Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58471 документов. Показано: 7 за последние 30 дней.

"Добра было б, калі б усе дзяржавы ўзялі і адмянілі войны"   / Марозава, Варвара /

Аляксандр Лукашэнка наведаў вопытна-выпрабавальны ўчастак навукова-вытворчага таварыства з абмежаванай адказнасцю «АКБ ТСП» у Мачулішчах. На даследна-выпрабавальным участку Прэзідэнту далажылі аб выкананні дзяржпраграмы развіцця ракетнай вытворчасці ў Беларусі на 2017–2020 гады, праблемных пытаннях і прапановах па іх вырашэнні. Заказчыкі праграмы - Дзяржваенпрам і Нацыянальная акадэмія навук.

Источник: Звязда,   23.05.2020
Рубрика: НАН Беларуси
Лукашэнка азнаёміўся з айчыннымі распрацоўкамі ў сферы электратранспарта   / Марозава, Варвара; Мядзведзева, Вольга /

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на палігоне для выпрабаванняў мабільных машын НАН Беларусі знаёміцца з выкананнем яго даручэнняў па стварэнні айчыннага электратранспарта.

Источник: Звязда,   05.05.2020
Рубрика: НАН БеларусиНаука и власть
Электрамабіль: квінтэсенцыя тэхналогій   / Марозава, Варвара /

Распрацоўкі беларускага электрамабіля пачаліся ў 2015 годзе. Тады ў краіне давялося літаральна з нуля ствараць новую галіну прамысловасці — а з ёю і навуковую школу. Навукоўцы ведалі падыходы расійскіх, украінскіх калег, валодалі агульнай тэорыяй, але не мелі канкрэтнага досведу праектавання. Так што «бацькі» беларускага электрамабіля — усяго сорак чалавек, супрацоўнікі НДЦ «Электрамеханічныя і гібрыдныя сілавыя ўстаноўкі мабільных машын» Аб'яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Падрабязна распавядае начальнік навукова-даследчага цэнтра Аляксандр Бялевіч.

Источник: Звязда,   31.03.2020
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологииЭкологическая деятельность
Лукашэнка: Уся эканамічная сістэма краіны павінна быць нацэлена на безумоўнае забеспячэнне інтарэсаў людзей   / Марозава, Варвара; Мядзведзева, Вольга /

Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў, дзе абмяркоўваецца чарговы пакет нарматыўных актаў, пад якімі павінен стаяць подпіс кіраўніка дзяржавы.

Источник: Звязда,   09.03.2020
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАН
У Беларусі зробяць IT-камбікорм   / Марозава, Варвара /

Стварэнне прадпрыемства заўтрашняга дня — такой мэце паслужыла прыняцце рашэння аб утварэнні Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі. Гэта нагадаў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы адпаведны даклад у Палацы Незалежнасці. Але галоўнае паміж гэтым — кадры. Спецыялісты, якія будуць працаваць на прадпрыемстве, ужо навучаюцца за мяжой, даведваюцца пра новыя тэхналогіі, прагрэсіўную вытворчасць. Перспектыўнаму праекту патрабуецца і пастаяннае доўгатэрміновае суправаджэнне: да высокіх тэхналогій у сельскай гаспадарцы даручана далучыцца Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, вышэйшым навучальным установам. А сістэма адукацыі павінна забяспечыць патрэбу ў кадрах праз мэтавую падрыхтоўку.

Источник: Звязда,   31.07.2019
Рубрика: НАН Беларуси
У дапамогу чалавечаму фактару   / Марозава, Варвара /

На палетках краіны хутка з'явіцца не толькі трыцікале, з якога можна пячы «шэры» хлеб, але і цвѐрдазерневыя сарты пшаніцы, прыгодныя для вырабу макароны. Да гэтага імкнуцца супрацоўнікі навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве, паведамляе намеснік генеральнага дырэктара па навуцы Дзмітрый Лужынскі. У навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі распрацаваны неабходныя машыны для ўзворвання і культывацыі, камбінаваныя агрэгаты рознага назначэння, распавядае вучоны сакратар Юрый Салапура.

Источник: Звязда,   04.04.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и производство
Бульба. Не толькі каштоўная культура   / Марозава, Варвара /

З якімі цяжкасцямі сутыкаецца стваральнік фермерскай гаспадаркі, ці дапамагае дзяржава вяскоўцам і як пераманіць сталічных жыхароў на работу ў раён? Справа Уладзіміра Адамовіча з Лагойска не толькі адказвае на гэтыя пытанні, але і стала ўзорам для іншых прыватнікаў. Кожны, хто вырашыў паспрабаваць уласныя сілы і жадае ўзяцца за справу па-навуковаму, можа звяртацца ў НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве, распавядае намеснік генеральнага дырэктара НПЦ Вадзім Маханько.

Источник: Звязда,   02.04.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и производство