Всего: 58471 документов. Показано: 15 за последние 30 дней.
Спрадвечныя звычаі беларусаў у розных рэгіёнах краіны маюць свае адметнасці, прыцягваюувагу даследчыкаў з розных краін. Пра тое, як сёння ў розных рэгіёнах краіны спалучаюцца дахрысціянскія элементы святкавання Вялікадня з хрысціянскімі, расказвала на сустрэчы-лекцыі ў мінскай АРТ-гасцёўні супрацоўніца Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алена Ляшкевіч.
Источник: Голас Радзімы, 12.04.2018Джузепэ Карбоні — вялікі сябар нашай краіны. Ён Ганаровы консул Беларусі ў Кальяры (Аўтаномны рэгіён Сардзінія — Італія), такая пасада для яго - вялікая адказнасць і гонар. Сардзінія шмат гадоў супрацоўнічае з Беларуссю: падпісаны шматлікія пагадненні: паміж Сардзініяй і Мінскай вобласцю, Рэгіянальным навуковым паркам Sardegna Ricerche і Паркам высокіх тэхналогій Беларусі, Універсітэтам горада Кальяры ды многімі беларускімі ВНУ, аэракасмічным кансорцыумам рэгіёну Сардзінія і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.
Источник: Голас Радзімы, 14.12.2017Праект Літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа — вандроўка па мясцінах Песняра — не толькі набліжае да творчай спадчыны пісьменніка, аладкрывае бясконцую прыгажосць роднага краю. Пад час літаратурнай вандроўкі па мінскіх адрасах Якуба Коласа, што прайшла ў Дзень памяці Песняра, удзельнікі экскурсіі наведалі галоўны корпус Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тут больш за 30 год працаваў пісьменнік.
Источник: Голас Радзімы, 24.08.2017Нашчадкі знакамітага навукоўца Ігната Дамейкі, які родам з вёскі Мядзвядка Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці, наведалі Беларусь і пабывалі ў мясцінах, звязаных з імем іх продка. Сёлета Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі выдадзены “Даведнік па мясцінах Дамейкі” (з нататкамі ад рукі самога навукоўца). Дарэчы, менавіта дзякуючы гэтаму маршруту, апісанаму ім самім у 1884 годзе, яго нашчадкі здзейснілі сваю вандроўку па Беларусі, так шмат ведаюць аб роднай зямлі.
Источник: Голас Радзімы, 17.08.2017На VII з’ездзе беларусаў свету ў Мінску перспектыўныя кірункі ўзаемадзеяння разам вызначалі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Беларусі з актывістамі беларускай дыяспары. Даклады па асноўнай тэме з’езда “Беларуская нацыя, беларуская дзяржаўнасць, беларускае замежжа — выклікі сучаснасці і стратэгія развіцця” зрабілі супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Валянцін Голубеў, намесніца дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Наталля Гардзіенка, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства Алег Латышонак.
Источник: Голас Радзімы, 20.07.2017Амаль год Міхаіл Рыбакоў узначальвае Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве. Ягоны прафесійны шлях цесна спалучаны з дзейнасцю беларускіх суполак замежжа. Досвед працы з беларусамі замежжа ў Міхаіла Рыбакова — салідны. Ужо ідзе розгалас пра цікавыя праекты, што спрыяюць пашырэнню беларускай культуры ў суседняй краіне: напрыклад, выстава старадаўніх беларускіх абразоў і званоў са збору Музея старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі.
Источник: Голас Радзімы, 30.03.2017У Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку грандыёзным гала-канцэртам завяршыўся XXIV Агульнапольскі фэст “Беларуская песня-2017”. Пра тое, што беларуская культура карыстаецца папулярнасцю ў суседняй краіне, гаворыць і адкрыццё выставы “Брама веры” ў Супрасльскім Дабравешчанскім манастыры. У экспазіцыі бачым іконы XVIII-ХІХ стагоддзяў. Па словах дырэктара Музея старажытнай беларускай культуры НАН Беларусі Барыса Лазукі, на выставе ёсць кананічныя праваслаўныя і каталіцкія абразы, а таксама тыя, якія ствараліся ў асяроддзі простых людзей.
Источник: Голас Радзімы, 10.03.2017У фотаальбоме "Беларускі народны касцюм" прадстаўлены як фотаздымкі традыцыйных строяў з розных куткоў Беларусі, так і падрабязны аповед пра іх. Аўтары выдання - старшая навуковая супрацоўніца аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Марыя Віннікава і яе дачка Паліна Богдан.
Источник: Голас Радзімы, 19.01.2017Шмат год запар у Мінску па восені ладзяцца курсы для прадстаўнікоў аматарскіх калектываў беларусаў замежжа. І сёлета на творчую стажыроўку прыехалі 15 навучэнцаў: з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Малдовы, Расіі, Арменіі ды Італіі. Экскурсію ў Музей старажытнабеларускай культуры НАН правёў для гасцей дырэктар установы Барыс Лазука.
Источник: Голас Радзімы, 08.12.2016На адным са старэйшых прадпрыемстваў народных рамёстваў “Скарбніца” шыюць нацыянальныя касцюмы ў тым ліку і для беларусаў замежжа. Штогод на працягу ўсёй гісторыі “Скарбніцы”, а сёлета прадпрыемству 40 гадоў, яе навуковыя супрацоўнікі, мастакі, дызайнеры выпраўляюцца ў экспедыцыі. Па назбіраных “на месцах” матэрыялах і ствараюцца рэканструкцыі. Дапамагаюць і матэрыялы з Музею этнаграфіі ды фальклору НАН Беларусі, навукоўцы. Напрыклад, навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Марыя Віннікава.
Источник: Голас Радзімы, 01.12.2016Неяк доктар гістарычных навук, вучоны сакратар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Гурко выказаў думку: беларуская супольнасць замежжа сёння можа выдатна існаваць у інтэрнэт-прасторы. Як прыклад прывёў суполку ў Японіі. Па меркаванні навукоўца, ідэя інтэрнэт-супольнасці падыходзіць для супляменнікаў у найбольш аддаленых краінах: Кітаі, Карэі, Аўстраліі, Канадзе, ЗША, Бразіліі, Венесуэле, Аргенціне...
Источник: Голас Радзімы, 17.11.2016Выстава старадаўніх беларускіх абразоў і званоў прайшла ў Варшаве, цяяна экспануецца ў Беластоку. Як расказаў загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Барыс Лазука, Музей старажытнабеларускай культуры НАН мае адну з самых вялікіх у краіне калекцый беларускіх абразоў.
Источник: Голас Радзімы, 11.11.2016З канцэртнай праграмай артысты розных этнакалектываў Беларусі аб’ехалі шмат краін. Гэта — цікавы міжнародны праект Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў “Беларусь шматнацыянальная”. Сярод удзельнікаў падарожжа былі і навукоўцы — супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, дактары навук Аляксандр і Аляксандра Гурко.
Источник: Голас Радзімы, 03.11.2016Беларусь шматнацыянальная, полікультурная, гасцінная... Такой прадставілі краіну артысты з розных этнасуполак Беларусі ў гастрольным туры па Польшчы. Яшчэ напярэдадні паездкі ў Польшчу з апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі этнічным беларусам у Беластоку пайшлі апытальныя лісты па тэме “Беларуская дыяспара ў Польшчы”. У анкетаванні прынялі ўдзел 20 чалавек. Загадчыца Цэнтра Аляксандра Гурко ўпэўнена, што на падставе адказаў на такія пытанні, як “Якія стравы беларускай кухні Вы ведаеце і можаце прыгатаваць?”, “Якія абрады, звычаі, элементы традыцыйнай культуры захоўваюцца ў Вашай сям’і?” (усяго каля 20 пытанняў), можна пісаць аналітычныя артыкулы, зрабіць абагульненні.
Источник: Голас Радзімы, 11.08.2016У Дзень талерантнасці ў Мінску адбыўся паказ фільма «Хто жыве ў Беларусі». Стваралі дакументальны фільм супрацоўнікі Центральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі пры падтрымцы Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур.
Источник: Голас Радзімы, 06.12.2012