Всего: 58471 документов. Показано: 9 за последние 30 дней.
Праблемы развіцця гуманітарных навук, уклад навукі ў эканамічнае і сацыяльнае развіццё грамадства, выхаванне ў падрастаючага пакалення пачуцця духоўнасці і патрыятызму, фарміраванне нацыянальнай ідэі былі ў цэнтры ўвагі вядучых навукоўцаў-гуманітарыяў краіны. У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі іх сабраў круглы стол «Гуманітарныя навукі: дасягненні і перспектывы», прымеркаваны да 85-годдзя НАН Беларусі.
Источник: Рэспубліка, 28.01.2014Бяда ўсіх музеяў заключаецца ў тым, што, маючы велізарныя калекцыі, яны не ў стане ў поўным аб´ёме паказаць іх людзям — не хапае экспазіцыйных пло¬шчаў. З гэтай праблемай сутыкнуўся і Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Створаны каля 40 гадоў таму, ён за гэты час практычна не павялічыў сваю плошчу. Хоць новыя экспанаты з´явіліся. «У адрозненне ад большасці музеяў, якім няма куды расці, нашаму пашанцавала з тэрыторыяй, якая да яго прылягае, і мы б хацелі яе асвоіць», — тлумачыць дырэктар музея, загадчык аддзела Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Барыс Лазука.
Источник: Рэспубліка, 21.12.2013Прэзентацыя выстаўкі «М. Доўнар-Запольскі – даследчык гісторыі трох народаў», падрыхтаванай Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Санкт-Пецярбургскім філіялам архіва Расійскай акадэміі навук, адбылася ў Мінску. Экспазіцыя, размешчаная ў інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі, адлюстроўвае шматгранную навуковую дзейнасць вядомага беларускага гісторыка, этнографа, фалькларыста і эканаміста.
Источник: Рэспубліка, 15.06.2013На гэтае пытанне адказвае выстаўка. Ад «бунту польскіх паноў і ксяндзоў за аднаўленне Польшчы (Рэчы Паспалітай)» да «беларускага нацыянальна-вызваленчага руху» — такія процілеглыя ацэнкі ў розныя часы даваліся гэтай падзеі рознымі асобамі. Гаворка ідзе аб паўстанні 1863 — 1864 гадоў. Да 150-годдзя гістарычнай даты Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі сумесна з Польскім інстытутам у Мінску падрыхтавалі экспазіцыю выстаўкі «Старонкі гісторыі паўстання 1863 —1864 гг.». На ёй прадстаўлена больш за 100 друкаваных і рукапісных дакументаў XIX — XXI стагоддзяў з фондаў бібліятэкі: апісанні ваенных дзеянняў, зборнікі справаводчых матэрыялаў і публіцыстыкі, мемуары, даследаванні айчынных і замежных навукоўцаў.
Источник: Рэспубліка, 28.02.2013«Браму скарбаў сваіх адчыняю…» — такую назву мае прэзентацыя выстаўкі, якая адбылася ў чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Экспазіцыя прысвечана 120-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, класіка айчыннай літаратуры, аднаго з пачынальнікаў сучаснай нацыянальнай прозы, драматурга, публіцыста, вучонага, педагога Максіма Гарэцкага, жыццё якога ў 1938 годзе трагічна абарвалася за кратамі НКУС.
Источник: Рэспубліка, 19.02.2013Калі будзе запушчаны Міжнародны лінейны калайдар, на якім працягнецца пошук новых уласцівасцей матэрыі, уклад у гэты праект маладых навукоўцаў — Сяргея Юрэвіча і Аляксея Побаля, магчыма, не прагучыць вельмі ўжо эфектна на фоне глабальных дасягненняў. Але сёння, выконваючы заказ расійскіх распрацоўшчыкаў новага паскаральніка, яны ганарацца тым, што такую важную і вельмі займальную справу даверылі іх інстытуту, іх лабараторыі. Тут, у лабараторыі электрафізікі Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ёсць унікальная айчынная электронна-прамянёвая ўстаноўка, на якой працуюць і праводзяць даследаванні маладыя навукоўцы — выпускнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Источник: Рэспубліка, 16.02.2013Атрымаць прафесію, да якой цягнуўся са школьнай лавы, і займацца на працы тым, што захапіла яшчэ ў студэнцкія гады, ці гэта не шчасце для маладога спецыяліста? Менавіта так складваецца лёс малодшага навуковага супрацоўніка лабараторыі фізікі газавага разраду Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава НАН Беларусі, кандыдата фізіка-матэматычных навук Яўгена Сафронава.
Источник: Рэспубліка, 26.01.2013Прэзентацыя новых трохтомных слоўнікаў — беларуска-рускага і руска-беларускага, якія выдадзены пад рэдакцыяй члена-карэспандэнта НАН Беларусі доктара філалагічных навук А.А. Лукашанца, адбылася ў інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Источник: Рэспубліка, 22.12.2012«Калейдаскоп беларускай навукі» — такую назву мае ўрачыстае мерапрыемства, якое адбылося ў інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Источник: Рэспубліка, 19.12.2012