Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58471 документов. Показано: 13 за последние 30 дней.

Навацыі для селекцыі   / Тугарын, Леанід /

У Жодзіне адбылося выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы сумесна з Пастаяннай камісіяй Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні. Удзел у ім узяў таксама член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі Фёдар Прывалаў.

Источник: Звязда,   19.02.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
У Жодзіне адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы   / Тугарын, Леанід /

У Жодзіне адбылося выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы сумесна з Пастаяннай камісіяй Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

Источник: Звязда,   18.02.2021
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАН
Аб'ект нацыянальнага здабытку   / Тугарын, Леанід /

У свеце зарэгістравана 1750 банкаў генетычных рэсурсаў раслін, у іх ліку і беларускі банк. Яго стваральнікі вылучаны на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі 2020 года. Сярод яго стваральнікаў — навукоўцы Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве, вядучай арганізацыі па выкананні дзяржаўнай праграмы «Генафонд раслін».

Источник: Звязда,   27.10.2020
Рубрика: НАН Беларуси
У свеце зарэгістравана 1750 банкаў генетычных рэсурсаў раслін   / Тугарын, Леанід /

У свеце зарэгістравана 1750 банкаў генетычных рэсурсаў раслін, у іх ліку і беларускі банк. Яго стваральнікі вылучаны на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі 2020 года.

Источник: Звязда,   27.10.2020
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАНЭкологическая деятельность
100 кампаній з 14 краін   / Тугарын, Леанід /

У Мінску адкрылася міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Дрэваапрацоўка-2019». На выстаўцы можна ўбачыць новыя тэхнічныя распрацоўкі па аснашчэнні ўсяго вытворчага цыкла: ад нарыхтоўкі да глыбокай перапрацоўкі драўніны. Акадэмік НАН Беларусі Пётр Віцязь падкрэсліў, што сёння неабходна настойліва і мэтанакіравана імкнуцца да максімальна глыбокай перапрацоўкі драўніны.

Источник: Звязда,   23.10.2019
Рубрика: Сотрудники НАН
Нанатэхналогіі вызначаць аблічча XXI стагоддзя   / Тугарын, Леанід /

У Мінску завяршае работу трохдзённы беларуска-індыйскі семінар «Нанаматэрыялы і новыя матэрыялы». Ён праходзіць на базе Інстытута парашковай металургіі імя акадэміка А. У. Романа НАН Беларусі. Насычаная і актуальная праграма сустрэчы выклікала вялікую цікавасць у вядучых навукоўцаў, даследчыкаў і спецыялістаў. І не толькі ў іх. Інтарэс, зразумела, праявілі і арганізатары навуковога працэсу з Індыі і нашай краіны, яе кіраўніцтва. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, упаўнаважаны па супрацоўніцтве з Індыяй член-карэспандэнт НАН Беларусі Міхаіл Мясніковіч уважліва сочыць за стасункамі навукоўцаў і дзелавых колаў абедзвюх краін.

Источник: Звязда,   27.09.2019
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничествоМероприятия НАН
Стваральнікі сартоў з Жодзіна   / Тугарын, Леанід /

Год навукі абяцае быць плённым для Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве. Яго супрацоўнікі займаюцца навуковым забеспячэннем айчынных вытворцаў аграрнай прадукцыі. А калі казаць дакладней, то гэта — стварэнне высокапрадукцыйных канкурэнтаздольных сартоў і гібрыдаў сельскагаспадарчых культур. Генеральны дырэктар цэнтра, член-карэспандэнт НАН Беларусі Фёдар Прывалаў распавядае пра асаблівасці айчыннага земляробства.

Источник: Звязда,   24.02.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и производство
Рэдкія птушкі жывуць пад Мінскам   / Тугарын, Леанід /

У Смалявіцкім раёне адбылася прыродаахоўная акцыя "Вернем рэдкім птушкам іх дом!", прысвечаная Сусветнаму дню навакольнага асяроддзя. Як паведаміла Ірына Новак, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю міжнароднага праекта "Біяразнастайнасць", у акцыі бралі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства лясной гаспадаркі, Нацыянальнай акадэміі навук.

Источник: Звязда,   07.06.2013
Рубрика: Мероприятия НАН
Першамайскі раён: рысы да партрэта   / Тугарын, Леанід /

Прадпрыемстваў-гігантаў, як аўтамабільны ці трактарны завод, у раёне няма. Затое па навуковым патэнцыяле ён займае вядучае месца ў краіне. У ім знаходзяцца 4 з 7 нацыянальных акадэмій: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь, Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі.

Источник: Звязда,   22.12.2012
Рубрика: НАН Беларуси
Стварыць і захаваць   / Тугарын, Леанід /

Аграгарадок Алесіна заняў першае месца ў Смалявіцкім раёне ў конкурсе па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. А яшчэ ў гарадку ганарацца акрэсленай перспектывай на будучыню, задаволены тым, што пераемнік Фёдара Прывалава, новы дырэктар гаспадаркі — цяпер рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Шыпяны-АСК" навукова-практычнага Цэнтра па земляробстве Нацыянальнай акадэміі навук — Віталь Казлоў працягвае традыцыі ашчаднага стаўлення да навакольнага асяроддзя.

Источник: Звязда,   28.11.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Падарунак міністра славутаму Цэнтру   / Тугарын, Леанід /

Днямі "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук па земляробстве" ўрачыста адзначыў 85-годдзе з дня заснавання. З гэтай нагоды ў Жодзіне адбылася навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная праблематыцы развіцця айчыннай селекцыі.

Источник: Звязда,   23.11.2012
Рубрика: Мероприятия НАН
Як рыбаловам-аматарам пазбегнуць ненаўмыснага браканьерства?   / Тугарын, Леанід /

У гэтым ім дапаможа даведнік "Рыбачым па правілах". Аўтар даведніка, загадчык лабараторыі іхтыялогіі Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Віктар Рызеўскі, гаворыць, што згодна з заканадаўствам любое парушэнне Правілаў з'яўляецца браканьерствам.

Источник: Звязда,   15.09.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Заўсёды разам са сваімі чытачамі   / Тугарын, Леанід /

У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Газета "Звязда" ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі", прымеркаваная да 95-годдзя заснавання выдання і 70-годдзя выхаду першага нумара падпольнай "Звязды" ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Источник: Звязда,   25.05.2012
Рубрика: Мероприятия НАН