Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 56735 документов. Показано: 6 за последние 30 дней.

Сакуры ў самай квецені   / Уласевіч, Вераніка /

Нягледзячы на познюю вясну, квецень сѐлета пачала ўпрыгожваць Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў той жа час, што i звычайна. Пачатак мая—чэрвень становяцца найбольш прывабным часам для наведвання гэтага месца. Цяпер за месяц праходзіць ажно каля 200 экскурсій. Чым зараз здзіўляюць гасцей мясцовыя калекцыі, распавядае экскурсавод Цэнтральнага батанічнага сада Ганна Козел.

Источник: Рэспубліка,   04.05.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Блicтар у кантэйнеры   / Уласевіч, Вераніка /

Сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі Цэнтр экалагічных рашэнняў праверыў ваду Мінскага, Віцебскага, Барысаўскага і Маладзечанскага рэгіёнаў на прысутнасць лекавых сродкаў, і выявіў іх амаль у кожнай пробе. Пакуль праблема ў краіне не дасягнула непазбежных наступстваў, у нас ёсць шанц прадухіліць яе на ранніх этапах. У 40-й гарадской клінічнай паліклініцы Мінска з'явіўся першы ў краіне кантэйнер па ўтылізацыі пратэрмiнаванай фармпрадукцыі. Пакуль збыць непатрэбныя прэпараты могуць толькі мінчане, аднак у будучым сталічны вопыт абавязкова перакінецца і на рэгіёны.

Источник: Рэспубліка,   31.07.2018
Рубрика: НАН Беларуси
Бура выйшла бокам   / Уласевіч, Вераніка /

Магутныя выбухі сонечнай актыўнасці былі зафіксаваны на мінулым тыдні. Як гэта паўплывала на самаадчуванне, у прыватнасці, жыхароў Мінска? Прынцып узнікнення магнітных бур тлумачыць галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі НАН Беларусі Леў Тамільчык.

Источник: Рэспубліка,   12.09.2017
Рубрика: Сотрудники НАННАН БеларусиНаука и общество
Экалагічна чысты эксперымент   / Уласевіч, Вераніка /

Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве прапануе распрацаваць трэнд, які ў перспектыве можа запаланіць спажывецкі рынак. Гутарка ідзе пра нанатэхналогію, якая дапаможа ацаніць якасць прадуктаў з мінімальнымі выдаткамі сіл і грошай. Падрабязна пра тэхналогію распавядае вядучы навуковы супрацоўнік НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве Аляксей Труханаў.

Источник: Рэспубліка,   22.08.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологии
Капля сцяну точыць   / Уласевіч, Вераніка /

Умовы ў кватэры не ідуць на карысць жыхарам праблемнага дома: у 34-гадовай жыхаркі выявілі рак малочнай залозы У аграгарадку Сеніца, што ў двух кіламетрах ад кальцавой, жыхары 72-га дома па вуліцы Набярэжнай скардзяцца на дрэнныя ўмовы жылля. Звяртацца ў розныя інстанцыі яны пачалі з 2005 года, у лістападзе 2016 года звярнуліся ў Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі па незалежную экспертызу. У выніку спецыялісты выявілі пяць відаў мікраскапічных грыбоў. Таццяна Шабашова, загадчык лабараторыі мікалогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі, тлумачыць уплыў цвілі на арганізм чалавека.

Источник: Рэспубліка,   31.03.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Сенсацыя замка Кміты   / Уласевіч, Вераніка /

Гарадзішча XVI-XVII стст. пад назвай "Замак Квіты" можна назваць сапраўднай археалагічнай сенсацыяй. Ужо знойдзена шмат каштоўных экспанатаў, аб планах вучоных на будучыню распавядае удзельнік археалагічнай экспедыцыі старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Леанід Калядзінскі.

Источник: Культура,   06.09.2014
Рубрика: Сотрудники НАН