Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58471 документов. Показано: 6 за последние 30 дней.

Шляхi беларускай дзяржаўнасцi   / Осіпаў, Максім /

Зусiм хутка мы адзначым адметную падзею — 100–годдзе ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi. Менавiта на яе падмурку з’явiлася i працягвае ўзмацняць свой суверэнiтэт сучасная i незалежная Беларусь. Выдавецкi дом «Звязда» сумесна з прэс–цэнтрам Дома прэсы прысвяцiў гэтай падзеi «круглы стол» «Шляхi беларускай дзяржаўнасцi: выбар i вынiкi», якi аб’яднаў вядучых гiсторыкаў нашай краiны. Удзел у ім узялі дырэктара Iнстытута гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусі Вячаслаў Данiловiч, загадчык аддзела навейшай гiсторыi Беларусi Iнстытута гiсторыi НАН Беларусі Сяргей Траццяк, вядучы навуковы супрацоўнiк аддзела навейшай гiсторыi Беларусi Iнстытута гiсторыi НАН Беларусі Валянцiн Мазец і інш.

Источник: СБ Беларусь сегодня,   29.11.2018
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Энергія і сінергія поспеху   / Осіпаў, Максім /

Беларуская атамная электрастанцыя яшчэ толькі будуецца, аднак краіна ўжо займае ўсё больш трывалае месца ў атамным клубе планеты. Гэта выразна засведчыў X міжнародны форум "Атамэкспа2018". На форуме шырока абмяркоўвалі найбольш вострыя пытанні, у тым ліку пра практычные вынікі ўводу ў эксплуатацыю БелАЭС, планы па электрыфікацыі сельгасмашын НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі і інш.

Источник: Беларусь,   27.06.2018 № 6 С. 20-21
Рубрика: НАН Беларуси
Лічбе пераклад не патрэбны   / Осіпаў, Максім /

Эканамічны крызіс у мінулым. Як вынік усе індыкатары развіцця прыйшлі ў рух. ААН адзначае, што сусветныя цэны на харчаванне падскочылі да максімуму — добрая вестка для нашых экспарцёраў. Белстат гаворыць, што валавы ўнутраны прадукт Беларусі па выніках 2017-га вырас на 2,4 працэнта — больш, чым планавалася першапачаткова. Што наперадзе? Як мінімум — працяг тэндэнцыі росту ВУП, распавядае дырэктар Інстытута эканомікі НАН Беларусі Валерый Бельскі.

Источник: Беларусь,   26.02.2018 № 2 С. 11
Рубрика: Сотрудники НАН
Гартаючы старонкі гісторыі   / Осіпаў, Максім /

У рэдакцыi газеты «Звязда» прайшоў «круглы стол» «1918–ы: набыткi i страты», прысвечаны падзеям стогадовай даўнiны. Падчас яго акадэмiк–сакратар Аддзялення гуманiтарных навук i мастацтваў НАН Беларусi Аляксандр Каваленя, старшыня Пастаяннай камiсii па адукацыi, культуры i навуцы Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу, член–карэспандэнт НАН Беларусi Iгар Марзалюк, акадэмік Мiхаiл Касцюк, дырэктар Iнстытута гiсторыi НАН Вячаслаў Даніловіч, загадчык аддзела найноўшай гiсторыi Беларусi Iнстытута гiсторыi НАН Сяргей Траццяк, кандыдат гiстарычных навук Валянцiн Мазец, старшыня БНФ «Адраджэнне» Рыгор Састусёў вялi гаворку пра ў многiм неадназначныя i нярэдка лёсавызначальныя для нашага народа падзеi.

Источник: СБ Беларусь сегодня,   18.01.2018
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Значны прырост   / Осіпаў, Максім /

Прагнозы наконт рэкорднага ўраджаю цалкам спраўдзіліся. Такія вынікі шмат ў чым абавязаны выкананню тэхналогій і мадэрнізацыі аграпрамысловага комплексу, адзначае старшыня аддзялення аграрных навук савета маладых вучоных НАН Беларусі, намеснік генеральнага дырэктара НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Аляксандр Шэпшелеў.

Источник: Народная газета,   06.10.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и производство
Саду - цвісці!   / Осіпаў, Максім /

Пладовыя дрэвы, а таксама ягаднікі пацярпелі ад вясновых замаразкаў і не прынясуць вялікага ўраджаю, папярэджвае Мінсельгасхарч. Ад катаклізмаў не застрахаваны ніхто, але ў дадзеным выпадку нічога катастрафічнага не адбываецца, лічыць выконваючы абавязкі дырэктара Інстытута пладаводства НАН Беларусі Анатоль Крыварот.

Источник: Народная газета,   19.05.2017
Рубрика: Сотрудники НАН