы і беларусы шукаюць у рацэ каля вёскі Студзёнка Барысаўскага раѐна гістарычныя знаходкі. Тут была пераправа напалеонаўскага войска, палегла шмат салдат. Але гісторыкі не зацыклены толькі на тым перыядзе. Бярэзіна — гэта гісторыя многіх стагоддзяў. Да прыкладу, ужо знойдзены рэчы, якія датычацца таго ж жалезнага веку. Пра пошукі распавядае загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Кошман.

Источник: Рэспубліка,   01.10.2019
Рубрика: Сотрудники НАН
Робат, будзь чалавекам!   / Касель, Аліна /

Усё за нас будуць рабіць робаты — такія думкі нярэдка наведваюць, калі ўяўляем сабе, якой жа будзе будучыня. Ужо цяпер на вытворчасцях працуюць робаты, яны пераносяць цяжкія грузы, а ў дамах займаюцца ўборкай робаты-пыласосы… Не ўсюды, не ва ўсіх, але ў цэлым тэндэнцыя вызначаецца. Развіваюць яе і ў Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Падрабязнасці распавядае інжынер-праграміст Яўген Пячкоўскі.

Источник: Беларусь,   22.03.2019 № 3 С. 16-17
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологии
Гульня ў імітацыю   / Касель, Аліна /

Сабраліся сем рускіх, два амерыканцы і адзін беларус. Гэта не пачатак анекдота, а эксперымент SIRIUS 18/19 — сумесны праект Інстытута медыка-біялагічных праблем (ІМБП) Расійскай акадэміі навук і NASA HRP (Human Research Program). Удзельнікі эксперымента чатыры месяцы правядуць у ізаляцыі, дзе бу­дзе імітавацца палёт на Месяц. Было 70 кандыдатаў з усяго свету, але ў фінал выйшлі толькі 10. Сярод іх — супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі Данііл Дубар. Ён і расказаў падрабязнасці пра незвычайны эксперымент.

Источник: Рэспубліка,   01.02.2019
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничество
З налёдам творчасцi   / Касель, Аліна /

Белы снег, шэры лёд. Гэта тое, з чаго можна рабіць выдатныя скульптуры. Урачыстае адкрыццё фестывалю-конкурсу ледзяных і снежных скульптур «Свет крышталяў у батанічным садзе» адбудзецца ўжо ў гэтую суботу. З 2012 года ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі праходзіць гэта незвычайнае мерапрыемства.

Источник: Рэспубліка,   25.01.2019
Рубрика: Мероприятия НАННаука и обществоНАН Беларуси
Адпачні душой і ў цэлым   / Касель, Аліна /

26 мая ў парку паміж завулкам Клумава і водным каналам у Партызанскім раёне Мінска пройдуць першыя работы па стварэнні тэрапеўтычнага парку — можна будзе ўбачыць першыя незвычайныя расліны, якія прадаставіў Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі.

Источник: Рэспубліка,   17.05.2018
Рубрика: НАН Беларуси
Тэхналогіі глядзяць у будучыню   / Касель, Аліна /

У юбілейны, 25-ы раз адкрыліся Беларускі медыцынскі форум і Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Ахова здароўя Беларусі-2018». Тут прадстаўлена больш за 200 экспанентаў з 17 краін свету, найноўшыя распрацоўкі ў галіне медыцыны і многае іншае. Пра штучную скуру, створаную спецыялістамі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусіраспавядае старшы навуковы супрацоўнік інстытута Сяргей Пінчук.

Источник: Рэспубліка,   28.03.2018
Рубрика: Сотрудники НАННаука и обществоНаука и технологии
15 трыльёнаў аперацый у секунду   / Касель, Аліна /

Адна галава — добра, дзве — лепш. А ўявіце, калі можна было б злучыць дзесяць галоў — ведаў розных людзей — у адным чалавеку. Атрымаўся б, напэўна, суперчалавек! Нашы навукоўцы з Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі распрацавалі суперкамп’ютар, які ўмее апрацоўваць аж 15 трыльёнаў аперацый у секунду, а месца займае, як звычайны сістэмны блок. Уводзіць у курс справы намеснік гендырэктара iнстытута па навуковай і інавацыйнай рабоце Сяргей Круглікаў.

Источник: Рэспубліка,   16.02.2018
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологииНаука и производство
Справа ясная, што страва класная   / Касель, Аліна /

У сучасных беларускіх рэстаранах можна пакаштаваць самыя экзатычныя стравы. А чым улагоджвалі свае страўнікі нашы заможныя продкі? Навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Уладзімір Пашкевіч разглядае меню магнацкага роду Радзівілаў.

Источник: Культура,   05.09.2014
Рубрика: Сотрудники НАН