Всего: 58471 документов. Показано: 4 за последние 30 дней.
Толькі прайшоў юбілей беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, як зноў свята — 400-годдзе «Буквара». З гэтай нагоды па ўсёй краіне праходзяць розныя мерапрыемствы, адкрываюцца выстаўкі. Адна з самых змястоўных разгарнулася ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, яе галоўны герой — друкар Спірыдон Собаль. Пад адным дахам сабраны каштоўныя экзэмпляры з Музея гісторыі Магілёва, Нацыянальнай бібліятэкі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі і Нацыянальнага мастацкага музея.
Источник: Рэспубліка, 13.04.2018Па ўсей краіне пройдуць тэматычныя мерапыремствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Па-беларуску размаўляюць усё больш людзей. На думку першага намесніка дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандра Лукашанца, мова робіць нас адметнай нацыяй ва ўсім свеце.
Источник: Рэспубліка, 20.02.2018Нацыянальны гістарычны музей вядзе сваю гісторыю ад Мінскага абласнога музея, з’яўленне якога стала магчымым пасля абвяшчэння беларускай дзяржаўнасці ў 1919 годзе. Словам, сёння гэтай установе 60 гадоў. Вучоным сакратар музея Алег Ладзіс вызначыў сем найбольш цікавых экспанатаў калекцыі, сярод якіх і залаты віты бранзалет з зоаморфнымі канцамі, пераданы ў калекцыю з Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Источник: Рэспубліка, 15.12.2016Наша краіна не ўпершыню «стукаецца» ў Спіс ЮНЕСКА са сваёй нематэрыяльнай спадчынай. У 2009-м туды ўжо трапіў абрад «Калядныя цары». Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук разам з выкладчыкамі і студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў некалькі гадоў збіралі дасье, рабілі фота і відэафіксацыю. Міжурадавую камісію ўразіў гэты калядны карнавал, і ён трапіў пад ахову ўплывовай арганізацыі.
Источник: Рэспубліка, 25.06.2015