Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 57682 документов. Показано: 41 за последние 30 дней.

Людзі на балоце   / Коласава, Вераніка /

Балотныя экасістэмы непарыўна звязаныя з культурай і гісторыяй беларускага народу. Але ў мінулым яны моцна пацярпелі ад дзеянняў чалавека. Балоты - надзвычай кансерватыўныя экасістэмы і змяняюцца вельмі марудна, распавядае намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Дзмітрый Грумо. Чаму сёння людзі імкнуцца выратаваць гэтыя прыродныя аб'екты?

Источник: Родная прырода,   19.10.2021 № 10 С. 2-4
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
І ў няволі звер застаецца дзікім   / Коласава, Вераніка /

У дзеючым прыродаахоўным заканадаўстве ўрэгуляваны амаль усе пытанні, якія датычацца дзікіх жывёл: ад іх знаходжання ў натуральным асяроддзі да ўтрымання ў няволі. Правільнае выкананне гэтых нормаў – важная ўмова для дабрабыту братоў нашых меншых.

Источник: Звязда,   30.12.2020
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Без пластыку   / Коласава, Вераніка /

У студзенi 2020 года быў зацверджаны План мерапрыемстваў па паэтапным знiжэннi выкарыстання палiмернай упакоўкi з яе замяшчэннем на экалагiчна бяспечную. Што для рэалiзацыi гэтага плана прапануюць дзяржорганы, навукоўцы i прамыслоўцы? Падрабязна распавядаюць дырэктар Цэнтра сiстэмнага аналiзу i стратэгiчных даследаванняў НАН Беларусi Валерый Ганчароў, намеснiк старшынi Прэзiдыума НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі, акадэмiк НАН Беларусi Уладзiмiр Агабекаў і інш.

Источник: Звязда,   25.08.2020
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Балотнае адраджэнне   / Коласава, Вераніка /

Наша краіна – адзін з лідараў па аднаўленні балотаў. За апошні час забалочванне асушаных тарфянікаў і аднаўленне парушанага гідралагічнага рэжыму балотаў было праведзена на больш за 60000 га. Для чаго патрэбна гэта работа, і якія асушаныя тэрыторыі хутка таксама атрымаюць другое жыццё?

Источник: Родная прырода,   23.07.2020
Рубрика: НАН Беларуси
Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды   / Коласава, Вераніка /

Добрасумленнага выканання Беларуссю павышаных абавязацельстваў, узятых у рамках рэалізацыі Парыжскага пагаднення, недастаткова для пераадолення з’яў, выкліканых зменай клімату. Неабходна кансалідацыя намаганняў усіх дзяржаў. Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання сумесна з НАН Беларусі распрацавана і зацверджана Стратэгія адаптацыі сельскай гаспадаркі да змены клімату да 2050 года. Напярэдадні Дня аховы навакольнага асяроддзя міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык расказаў, для чаго патрэбны экалагічны рэйтынг развіцця рэгіѐнаў, ці можна ў Беларусі выкарыстоўваць энергію нетраў і якія «зялёныя» кірункі становяцца нацыянальным прыярытэтам.

Источник: Звязда,   03.06.2020
Рубрика: Экологическая деятельность
Не ўсё ядомае, што морквай пахне   / Коласава, Вераніка /

У Краснапольскім раёне мужчына і яго 10-гадовая пляменніца памерлі ад атручэння цыкутай. Гэтай трагедыі можна было б пазбегнуць, калі б дарослыя і дзеці ведалі, што ядавітыя расліны не растуць толькі ў экзатычных краінах, а сустракаюцца і ў Беларусі, прычым зусім побач з намі — на лузе, у лесе і нават на агародзе. Як распазнаць і засцерагчыся ад некаторых з іх, распавядае навуковы супрацоўнік лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Уладзімір Лябедзька.

Источник: Звязда,   13.05.2020
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Крокі да радыебяспекі   / Коласава, Вераніка /

У выніку аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі доўгажывучымі радыенуклідамі было забруджана 23% ад усёй тэрыторыі Беларусі. Па словах загадчыка лабараторыі радыеэкалогіі Інстытута радыебіялогіі НАН Беларусі Аляксандра Нікіціна, сёння да радыеактыўна забруджаных зямель адносіцца 13,4 % плошчы краіны. Што адбываецца з гэтымі землямі?

Источник: Звязда,   24.04.2020
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Пераблыталі зіму з вясной   / Коласава, Вераніка /

Надвор'е ў апошнія месяцы нельга назваць зімнім: дажджы замест снегу, плюсавая тэмпература замест маразоў, туманы замест сонечных дзён. Як на такія змены рэагуюць расліны і жывёлы, распавядаюць спецыялісты, у тым ліку загадчык лабараторыі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Ірына Самусенка, навуковы супрацоўнік НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Павел Велігураў, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі наземных беспазваночных жывёл НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Анатоль Кулак, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі інтрадукцыі драўняных раслін Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі Ігар Гарановіч, навуковы супрацоўнік лабараторыі інтрадукцыі і селекцыі арнаментальных раслін ЦБС НАН Беларусі Вольга Світкоўская, дырэктар Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі Віталь Лапа.

Источник: Звязда,   01.02.2020
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Руплівасць супраць агрэсараў   / Коласава, Вераніка /

Сёння ў нашай краіне вядзецца сур'ёзная работа па знішчэнні «зялёных агрэсараў» — распрацоўваюцца і рэалізуюцца планы навядзення парадку на зямлі, рэгулявання распаўсюджвання і колькасці інвазійных раслін. Але кіраўніцтва краіны і Мінпрыроды ўпэўнены: неабходна пераходзіць да наступнага этапу гэтай барацьбы — уцягвання зямель, ачышчаных ад інвазійных раслін, у гаспадарчы абарот. Падчас прэс-тура журналісты даведаліся, як гэта адбываецца ў Мінскім і Валожынскім раёнах. Тэхналогія, ужытая на гэтай тэрыторыі, — частка комплекснага плана, — расказвае загадчык сектара кадастра расліннага свету Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Алег Маслоўскі.

Источник: Звязда,   18.09.2019
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
У "гасцях" добра, а дома - лепш   / Коласава, Вераніка /

Зубры ў Налібоцкую пушчу былі завезены з Белавежскай пушчы яшчэ ў 1994 годзе. За гэтыя гады колькасць беларускіх волатаў тут значна вырасла, змяніліся і ўмовы існавання для іх. У выніку звяры зімой сталі наведвацца на сельскагаспадарчыя ўгоддзі, наносячы значную шкоду мясцовым гаспадаркам. На стварэнне кармавых угоддзяў для зубра ў Налібоцкай пушчы накіраваны праект «Ветландс», які фінансуецца Глабальным экалагічным фондам і рэалізуецца ПРААН у партнѐрстве з Мінпрыроды. У рамках праекта «Ветландс» у заказніку таксама праводзіцца генетычнае даследаванне налібоцкай мікрапапуляцыі зуброў. Спецыялісты НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах узялі біяпробы ў зуброў, што жывуць вольна, з іх была паспяхова выдзелена ДНК для далейшага аналізу.

Источник: Звязда,   18.09.2019
Рубрика: Экологическая деятельность
Мішка есці захацеў   / Коласава, Вераніка /

Пажылая жанчына расказала, што хтосьцi ў ноч з 17 на 18 жнiўня на яе ўчастку пашкодзiў iгрушу. Зламыснiк не толькi абламаў галiны, але i пакiнуў побач свае сляды. А ўжо вечарам яна на свае вочы ўбачыла, хто «дапамог» ѐй сабраць ураджай. Пры гэтым малады мядзведзь анi не саромеўся ласавацца грушамi пры гаспадынi ўчастка. Рыгор Янута, вядучы навуковы супрацоўнiк сектара запаведнай справы навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусi па бiярэсурсах адзначыў, што для мядзведзяў яблыкi, iгрушы i iншыя фрукты i ягады, што растуць у садах у населеных пунктах i былых месцах пасялення чалавека, - лѐгкая здабыча.

Источник: Звязда,   21.08.2019
Рубрика: Сотрудники НАН
Сюрпрызы надвор'я   / Коласава, Вераніка /

Ва ўмовах змены клімату і звязаных з ѐй прыродных катаклізмаў своечасовы і дакладны прагноз надвор'я становіцца ўсѐ больш важнай задачай. Асабліва гэта датычыцца прагнозу ападкаў. У пачатку лета 2019 года ў Беларусі склалася не характэрная для нашай краіны сінаптычная сітуацыя — вельмі гарачае надвор'е з дэфіцытам ападкаў, кажа кліматолаг, акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Логінаў. Такія працэсы складана спрагназаваць з-за магутнага выпадковага складніка.

Источник: Звязда,   31.07.2019
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Час для назірання   / Коласава, Вераніка /

Праз 30 гадоў пасля чарнобыльскай катастрофы радыяцыйнае становішча на забруджаных тэрыторыях ужо не можа лічыцца аварыйным. Паступова — за кошт натуральных працэсаў і дзейнасці чалавека — дозы апрамянення зніжаюцца. Нягледзячы на гэта, за радыяцыйным фонам пастаянна назіраюць. Падрабязна распавядаюць спецыялісты, у тым ліку загадчык лабараторыі радыеэкалогіі Інстытута радыебіялогіі НАН Беларусі Аляксандр Нікіцін.

Источник: Звязда,   26.04.2019
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Выратуем арла!   / Коласава, Вераніка /

Балотным гаролам называюць жыхары Палесся вялікага арляца (лац. Aquila clanga, рус. большой подорлик). І нездарма. Забалочаныя лясы — асноўныя тэрыторыі, дзе на Беларусі селіцца гэта велічная птушка. Але ў апошні час колькасць вялікага арляца і месцаў яго гнездавання ў краіне скарачаецца. Тыповыя месцапражыванні вялікага арляца ў Беларусі — нізінныя і пераходныя балоты з невялікімі ляснымі астравамі, расказвае старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі малекулярнай заалогіі Навуковапрактычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Валерый Дамброўскі.

Источник: Родная прырода,   15.02.2019 № 2 С. 2-5
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Маленькія крокі - для значных вынікаў   / Коласава, Вераніка /

Устойлівае развіццё — тэма, актуальнасць якой складана пераацаніць. Бо Мэты, прапісаныя ў Парадку дня да 2030 года, закранаюць усе аспекты жыцця людзей як у кожнай краіне паасобку, так і ва ўсім свеце. Напрыканцы студзеня ў Мінску прайшоў Першы нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці. Удзел у ім узяў і акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Логінаў.

Источник: Родная прырода,   15.02.2019 № 2 С. 6-7
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАНЭкологическая деятельность
Звер у горадзе   / Коласава, Вераніка /

На Стаўбцоўшчыне хворы на шаленства воўк напаў на людзей. Пацярпелі чатыры чалавекі. Як адзначыў навуковы супрацоўнік лабараторыі папуляцыйнай экалогіі наземных пазваночных і кіравання біярэсурсамі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Павел Велігураў, здаровы воўк звычайна не нападае на людзей.

Источник: Звязда,   29.01.2019
Рубрика: Сотрудники НАН
Сінэргія для Дзікога   / Коласава, Вераніка /

Сёння на карце асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Беларусі можна налічыць дзясяткі аб’ектаў — унікальных і каштоўных, якія дапамагаюць захаваць экалагічную раўнавагу ў нашай краіне і ў цэлым у свеце. Гісторыя ж іх аховы пачалася 50 гадоў таму, калі былі створаны заказнікі рэспубліканскага значэння “Выганашчанскае”, “Ельня” і... “Дзікое”. Паводле слоў намесніка дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Дзмітрыя Грумо, на тэрыторыі балота Дзікога сёння зарэгістраваны 44% абарыгеннай флоры.

Источник: Родная прырода,   17.12.2018 № 12 С. 16-17
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Змагацца нельга чакаць   / Коласава, Вераніка /

Каля дзесяці гадоў таму вучоныя з НАН Беларусі склалі прагноз экспансіі інвазійных відаў. Самы горшы з трох варыянтаў (калі нічога з гэтым не рабіць) мог прывесці да таго, што плошча распаўсюджвання, напрыклад, баршчэўніку Сасноўскага праз 5-10 гадоў вырасла б у тры разы. Сёння ў працэс барацьбы з інвазіямі актыўна ўключана і навука. У Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча вывучэннем «агрэсараў» займаюцца тры лабараторыі, у гэтым жа кірунку працуе і Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі. Пра інвазійныя расліны ў флоры Беларусі, што наносяць значную шкоду чалавеку, распавядае навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі Сяргей Саўчук.

Источник: Звязда,   07.09.2018
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
«Зялёныя» наступаюць   / Коласава, Вераніка /

Папаўненне беларускай флоры новымі раслінамі, мэтанакіравана ці выпадкова прывезенымі з іншых краін, на жаль, не заўсёды праходзіць бяскрыўдна. Некаторыя з «чужаземцаў» выходзяць з-пад кантролю і пачынаюць захопліваць усё большыя тэрыторыі. Спецыялісты называюць такія расліны інвазійнымі. Паводле даных Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, у краіне зарэгістравана 348 відаў чужародных раслін, якія займаюць плошчу больш за 64 тысячы гектараў. Пра барацьбу з чужаземцамі распавядае навуковы супрацоўнік лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін Інстытута Уладзімір Лябедзька.

Источник: Звязда,   07.09.2018
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
Каштоўныя нетры   / Коласава, Вераніка /

Нафта па-ранейшаму застаецца адным з найважнейшых для эканомікі Беларусі прыродных рэсурсаў. Таму павышэнню эфектыўнасці яе разведкі і здабычы ўдзяляецца шмат увагі. Прыродная спецыфіка Беларусі ў тым, што вуглевадароды знаходзяцца вельмі глыбока і выходзяць на паверхню ў невялікай колькасці месцаў. Таму вывучэнне іх даволі складанае і патрабуе вялікіх выдаткаў. Але з дапамогай сучасных тэхналогій разведкі і здабычы гэта праца становіцца больш эфектыўнай, распавядае загадчык лабараторыі геатэктонікі і геафізікі Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Яраслаў Грыбік, кампанія «Беларуснафта» праводзіць некаторыя работы па ацэнцы рэсурсаў, якія раней не ўлічваліся з-за сваёй непад'ёмнасці.

Источник: Звязда,   24.07.2018
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологии
Ад чаго пакутуюць беларускія балоты   / Коласава, Вераніка /

Сёлета пачнецца распрацоўка праекта закона «Аб ахове і выкарыстанні балот (тарфянікаў)», а ў 2019 годзе плануецца атрымаць закончаны нарматыўны дакумент. Загадчык сектара міжнароднага супрацоўніцтва і суправаджэння прыродаахоўных канвенцый НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Аляксандр Казулін адзначыў, што розныя нормы, якія датычацца балот, прапісаныя ў розных заканадаўчых актах, трэба аб'яднаць у адзін дакумент і выключыць супярэчнасці, што сустракаюцца. «Магчыма, гэта першы закон аб балотах у свеце», — заўважыў вучоны.

Источник: Звязда,   02.02.2018
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Багна праблем   / Коласава, Вераніка /

Беларусь ужо шмат гадоў трымае планку адной з найбагацейшых краін Еўропы на рэсурсы водна-балотных угоддзяў. Сёлета пачнецца распрацоўка праекта закона «Аб ахове і выкарыстанні балот (тарфянікаў)», а ў 2019 годзе плануецца атрымаць закончаны нарматыўны дакумент. Загадчык сектара міжнароднага супрацоўніцтва і суправаджэння прыродаахоўных канвенцый НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Аляксандр Казулін адзначае, што , магчыма, гэта першы закон аб балотах у свеце.

Источник: Звязда,   02.02.2018
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
Завод і людзі   / Коласава, Вераніка /

Складаная сітуацыя склалася вакол будаўніцтва новага завода холдынга «Амкадор» у ваколіцах прысталічнага аграгарадка Калодзішчы. Ужо некалькі месяцаў жыхары і мясцовыя дачнікі выступаюць супраць будаўніцтва. Каб абараніць участак ад высечкі, жыхары аграгарадка звярнуліся да навукоўцаў. І аказалася, што лес — не толькі выдатная перашкода для выкідаў чыгункі і прамвузла. Па інфармацыі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, тут знаходзіцца каля 50 экзэмпляраў прадстаўніка Чырвонай кнігі — сна раскрытага.

Источник: Звязда,   16.01.2018
Рубрика: НАН Беларуси
Небяспечны «іней»   / Коласава, Вераніка /

Зімовы сезон — адзін з самых складаных перыядаў для аўтамабілістаў. Каб вырашыць гэтыя праблемы, дарожныя і камунальныя службы апрацоўваюць дарогі і вуліцы спецыяльнымі рэагентамі. Але, дапамагаючы аўтамабілістам, хімічныя рэчывы могуць забрудзіць наваколле і прынесці шкоду раслінам. Выкарыстанне солі ў якасці супрацьгалалёднага рэагенту, асабліва з перавышэннем гранічных нормаў і ў спалучэнні з іншымі негатыўнымі фактарамі, непазбежна вядзе да аслаблення і дэградацыі прыдарожных экасістэм, распавядае загадчык сектара маніторынга расліннага свету Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Аляксандр Суднік.

Источник: Звязда,   05.12.2017
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
Спыніць батанічную дыверсію   / Коласава, Вераніка /

«Расліны-агрэсары. Інвазійныя віды на тэрыторыі Беларусі» — так называецца навукова-папулярнае выданне, складзенае спецыялістамі лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, што сёлета ўбачыла свет. Падрабязней распавядаюць кіраўнік лабараторыі Віктар Парфёнаў і старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін Аркадзь Скуратовіч.

Источник: Звязда,   24.10.2017
Рубрика: Сотрудники НАН
Патушыць “біялагічны пажар”   / Коласава, Вераніка /

Апошнім часам усе позіркі спецыялістаў лясной аховы звернуты на паўднёвыя рэгіёны краіны: Брэсцкую, Гомельскую вобласці, часткі Мінскай і Магілёўскай абласцей. Менавіта там актыўна размнажаюцца жукі-караеды і знішчаюць сасну — адну з галоўных лясных культур Беларусі. Каб спыніць нашэсце, разам працуюць як мясцовыя, так і паўночныя, вольныя ад ствалавых шкоднікаў, лясгасы, а таксама навукоўцы: Інстытут лесу НАН Беларусі сумесна з БДУ распрацавалі ферамонныя пасткі для кантролю колькасці шкоднікаў.

Источник: Звязда,   29.08.2017
Рубрика: НАН Беларуси
Клімат і эканоміка: змагацца ці прыстасавацца?   / Коласава, Вераніка /

Сёння сусветны клімат змяняецца — і гэта бясспрэчны факт, упэўнены спецыялісты. Ці можна прыстасавацца да гэтых змен або знізіць уплыў негатыўных прыродных фактараў на жыццядзейнасць нашай краіны? Выкарыстанне кліматычнай інфармацыі, безумоўна, вельмі важнае для сельскай гаспадаркі — яна можа служыць рэзервам павышэння прадукцыйнасці, адзначае кліматолаг, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі, акадэмік Уладзімір Логінаў. Але без паляпшэння тэхналогій, павышэння культуры земляробства будзе складана дасягнуць значных поспехаў.

Источник: Звязда,   12.08.2017
Рубрика: Сотрудники НАН
«Чужынцы» не пройдуць!   / Коласава, Вераніка /

Пранікаючы за тэрыторыю свайго натуральнага арэала, чужародныя віды раслін і жывёл могуць нанесці значную шкоду прыродзе і яе жыхарам. З-за свайго геаграфічнага становішча, трансгранічнага характару рачных басейнаў, размяшчэння на межах фізіка-геаграфічных падзон Беларусь выступае як рэгіён-акцэптар («прыёмшчык») чужародных відаў.Па словах кіраўніка міжведамаснага цэнтра па інвазіўных відах пры Акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, члена-карэспандэнта НАН Беларусі Віталя Сяменчанкі, у цяперашні час у краіне зарэгістравана 25 чужародных відаў водных беспазваночных, 13 відаў рыб, 120 відаў наземных беспазваночных, у асноўным насякомых. Сярод раслін чужароднымі з'яўляюцца каля 800 відаў, з іх 350 відаў ужо наносяць і могуць нанесці шкоду прыродзе і чалавеку.

Источник: Звязда,   18.07.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Эканоміка ў сяброўстве з прыродай   / Коласава, Вераніка /

Як аб'яднаць эканамічны рост з экалагічным дабрабытам, павысіць інвестыцыйныпатэнцыял Беларусі і яе інавацыйнае развіццёгэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі ўдзельнікіРэспубліканскага экалагічнага форуму, які прайшоў у Віцебску сумесна з VІ Міжнародным эканамічным форумам «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы». На іншае месца жыхарства «пераехалі» ў гэты майскі дзень і 205 асобін шыракапальцага рака. Каб падсяліць рака, навукоўцы з НАН Беларусі даследавалі некалькі вадаёмаў, правялі іх гідрабіялагічную і гідрахімічную здымку, вывучылі наяўнасць магчымых драпежнікаў.

Источник: Звязда,   23.05.2017
Рубрика: НАН Беларуси
Чырванакніжніца ў бядзе   / Коласава, Вераніка /

Незвычайны і трагічны адначасова выпадак нядаўна адбыўся ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Жыхарка вёскі Верамееўка знайшла на сваім падворку параненую рысь. На жаль, маладую самку рысі выратаваць не атрымалася. Як расказаў старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі тэрыялогіі навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Рыгор Янута, выпадкаў, калі параненая дзікая жывёла прыходзіць да чалавека, вельмі мала.

Источник: Звязда,   12.01.2017
Рубрика: Сотрудники НАН
Усё, што вы хацелі ведаць пра жывёл, якія зімуюць побач з намі   / Коласава, Вераніка /

Пра тое, як зімуецца беларускім жывёлам дома, расказалі спецыялісты Нацыянальнага навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах: старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі Ірына Самусенка, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі тэрыялогіі Рыгор Янута і вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі наземных бесхрыбетных жывёл Сяргей Драбянкоў.

Источник: Звязда,   13.12.2016
Рубрика: Сотрудники НАН
Ківі на градках, багамолы ў гарадах і іншыя сюрпрызы пацяплення   / Коласава, Вераніка /

З пачатку XX стагоддзя сярэдняя тэмпература паветра ў свеце ўзрасла на 0,74 °C, прычым працэс гэты стаў актыўна нарастаць пасля 80-х гадоў. І хоць навукоўцы кажуць, што пацяпленне — з'ява цыклічная, за апошнія дзесяцігоддзі актыўная дзейнасць чалавека значна паскорыла гэты працэс. Як гэта адаб'ецца на флоры і фаўне Беларусі — расказваюць спецыялісты з Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах і Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   30.08.2016
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
Спыніць рачыную чуму   / Коласава, Вераніка /

Небяспечнае захворванне, занесенае чужароднымі відамі ракаў, пагражае смерцю абарыгенным жыхарам беларускіх рэк і азёр. Каб спыніць распаўсюджванне чумы, захаваць і аднавіць пагалоўе гэтага каштоўнага прамысловага аб'екта ў жывой прыродзе, спецыялісты навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах заклікаюць грамадскасць паведамляць пра з'яўленне ў ракаў сімптомаў гэтага захворвання ці рэзкае зніжэнне іх колькасці ў вадаёмах краіны. Падрабязна пра пагрозу распавядае вучоны сакратар НПЦ па біярэсурсах Кацярына Хейдарава.

Источник: Звязда,   30.08.2016
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
Як аднавіць некалі шматлікую беларускую папуляцыю сёмгі і кумжы?   / Коласава, Вераніка /

"Для нерасту рыбы неабходна выкананне некалькіх умоў. Гэта, перш за ўсё, прыдатная тэмпература вады (+4° С для кумжы і да +8° С для ласося), хуткасць цячэння каля 1 м/с — струмень вады павінен абавязкова праходзіць праз нераставы грудок (гняздо). Для яго будаўніцтва кумжа і ласось выкарыстоўваюць жвір і гальку. Па нераставых грудах іхтыёлагі і вызначаюць колькасць рыбы", - адзначае навуковы супрацоўнік лабараторыі іхтыялогіі Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Міхаіл Плюта.

Источник: Звязда,   05.07.2016
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Птушкі, у неба!   / Коласава, Вераніка /

Некаторыя прадстаўнікі птушынага царства пакідаюць свае гнёзды задоўга да халадоў. Як расказала старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Наталля Карліенава, такія віды кулікоў, як кулік-цякун, кулік-случок, кнігаўка, грыцук, пачынаюць рыхтавацца да адлёту ў цёплыя краіны яшчэ ў чэрвені.

Источник: Звязда,   29.09.2015
Рубрика: Сотрудники НАН
Спыніць нашэсце "чужынцаў"   / Коласава, Вераніка /

У канцы года павінна ўбачыць свет беларуская «Чорная кніга». Паводле слоў загадчыка лабараторыі гідрабіялогіі НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі, кіраўніка міжведамаснага цэнтра па інвазіўных відах Віталя Сяменчанкі, у многіх краінах Еўропы і рэгіёнах Расіі існуюць так званыя «чорныя спісы».

Источник: Звязда,   25.08.2015
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Адваротны бок "Птушынай сталоўкі"   / Коласава, Вераніка /

Многія людзі працягваюць падкормліваць дзікіх птушак. А цітрэба гэта рабіць? Па словах малодшага навуковага супрацоўніка лабараторыі арніталогіі НПЦ па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Івана Багдановіча, падкормка птушак — гэта ў першую чаргу выхаваўчая акцыя, шлях да яднання з прыродай. Але добрыя намеры часта прадугледжваюць і пэўныя абавязкі, якія, не заўсёды выконваюцца.

Источник: Звязда,   07.02.2015
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Кліматычны баланс   / Коласава, Вераніка /

Падчас саміта па клімаце Беларусь прадэманстравала сваю кампетэнтнасць і лідарства ў прыродаахоўнай дзейнасці. Не так даўно была праведзена значная даследчая праца па лініі Міністэрства лясной гаспадаркі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па адаптацыі ляснога комплексу да змены клімату.

Источник: Звязда,   27.09.2014
Рубрика: НАН Беларуси
Каб легкія Еўропы задыхалі напоўніцу   / Коласава, Вераніка /

Аляксандр Казулін, кандыдат біялагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік НПЦ па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адзначыў забарону асушэння натуральных балот і плануемую забарону здабычы торфу. У планах спецыялістаў таксама аднавіць усе балоты с парушаным гідралагічным рэжымам.

Источник: Звязда,   02.08.2014
Рубрика: Сотрудники НАН
Новыя планы для беларускай прыроды   / Коласава, Вераніка /

Зацверджаны асноўныя стратэгічныя дакументы па развіцці сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, распрацаваныя па рэкамендацыях вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Источник: Звязда,   31.07.2014
Рубрика: НАН Беларуси
І прырода скажа "Дзякуй!"   / Коласава, Вераніка /

У Су­свет­ны дзень ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя жы­ха­роў Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі і Ка­зах­ста­на аб‘­яд­на­ла маш­таб­ная эка­ла­гіч­ная ак­цыя «Са­юз­ная пры­бор­ка». У бе­ла­рус­кай ста­лі­цы ак­тыў­ны ўдзел у ёй пры­ня­лі су­пра­цоў­ні­кі Мінп­ры­ро­ды, Мінск­ага га­рад­ско­га ка­мі­тэ­та пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя, прад­стаў­ні­кі па­соль­стваў Рэс­пуб­лі­кі Ка­зах­стан і Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь. Су­мес­ны «дзень чыс­ці­ні» яны пра­вя­лі на тэ­ры­то­рыі Цэнт­раль­на­га ба­та­ніч­на­га са­ду НАН Бе­ла­ру­сі.

Источник: Звязда,   06.06.2014
Рубрика: НАН БеларусиМероприятия НАН