Всего: 58471 документов. Показано: 4 за последние 30 дней.
23 красавіка а 14-й гадзіне ў чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа (ЦНБ) НАН Беларусі адкрыецца выстава «Я – сын твой, маці-Беларусь…» (да 115-годдзя з дня нараджэння Г.І.Гарэцкага).
Источник: Навука(Веды), 22.04.2015Больш як чвэрць стагоддзя мінула з таго часу, як асабісты кнігазбор Пятра Глебкі перайшоў на захаванне ў аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Не адно пакаленне чытачоў карысталася выданнямі з гэтай каштоўнай калекцыі. Напэўна, многія звярнулі ўвагу на знак, змешчаны на кожнай з кніг (усяго іх больш як тры з паловай тысячы), што некалі належалі пісьменніку. Аўтар гэтага экслібрыса – мастак Мікола Купава.
Источник: Літаратура і мастацтва, 24.08.2012Артыкул навуковага супрацоўніка ЦНБ НАН Беларусі Віктара Свяклы прысвечаны вядомаму краязнаўцу, педагогу, даследчыку гісторыі Навагрудчыны, заснавальніку школьнага гісторыка-краязнаўчага музея ў гарадскім пасёлку Любча Мікалаю Вінару.
Источник: Літаратура і мастацтва, 04.05.2012Пры канцы студзеня Ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адкрылася выстаўка “Акадэмік Купрэвіч”. Яна прымеркавана да 115-годдзя з дня нараджэння Васіля Купрэвіча (1897-1969) – выдатнага беларускага вучонага-біёлага, акадэміка, прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1952-1969), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча.
Источник: Літаратура і мастацтва, 10.02.2012