Всего: 58471 документов. Показано: 3 за последние 30 дней.
У сімвалах, што дайшлі да нашых дзён у аздобе квяцістых посцілак, саматканых абрусаў і ручнікоў, зашыфраваны код беларускай нацыі, які спакваля вяртаецца ў сучаснасць беларускімі вышыванкамі, узорамі на гарадскіх забудовах і вясковых вуліцах. Нядаўна высказана яшчэ адна прапанова - да 100-годдзя аховы здароўя ўвекавечыць сімвал беларускага арнаменту - знак жыцця - на тэрыторыі БДМУ. У абмеркаванні гэтай ідэі ўзялі ўдзел вядомыя асобы, нераўнадушныя да традыцый і гісторыі краіны, у тым ліку вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Яўген Сахута.
Источник: МЕДИЦИНСКИЙ ВЕСТНИК, 25.04.2019На радавых могілках слыннай сям’і Янушкевічаў у вёсцы Дзягільна Дзяржынскага раёна прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны 210-й гадавіне з дня нараджэння знакамітага беларускага этнографа, паэта, паўстанца і падарожніка Адольфа Янушкевіча. які ўнёс вялікі ўклад не толькі ў беларускую, але і ў рускую, польскую, англійскую, украінскую і казахскую культуру. Пра свае падыходы да творчасці знакамітага земляка паведамілі доктар філалагічных навук прафесар Адам Мальдзіс, кандыдат гістарычных навук Белдзяржуніверсітэта Вольга Гарбачова, мясцовы краязнаўца і гісторык Анатоль Валахановіч. Пра вынікі археалагічных даследаванняў старых могілак у Дзягільне расказаў старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кандыдат гістарычных навук Мікалай Крывальцэвіч.
Источник: Мінская праўда, 05.11.2013Сярод тых, хто змагаўся за гэты ўраджай і дабіўся значных вынікаў, стаўшы пераможцамі ў рэспубліканскім спаборніцтве, галоўны аграном ААТ «17 верасня» Аляксандр Макарэвіч: «Наша гаспадарка заўсёды ў ліку лідараў, а таму ўсе мы прывыклі трымаць марку – той дастойны ўзровень працы, які звычайна прыносіць поспех. У гаспадарцы наладжана цесная сувязь з Рэспубліканскім навкова-практычным цэнтрам па земляробству НАН Беларусі, Гродзенскім сельскагаспадарчым універсітэтам».
Источник: Мінская праўда, 28.09.2013