Рашэннем конкурснай камісіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пратакол № 4 ад 26 лютага 2026 г.) вызначаны выканаўцы мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы «АПК будучыні» на 2026-2030 гады: Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут рыбнай гаспадаркі» Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі» па мерапрыемстве «Рэканструкцыя лабараторнага корпуса з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі РУП «Інстытут...
Изменен: 26.02.2026<p align="justify"></p> Конкурсная камісія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абрала выканаўцу мерапрыемстваў па дзяржаўных праграмах «Экалогія» і «Iнфраструктура бяспекі насельніцтва» на 2026-2030 гады. Згодна з пратаколам пасяджэння камісіі, Рэспубліканскае навуковае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі» будзе выканаўцам мерапрыемстваў «Назіранні за станам і эвалюцыяй глеб на асушаных сельскагаспадарчых землях сельскагаспадарчага прызначэння»...
Изменен: 25.02.2026У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 18 лютага адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ «Васількоў шапатліваю моваю...», прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы. Дыпломы і каштоўныя прызы пераможцам – 60 канкурсантам з усіх рэгіёнаў краіны – уручыў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік. У сваім вітальным слове ён адзначыў важнасць сённяшняга мерапрыемства. «Мы сустракаемся напярэдадні важнага для кожнага беларуса...
Изменен: 18.02.2026Экспертны савет Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі вызначыў 20 праектаў для ўдзелу ў фінале рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Усяго на адборачны этап маладзёжнага праекта, які адбыўся 20 студзеня 2026 года, было прадстаўлена 48 заявак па прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, у тым ліку ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, аховы здароўя, энергетыкі, сельскай гаспадаркі і інш. Рэспубліканскі маладзёжны праект «100 ідэй для Беларусі»...
Изменен: 30.01.2026Нацыянальная акадэмія навук Беларусі як заказчык Дзяржаўнай праграмы «АПК будучыні» на 2026-2030 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2025 № 814, аб'яўляе аб правядзенні конкурсу па выбары выканаўцаў праектаў падпраграмы 10 «Устойлівае развіццё АПК»: «Рэканструкцыя лабараторнага корпуса з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі РУП «Інстытут рыбнай гаспадаркі», які знаходзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Сцебянёва, д. 22»; «Тэхнічная мадэрнізацыя цэха хуткага...
Изменен: 23.01.2026Нацыянальная акадэмія навук Беларусі як заказчык Дзяржаўнай праграмы «Iнфраструктура бяспекі насельніцтва» на 2026-2030 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.12.2025 № 730, аб'яўляе аб правядзенні конкурсу па выбары выканаўцы праекта мерапрыемства падпраграмы 2 «Радыяцыйная бяспека»: «Распрацоўка практычных мер па кіраванні тэрыторыямі радыеактыўнага забруджвання, дзе пражывае насельніцтва». Для правядзення конкурснага адбору пакет дакументаў павінен быць аформлены...
Изменен: 23.01.2026Нацыянальная акадэмія навук Беларусі як заказчык Дзяржаўнай праграмы «Экалогія» на 2026-2030 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2025 № 791, аб'яўляе аб правядзенні конкурсу па выбары выканаўцы праекта мерапрыемства падпраграмы 4 «Ахова навакольнага асяроддзя»: «Назіранні за станам і эвалюцыяй глеб на асушаных сельскагаспадарчых землях сельскагаспадарчага прызначэння». Для правядзення конкурснага адбору пакет дакументаў павінен быць аформлены ў адпаведнасці...
Изменен: 23.01.2026Конкурс відэаролікаў «Навуковы погляд», прысвечаны Дню беларускай навукі, арганізаваны Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і грамадскім аб'яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і прызваны стымуляваць грамадскасць да стварэння відэакантэнту для сацыяльных сетак (TikTok, Instagram, YouTube, VK і інш.) у мэтах папулярызацыі дасягненняў беларускай навукі і вобраза навукоўца. Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі шырокай грамадскасці – школьная, студэнцкая і рабочая моладзь, відэаблогеры, навукоўцы...
Изменен: 08.01.2026Аб'яўлены конкурс на атрыманне ў 2026 годзе грантаў для выканання навукова-даследчых работ сярод дактарантаў, аспірантаў і суіскальнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Па ўказаных ніжэй спасылках даступныя: умовы конкурсу , парадак прадстаўлення і формы заявачных дакументаў . Тэрмін падачы заявак – да 10 лютага 2026 г. па адрасе: 220072, Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, к. 404, тэл. 350-26-03, 8(029) 124-39-63 (Іванюковіч Ганна Уладзіміраўна).
Изменен: 08.01.2026Дзяржаўная праграма «Навука для эканомікі і грамадства» на 2026-2030 гады Нацыянальная акадэмія навук Беларусі як адказны заказчык Дзяржаўнай праграмы «Навука для эканомікі і грамадства» на 2026-2030 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2025 № 785, аб'яўляе аб правядзенні конкурсу па выбары выканаўцаў праектаў мерапрыемстваў. Пералік мерапрыемстваў паказаны ў паведамленні. Для правядзення конкурснага адбору пакет дакументаў павінен быць аформлены ў адпаведнасці...
Изменен: 06.01.2026Прэмія імя акадэміка Валянціна Афанасьевіча Капцюгa прысуджаецца штогод за лепшую сумесную навуковую работу, адкрыццё або вынаходніцтва, серыю сумесных навуковых работ па адзінай тэматыцы, выкананых у рамках узгодненых дагаворам аб супрацоўніцтве НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН напрамкаў. Прысуджэнне прэміі імя акадэміка В. А. Капцюгa ў 2026 годзе будзе ажыццяўляцца Прэзідыумам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На суісканне прэміі могуць быць прадстаўлены сумесныя работы, завершаныя...
Изменен: 29.12.2025На падставе рэзультатаў конкурсу Бюро Прэзідыума НАН Беларусі прыняло рашэнне зацвердзіць пералік пераможцаў конкурсу «Топ-10» вынікаў дзейнасці вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў па выніках 2025 года. Пераможцамі конкурсу «Топ-10» за 2025 год сталі: 1. Гапаненка Сяргей Васільевіч, дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут фізікі імя Б. I. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», акадэмік, доктар фізіка-матэматычных навук...
Изменен: 24.12.2025У адпаведнасці з пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 22 снежня 2025 г. № 496 «Аб выніках маладзёжнага конкурсу навуковых і творчых работ «Навука будучыні» 2025 года», вызначаны лаўрэаты і фіналісты дадзенага конкурсу . Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца 20 студзеня 2026 года ў НАН Беларусі.
Изменен: 22.12.2025Нацыянальная акадэмія навук Беларусі як дзяржаўны заказчык дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм «Унікальныя прыборы і комплексы для навуковых даследаванняў», 2026 – 2030 гады, «Біятэхналогіі для ўстойлівага развіцця», 2026-2030 гады аб'яўляе конкурс праектаў заданняў названых праграм. Для правядзення конкурснага адбору праекты заданняў, аформленыя ў адпаведнасці з загадам ДКНТ ад 18.07.2019 № 208 (у рэдакцыі загаду ДКНТ ад 16.08.2024 № 238), варта накіроўваць у галаўныя арганізацыі-выканаўцы праграм...
Изменен: 11.12.2025Нацыянальная акадэміі навук Беларусі як дзяржаўны заказчык дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў на 2026-2030 гады аб'яўляе конкурс навукова-даследчых работ для ўключэння іх у якасці заданняў у дзяржаўныя праграмы навуковых даследаванняў на 2026-2030 гады, пералік якіх зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 09.10.2025 № 555 . Інфармацыю аб мэтах фарміруемых праграм, парадку конкурснага адбору, а таксама формах заявачных дакументаў па заданнях ДПНД можна атрымаць у галаўных...
Изменен: 14.10.2025Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'яўляе аб правядзенні конкурсу на прысваенне звання «Вучоны года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – 2025». Конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення і заахвочвання найбольш эфектыўна працуючых у 2025 годзе вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія маюць значныя асабістыя дасягненні ў навукова-даследчай дзейнасці, якія ўнеслі важкі ўклад у развіццё навуковай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, умацаванне міжнароднага аўтарытэту Нацыянальнай...
Изменен: 01.10.2025Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'яўляе аб правядзенні конкурсу «Топ-10» вынікаў дзейнасці вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў за 2025 год. На конкурс прадстаўляюцца ўпершыню атрыманыя або завершаныя ў 2025 годзе вынікі навуковай дзейнасці вучоных і навуковых калектываў, якія працуюць у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў, у выглядзе публікацый і інавацыйных распрацовак, калі яны адпавядаюць наступным крытэрыям: вынік...
Изменен: 01.10.2025Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'яўляе аб правядзенні ў 2025 годзе конкурсу «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Конкурс праводзіцца ў мэтах рэалізацыі мер па прыцягненню і замацаванню таленавітай моладзі ў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах? стварэння маладзёжных навукова-даследчых груп і амаладжэння кадравага складу навуковых арганізацый; забеспячэння пераемнасці паміж навукоўцамі розных пакаленняў. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца маладыя навукоўцы...
Изменен: 01.10.2025Экспертным саветам выставы-конкурсу «100 інавацый маладых вучоных», якая прайшла 6 верасня 2025 года ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі ў рамках мерапрыемства «Фестываль навукі – 2025», вызначаны 20 лепшых праектаў. Спіс лепшых – па спасылцы . Узнагароджанне лаўрэатаў дыпломамі і каштоўнымі прызамі адбудзецца 6 кастрычніка 2025 г. у 9 гадзін у Вялікай канферэнц-зале НАН Беларусі.
Изменен: 25.09.2025У адпаведнасці з пратаколам № 3 ад 21 ліпеня 2025 г. пасяджэння конкурснай камісіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па выбары выканаўцы мерапрыемства Дзяржаўнай праграмы «Аграрны бізнес» на 2021 – 2025 гады вызначаны выканаўца праекта «Рэканструкцыя цэнтра па аздараўленні і мікракланальным размнажэннi пладовых і ягадных культур у пас. Самахвалавічы Мінскага раёна, Мінскай вобласці. II чарга (рэканструкцыя лабараторнага корпуса і складоў матэрыяльных каштоўнасцей)» – Рэспубліканскае навукова-вытворчае...
Изменен: 22.07.2025Дзяржаўная праграма «Аграрны бізнес» на 2021-2025 гады Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'яўляе аб пераносе правядзення конкурсу па выбары выканаўцы праекта падпраграмы 9 «Забеспячэнне агульных умоў функцыянавання аграпрамысловага комплексу»: «Рэканструкцыя цэнтра па аздараўленні і мікракланальным размнажэнні пладовых і ягадных культур у пас. Самахвалавічы Мінскага раёна, Мінскай вобласці. II чарга (рэканструкцыя лабараторнага корпуса і складоў матэрыяльных каштоўнасцяў)» Дата канчатковага...
Изменен: 16.07.2025Дзяржаўная праграма «Аграрны бізнес» на 2021-2025 гады Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'яўляе аб правядзенні конкурсу па выбары выканаўцы праекта падпраграмы 9 «Забеспячэнне агульных умоў функцыянавання аграпрамысловага комплексу»: «Рэканструкцыя цэнтра па аздараўленні і мікракланальным размнажэннi пладовых і ягадных культур у пасёлку Самахвалавічы Мінскага раёна, Мінскай вобласці. II чарга (рэканструкцыя лабараторнага корпуса і складоў матэрыяльных каштоўнасцяў)» . Дата канчатковага тэрміну...
Изменен: 16.06.2025У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2011 г. № 398 «Аб сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі абвясцілі аб правядзенні адкрытага конкурсу па прызначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам на 2026 год. Вылучэнне кандыдатур для прызначэння стыпендый праводзіцца ў тры этапы, першыя два этапы для ўдзельнікаў з ліку аспірантаў, якія навучаюцца ў навуковых арганізацыях Нацыянальнай...
Изменен: 15.06.2025Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'яўляе аб правядзенні ў 2025 годзе конкурсу на суісканне: прэмій імя акадэміка Ж. I. Алфёрава для маладых вучоных НАН Беларусі (усяго прысуджаецца 2 прэміі ў галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук); прэмій імя акадэміка В. Ф. Купрэвіча для маладых вучоных НАН Беларусі (усяго прысуджаецца 4 прэміі ў галіне біялогіі, хіміі і навук аб Зямлі, медыцыны і аграрных навук); прэміі імя акадэміка У. М. Ігнатоўскага для маладых навукоўцаў...
Изменен: 03.06.2025У мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2013 г. № 425 «Аб грантах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, маладзёжнай палітыкі», у мэтах фінансавай падтрымкі дзейнасці, якая мае прыярытэтнае значэнне для развіцця навукі, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі аб'яўляецца конкурс кандыдатур для прадастаўлення грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2026 год у сферы навукі. Заявачныя матэрыялы на суісканне грантаў у сферы навукі...
Изменен: 03.06.2025Сортировать по релевантности | Отсортировано по дате