Всего: 58456 документов. Показано: 43 за последние 30 дней.
Прэзентацыя 2-га тома Збору твораў Кузьмы Чорнага ў 12 тамах прайшла днямі ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 20.09.2024Інстытут філасофіі НАН Беларусі і Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў заключылі дагавор аб супрацоўніцтве, мэта якога — устанаўленне прамых навуковых і культурных сувязей у сферы даследавання культурных, сацыяльна-філасофскіх, мастацка-эстэтычных праблем сучаснасці, а таксама ў адукацыйнай і навукова-папулярызатарскай дзейнасці па розных напрамках.
Источник: Літаратура і мастацтва, 16.08.2024Нядаўна Нацыянальны мастацкі музей ў прапанаваў чарговую тэматычную экспазіцыю «Сімвалы, атрыбуты і алегорыі ў мастацтве Беларусі XVII—XIX стст.». Каля 100 твораў жывапісу, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, старадрукаваных кніг, створаных на працягу гэтага перыяду, прэзентуе не толькі Мастацкі, але і Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 02.08.2024Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі сабраў 70 тысяч гукавых запісаў беларускай мовы.
Источник: Літаратура і мастацтва, 23.02.2024Інстытут гісторыі НАН Беларусі і Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Трэція Крэўскія чытанні: гісторыя, археалогія, культурная спадчына Крэва».
Источник: Літаратура і мастацтва, 16.02.2024У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася персанальная выстаўка акадэміка НАН Беларусі Аляксандра Лакоткі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 29.09.2023Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае на канцэрт «Гануся, сардэнька, маё ты каханне». Музыку беларускіх кампазітараў будзе выконваць музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 22.09.2023Выстаўка жывапісу і пастэлі Вячаслава Шамшура «У суладдзі душэўнасці і цеплыні» адкрылася ў галоўным корпусе Мастацкага музея. Між тым Вячаслаў Шамшур больш вядомы не як творца, а педагог і даследчык. Пасля вучобы ў Віцебску ён скончыў аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.
Источник: Літаратура і мастацтва, 15.09.2023У Нацыянальным мастацкім музеі (выставачны корпус) у рамках штогадовай акцыі «Вераснёвая ноч», прымеркаванай да Дня горада Мінска, адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм» .Так, гледачу былі прадстаўлены ўнікальныя прадметы з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 15.09.2023Да 14 жніўня ў Нацыянальным мастацкім музеі працуе персанальная выстаўка маладой мастачкі Ганны Садоўскай «Шляхі творчасці». Зараз яна праходзіць навучанне ў аспірантуры па спецыяльнасці «Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура» ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 28.07.2023Некалькі дзясяткаў скульптур, карцін, фатаграфій, прадметаў (асабліва каштоўных і важных) — усё гэта змест новай тэматычнай выстаўкі, якая адкрылася ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Экспазіцыя «Дыялог з космасам» расказвае аб пакарэннях, змаганнях і вялікіх здзяйснення. Павіншаваць Івана Міско з адкрыццём выстаўкі прыйшло шмат гасцей, сярод якіх — акадэмік НАН Беларусі, кіраўнік Нацыянальнага агенцтва па касмічных даследаваннях Пётр Віцязь.
Источник: Літаратура і мастацтва, 07.04.202320 лютага ў прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя «Патрыятызм праз мову: любоў да Радзімы пачынаецца з маленства», прымеркаваная да Дня роднай мовы. У мерапрыемстве прымуць удзел дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік А. Лакотка, дырэктар Інстытута мовазнаўства І. Капылоў і іншыя.
Источник: Літаратура і мастацтва, 17.02.2023Прэміяй "За духоўнае адраджэнне" заслугі калектыву Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 06.01.2023Кіраўнік дзяржавы правёў сустрэчу са старшынёй Прэзідыуму НАН Беларусі Уладзімірам Гусаковым.
Источник: Літаратура і мастацтва, 21.10.2022У Нацыянальнай бібліятэцы беларусі пачала працу выстава "Сімвалы жыцця". Разнастайныя экспанаты паступілі ад арганізатараў выставачнага праекта, у ліку якіх і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 17.09.2021Невялікі горад на Міншчыне прыняў на мінулых выхадных некалькі тысяч гасцей з розных куточкаў Беларусі. Падчас Дня беларускага пісьменства на галоўных вуліцах раённага цэнтра дзейнічалі адукацыйныя і забаўляльныя пляцоўкі, на цэнтральнай плошчы праходзілі святочныя канцэрты з выступленнямі беларускіх калектываў. Канферэнцыя «Капыльскія чытанні» сабрала разам прадстаўнікоў Нацыянальнай акадэміі навук, Міністэрстваў культуры і адукацыі, Беларускага фонду культуры, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
Источник: Літаратура і мастацтва, 10.09.2021Дзіцячы конкурс выканаўцаў беларускай цацкі абвясцілі ў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 14.05.2021Фестываль кельцкай культуры і музыкі "Бельтайн-2021" пройдзе ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 30.04.2021Пабачыла свет у выдавецтве "Чатыры чвэрці" кніга "Бортніцтва - сувязь часоў". Кніга-альбом - працяг серыі "Культурная спадчына Беларусі", асабістае месца ў ёй займаюсь мастацкія фатаграфіі, у тым ліку з фондаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 13.11.2020Выстаўка "Археалагічны помнік: фіксацыя мінулага ў мінулым" працуе ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі. Праект арганізаваны сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай НАН Беларусі і інш.
Источник: Літаратура і мастацтва, 23.10.2020Гісторыка-краязнаўчая секцыя "Захаанне, музеефікацыя і ўстойлівае развіццё помнікаў драўлянага дойлідства" XXXIV навуковай канферэнцыі "Каласавіны" адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 09.10.2020Адноўлены Тураўскі крыж прадстаўлены ў Мінску. Створаны два экзэмпляры, адзін з іх будзе захоўвацца ў Нацынальнай акадэміі навук Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 09.10.2020Пра некаторыя аспекты сваёй працы распавядае дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, пераможца "Нацыянальнай літаратурнай прэміі" ў намінацыі "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства" Іван Саверчанка.
Источник: Літаратура і мастацтва, 25.09.2020Навукова-практычная канферэнцыя "Бялыніцкія чытанні" прайшла ў межах XXVII Дня беларускага пісьменства. Удзельнікаў канферэнцыі віталі супрацоўнікі Міністэрства інфармацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 11.09.2020Пры Інстытуце геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі у 1985 годзе быў створаны незвычайны парк - Музей валуноў.
Источник: Літаратура і мастацтва, 28.08.2020Выстава твораў, якія прайшлі адбор конкурса «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва», адкрылася ў Палацы мастацтва. Старшынёў журы конкурсу стаў дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі Валерый Жук.
Источник: Літаратура і мастацтва, 31.07.2020Значная падзея ў культурным і навуковым жыцці краіны - I Рэспубліканскі краязнаўчы форум - прайшоў на пляцоўках Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. У сучасных умовах існавання грамадства краязнаўству павінна адводзіцца надзвычай важная роля, адзначыў падчас пленарнага паседжання дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра дасладаванняў беларускай кульутры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў.
Источник: Літаратура і мастацтва, 20.03.2020Да Дня роднай мовы ў Беларусі рыхтуюцца шмат: круглыя сталы, прэзентацыі, канцэрты... Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа (філіял Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі) сумесна з Саюзам пісьменнікаў беларусі правёў сустрэчу, прысвечаную развіццю і багаццю беларускіх народных гаворак. У Беларусі багатая літаратурная спадчына, лічыць дырэктар Інстытута Ігар Капылоў.
Источник: Літаратура і мастацтва, 21.02.2020Найвыдатнейшым помнікам кніжнай культуры прысвечана кніга, што летась пабачыла свет у сталічным выдавецтве "Беларуская навука": "Кірылічныя выданні XVI стагоддзя з калекцыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".
Источник: Літаратура і мастацтва, 21.06.2019Акцыя "Бібліяноч" у падтрымку чытання пройдзе ў Мінску 19 красавіка. Праграма "Элементы жыцця" Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі зацікавіць наведвальнікаў разнастайнасцю прапаноў.
Источник: Літаратура і мастацтва, 12.04.2019Да тэмы Вялікай Айчыннай вайны беларусы звяртаюцца не толькі з нагоды памятных дат. Ёсць гісторыкі і вучоныя, для якіх штодзённы клопат - вывучэнне падзей мінулай вайны. Гэта красамоўна паказвае праект выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" "Беларусь помніць". Пра выданне распавядае і акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя.
Источник: Літаратура і мастацтва, 05.04.2019На базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у межах праграмы XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў ходзе круглага стала, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў, абмяркоўвалі актуальныя пытанні захавання памяці і гістарычнай памяці народа аб гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Удзел у круглым стале ўзялі і акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, член-карэспандэнт НАН Беларусі Ігар Марзалюк, загадчык аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксей Літвін.
Источник: Літаратура і мастацтва, 01.03.2019Здаецца, ужо прайшло шмат часу пасля завяршэння Вялікай Айчыннай вайны, але жывуць успаміны, якія не дазваляюць прапускаць памятныя даты. Чаму пра падзеі, якія адбываліся больш за паўстагоддзя таму, трэба гаварыць і сёння? У межах праграмы XXVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ўдзельнікі круглага стала, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў, абмеркавалі актуальныя пытанні захавання памяці і гістарычнай праўды народа аб гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Гаворка ішла ў тым ліку пра неабходнасць новых выданняў па гэтай тэме. Удзел у абмеркаванні ўзялі акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя і загадчык аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксей Літвін.
Источник: Звязда, 26.02.2019Выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" прэзентавала навінкі, прысвечаныя розным аспектам навукі і культуры. Сярод іх - кніга "Мелодыі і летапіс эпох" дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандра Лакоткі і кніга "Гарады і вёскі Беларусі. Віцебская волбласць. Том 10. Кніга 1", падрыхтаваная вучонымі НАН Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 21.12.2018Урачыстая сустрэча з нагоды 25-годдзя выдавецтва "4 чвэрці" адбылася ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Плён выдавецтва - гэта высокая кніжная культура, высокае мастацтва, высокая духоўнасць, адзначыў дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Іван Саверчанка.
Источник: Літаратура і мастацтва, 14.12.2018Знакавая падзея для беларускага грамадства - выхад 4-га тома "Вялікага гістарычнага атласа Беларусі". Прэзентацыя выдання, у стварэнні якога актыўна ўдзельнічалі спецыялісты Інстытута гісторыі НАН Беларусі, адбылася ў нацыянальанй бібліятэцы Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 07.12.2018Калектыўную манаграфію "Цень стралы: культурныя і вербальныя коды традыцыі" прэзентавалі ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. У ліку іншых даследчыкаў да стварэння кнігі спрычынілася і супрацоўніца НАН Беларусі Ірына Смірнова.
Источник: Літаратура і мастацтва, 09.11.2018Дзікае — адно з найбуйнейшых у Еўропе нізінных балот, якія захаваліся ў выглядзе блізкім да натуральнага. Яму больш за шэсць тысяч гадоў. Падобных балот у Еўропе засталося толькі чатыры. Пытанне, якое цяпер стаіць перад даследчыкамі, — як захаваць балота для наступных пакаленняў? З-за меліярацыі 40 працэнтаў тэрыторыі Дзікага адчувае асушальнае ўздзеянне. Да таго ж балота зарастае травой і кустоўем. Адна з прапаноў — праводзіць тут кашэнне. Дзмітрый Грумо, намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі, расказаў пра эксперымент, які ставілі на балоце.
Источник: Звязда, 03.10.2018Нацыянальная літаратурная прэмія набывае ўсё большы аўтарытэт: павялічваецца колькасць канкурсантаў, расце памер узнагароджванняў, выяўляецца цікавасць грамадскасці да літаратурнага працэсу. Самае істотнае, каб літаратурнае поле пашыралася, заўважае Іван Саверчанка, член прэзідыума і праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, сустаршыня журы прэміі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 14.09.2018Збор твораў Івана Навуменкі ў 10 тамах рыхтаваўся ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Была створана навукова-творчая група на чале з членам-карэспандэнтам НАН Беларусі Сцяпанам Лаўшуком. У складзе групы - старшыя навуковыя супрацоўнікі Уладзімір Чарота і Ігар Шаладонаў, навуковыя супрацоўнікі Інэса Баўтрэль, Аляксандр Лапата-Загорскі, Наталля Пыско, малодшыя навуковыя супрацоўнікі Кацярына Чарота і Кацярына Ермаковіч. Падрабязна пра выданне распавядае ўкладальніца двух тамоў Наталля Пыско.
Источник: Літаратура і мастацтва, 27.04.2018Здаецца ,вывучэнне класічнай спадчыны - тэма невычэрпная. І ўсё ж: чым больш працуюць даследчыкі, тым больш чытач набліжаецца да ўсведамлення сутнасці мастацкага слова і аўтарскай задумы. Менавіта такую парцу і прапаноўвае супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства іям Янкі Купалы НАН Беларусі Анатоль Трафімчык, аўтар кнігі "Колас зямлі беларускай".
Источник: Літаратура і мастацтва, 20.04.2018Імклівы час мае ўласцівасць шмат знішчаць. Гэта датычыцца і культуры — духоўнай, матэрыяльнай. Фалькларыст — адзін з тых, хто шукае, збірае, захоўвае часцінкі нацыянальнай культуры. Фалькларыст, этналінгвіст, доктар філалагічных навук, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Таццяна Валодзіна распавядае аб сучаснай працы фалькларыста ў Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 17.11.2017У выдавецтве "Харвест" выйшлі кніжкі "Украіна" і "Польшча", прысвечаныя гісторыі і сучаснаму жыццю, культуры, мове і прыродзе нашых дзяржаў-суседзяў. Выданні былі распрацаваны пры падтрымцы Цэнтра славянскіх моў і культур пры ўдзеле дырэктара цэнтра Ірыны Зімневай і супрацоўніцы Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі Паліны Скурко.
Источник: Літаратура і мастацтва, 10.11.2017