Всего: 58471 документов. Показано: 3 за последние 30 дней.
На мінулым тыдні ў Мінску завяршыўся XV Міжнародны з´езд славістаў. У фондах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі застанецца кніжны скарб з´езда – асобнікі, што можна было пабачыць на кніжнай выставе славістычнай літаратуры, якая амаль усе дні з´езда працавала ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце і на якой ладзілася шмат літаратурных сустрэч.
Источник: Навука(Веды), 02.09.2013Больш за 600 навукоўцаў з 35 краін свету сабраліся на мінулым тыдні ў Мінску, каб прыняць удзел у XV Міжнародным з´ездзе славістаў. У дні з´езда ў МДЛУ дзейнічала выстава славістычнай літаратуры, выдадзенай за апошнія пяць год у розных краінах. На ёй былі прадстаўлены каля тысячы розных выданняў, прысвечаных славянскім мовам, культуры, літаратуры. Усе кнігі цяпер – скарб Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Источник: Навука(Веды), 26.08.201314 чэрвеня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы (ЦНБ) імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя ўнікальнай выстаўкі, прысвечанай знакамітаму беларускаму этнографу и гісторыку, – «Мітрафан Доўнар-Запольскі – даследчык гісторыі трох народаў». Працы даследчыка, літаратура пра яго жыццё і дзейнасць, успаміны сучаснікаў, кнігі з асабістага збору навукоўца, – гэтыя ды іншыя ўнікальныя творы і дакументы з архіваў Расіі, Украіны, Цэнтральнага навуковага архіва НАН Беларусі і фондаў ЦНБ ўтрымлівае экспазіцыя. Выступаючы на адкрыцці выстаўкі, важнасць дзейнасці Мітрафана Доўнар-Запольскага адзначылі акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя і дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч.
Источник: Навука(Веды), 24.06.2013