Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 57682 документов. Показано: 11 за последние 30 дней.

У Беларусі ўпершыню будзе ўведзены экалагічны рэйтынг   / Яноўская, Аксана /

Кіраўнік Мінпрыроды Андрэй Худык выступаў за ўкараненне рэйтынгу экалагічнага развіцця па рэгіёнах краіны, мэта якога — адлюстроўваць высілкі мясцовых улад у забеспячэнні спрыяльнага навакольнага асяроддзя і высокай якасці жыцця для насельніцтва. У наш час РУП «ЦНДІКВВР» распрацавана, а Мінпрыроды зацверджана метадычная база для ўкаранення такога рэйтынгу. Асноўным дакументам з’яўляецца Тэхнічны кодэкс устаноўленай практыкі ТКП 17.02-19-2021 «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Рэйтынг экалагічнага развіцця рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь. Тэхнічныя патрабаванні», які ўведзены ў дзеянне з 1 ліпеня 2021 года.

Источник: Звязда,   30.10.2021
Рубрика: Экологическая деятельность
Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды   / Яноўская, Аксана /

Напярэдадні Дня аховы навакольнага асяроддзя міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык расказаў, для чаго патрэбны экалагічны рэйтынг развіцця рэгіёнаў, ці можна ў Беларусі выкарыстоўваць энергію нетраў і якія «зялёныя» кірункі становяцца нацыянальным прыярытэтам.

Источник: Звязда,   03.06.2020
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Рашучы бой пластыку   / Яноўская, Аксана /

Адходы палімераў, якія выкарыстоўваюцца для ўпакоўкі і транспарціроўкі прадуктаў, растуць ва ўсім свеце, не з'яўляецца выключэннем і наша краіна. У Беларусі рэалізуецца план мерапрыемстваў па паэтапным зніжэнні адходаў пластыка. Для аб'ектаў гандлю ўведзена абавязковае правіла: мець у наяўнасці папяровыя пакеты і аднаразовы папяровы посуд. Але і акрамя паперы ёсць альтэрнатыва пластыку. Загадчыца лабараторыі малочнакіслых і біфідабактэрый Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі Наталля Галаўнёва паведаміла, што біяраскладальная ўпакоўка цалкам можа быць выраблена з палілактыду. У інстытуце ўжо склалі план даследаванняў, цяпер неабходна арганізаваць доследны ўчастак па вытворчасці экалагічнай упакоўкі.

Источник: Звязда,   05.03.2020
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельностьНаука и технологии
Эколагі Украіны і Беларусі: непарушныя сувязі   / Яноўская, Аксана /

Другі год праводзіцца Форум рэгіёнаў Украіны і Беларусі. У гэтым годзе асноўная тэма дакладаў беларускай дэлегацыі - барацьба з інвазійнымі раслінамі. Выступілі галоўныя навуоквыя супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Вольга Молчан і Валерый Прохараў. На палях форуму падпісана дамова аб супрацоўніцтве паміж Жытомірскім нацыянальным аграэкалагічным універсітэтам і Інстытутам эксперыментальнай батанікі.

Источник: Родная прырода,   18.11.2019 № 11 С. 22-24
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничествоЭкологическая деятельность
Дзмітрый Грумо: "Прырода не прызнае адміністрацыйных межаў"   / Яноўская, Аксана /

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Дзмітрый Грумо распавядае пра планы беларускіх і ўкраінскіх эколагаў па захаванні і развіцці ўнікальнай прыроды на трансгранічных тэрыторыях.

Источник: Звязда,   29.10.2019
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничествоЭкологическая деятельность
Заслон на шляху жывой кантрабанды   / Яноўская, Аксана /

Летась беларускія навукоўцы адправілі на экспарт у літоўскі біясферны рэзерват «Жувінтас» вяртлявую чаротаўку. Сѐлета ў чэрвені будзе здзейснены другі этап транслакацыі гэтай птушкі. У нашай краіне два органы адказваюць за выкананне Канвенцыі СІТЭС. Адміністрацыйная частка ўскладзена на Мінпрыроды, навуковая — на НАН Беларусі. Падрабязна распавядае кансультант упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Жалязнова.

Источник: Звязда,   30.04.2019
Рубрика: Экологическая деятельностьНАН Беларуси
Вяртлявую чаротаўку экспартуюць у Літву   / Яноўская, Аксана /

Вяртлявая чаротаўка да сярэдзіны ХХ стагоддзя знікла з тэрыторыі многіх краін Заходняй Еўропы. Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу са статусам уразлівы. Як паведаміў старшы навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Міхаіл Максіменкаў, самая вялікая папуляцыя вяртлявай чаротаўкі гняздуецца ў нашай краіне. Каб аднавіць папуляцыю балотных спевакоў, распачата рэалізацыя сумеснага беларуска-літоўскага праекта.

Источник: Звязда,   06.02.2019
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничествоЭкологическая деятельность
Альманскія балоты — агульны клопат   / Яноўская, Аксана /

У рамках І Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя пытанням аховы прыроды Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі і Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны ў 2017 годзе прынялі сумеснае рашэнне аб стварэнні пастаянна дзейнай двухбаковай камісіі па каардынацыі пытанняў аховы і ўстойлівага выкарыстання трансгранічных прыродных тэрыторый. Першае пасяджэнне гэтай камісіі прайшло 25—26 кастрычніка ў Гомелі. Удзел у абмеркаванні ўзяў намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Дзмітрый Грумо.

Источник: Звязда,   30.10.2018
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничествоЭкологическая деятельность
Мядзведзі выходзяць у людзі   / Яноўская, Аксана /

Мядзведзь разбурыў гаспадарскі пчальнік, невядомы кіроўца насмерць збіў касалапага — такімі загалоўкамі стракацелі стужкі навін. З чым звязаны візіты мядзведзяў у населеныя пункты, як сябе паводзіць чалавеку пры сустрэчы з царом лесу, і якія нормы закону дзейнічаюць у выпадку ДТЗ з удзелам жывёлы? Мядзведзям, відавочна, бракуе корму, кажа навуковы супрацоўнік НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Ірына Салавей.

Источник: Звязда,   12.09.2017
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
Наколькі эфектыўна цяпло планеты выкарыстоўваецца ў нашай краіне   / Яноўская, Аксана /

У верасні здадуць у друк першы ў Беларусі геатэрмічны атлас. Як ён складаўся, для чаго наогул патрэбна такая інфармацыя аб цяпле ўнутры Зямлі і як яе можна выкарыстоўваць у жыццезабеспячэнні краіны, расказалі доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар БДУ Уладзімір Зуй і малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута геалогіі НАН Маргарыта Дубаневіч.

Источник: Звязда,   18.07.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Колькі гадоў вадзе?   / Яноўская, Аксана /

Галіну Лучыну, вядучага інжынера аддзела фізіка-хімічных даследаванняў Філіяла “Цэнтральная лабараторыя” РУП “Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі”, прадставілі як унікальнага спецыяліста, бо акрамя яе ў нашай краіне ніхто не валодае методыкай вызначэння ўзросту вады. Таксама лабараторыя супрацоўнічае з Інстутам гісторыі НАН Беларусі.

Источник: Родная прырода,   17.07.2017 № 7 С. 8
Рубрика: НАН Беларуси